На здымках міні-серыяла Таварыства глухіх

Кіно глухіх: хочам прабіць сцяну са свайго боку

19
Sputnik паглядзеў пілотны выпуск міні-серыяла, прыдуманага ў таварыстве глухіх, і пагутарыў з аўтарамі пра тое, для каго і чаго яны ўвязаліся ў гэтую ва ўсіх сэнсах дарагую гісторыю.

Вера Дашкевіч, Sputnik.

"Сакрэтная мова" — гэта не кіно ў чыстым выглядзе, хутчэй, пастановачная "навучалка" для малодшых школьнікаў і падлеткаў. Аўтары вырашылі, што дзеці любяць прыгоды і розныя сакрэты, таму непазбежна зацікавяцца таямнічымі гісторыямі, у якія трапляюць героі. Герояў чацвёра: дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі, якія стасуюцца з дапамогай "сваёй" мовы — мовы жэстаў.

Дарэчы, дзяўчынкам давялося вучыць мову па-сапраўднаму. Яны здаровыя. А вось хлопчыкаў на галоўныя ролі шукалі сярод тых, якія не чуюць. Яны абсалютна глухія, нават не гавораць. Такі "іншамоўны" акцёрскі склад быў першапачатковым патрабаваннем, якога вырашылі прытрымлівацца аўтары.

Пілотны выпуск зняты, змантаваны і гатовы да паказу. Але ні эфіру, ні выразнага разумення, як і за якія сродкі арганізаваць вытворчасць, у аўтараў пакуль няма. Ёсць толькі упэўненасць, што гэта кіно абавязкова трэба рабіць.

Кіно за свае

Пілотную серыю здымалі на свае сродкі. Прасілі знаёмых дапамагчы з камерай, святлом, мантажом. Маладыя акцёры ў літаральным сэнсе працавалі "за ежу" — школьнікаў, якія прымалі ўдзел у здымках, кармілі абедамі.

"Што мяне больш за ўсё здзівіла, што гэтым праектам гарэла не толькі я, але абсалютна ўсе. Бацькі дзяцей, вахцёр і дырэктар у школе. Сцэнарыст, гукарэжысёр. Яны гарэлі. І гэта натхненне дадавала моцы", — распавяла рэжысёр серыяла "Сакрэтная мова" Анастасія Ермакова.

Березкин Вячеслав Федорович учит Воротынскую Алину (Жестину) как правильно показывать слово СТОЙ на жестовом языке
© Photo : из архива Анастасии Ермаковой
Бярозкін Вячаслаў Фёдаравіч навучае Варатынскую Аліну (Жэсціну) правільна паказваць слова "Стой!" на мове жэстаў

Ідэя першай серыі "Ратуем качак" таксама яе — з асабістага вопыту. Згодна сцэнару, каманда супергерояў вырашае падкарміць птушак на сажалцы. Але каб выканаць місію, трэба неўпрыкмет пранесці хлеб, сабраны ў сталовай, паўз вахцёра.

"Вахцёр", "хлеб", "асцярожна" і "наперад" — гэта тыя словы-жэсты, якія прапануюць запомніць гледачу першай серыі.

На съемках мини-сериала Секретный язык
© Photo : из архива Анастасии Ермаковой
На здымках міні-серыяла "Сакрэтная мова"

"Галоўная задача гэтага фільма — ліквідаваць моўны бар'ер. Таму мы адмыслова бралі дзяцей, якія чуюць і якія не чуюць, каб на практыцы вырашыць праблемы… і ведаеце — яны вельмі пасябравалі. Дзяўчаткам стала цікава, для іх гэта было як гульня. Яны потым размаўлялі, і не было наогул ніякага бар'ера. Тлумачылі на мігах, пісалі, нават жартавалі паміж сабой", — заўважыла Ермакова.

Ідзем да вас

Ні ў Ермаковай, ні ў галоўнага рухавіка гэтага праекта, дырэктара Рэспубліканскага палаца культуры імя Шарко Беларускага таварыства глухіх Яўгена Валабоева, няма праблем са слыхам і няма блізкіх, якія пакутуюць праз гэтую хваробу.

Валабоеў расказвае, што ўсё жыццё працуе з асаблівымі людзьмі: ставіў спектакль з калясачнікамі, займаўся "ДЦПэшнікамі, аўтыстамі, людзьмі з сіндромам Дауна, глухімі, не працаваў хіба што з невідушчымі".

Директор Республиканского дворца культуры имени Шарко Белорусского общества глухих Евгений Волобоев
© Sputnik Вера Дашкевич
Дырэктар Рэспубліканскага палаца культуры імя Шарко Беларускага таварыста глухіх Яўген Валабоеў

І кожны раз замест традыцыйнага ляманту "на нас не зважаюць і пазбягаюць", ён спрабаваў сканструяваць сітуацыю, пры якой звычайныя людзі самі пацягнуліся б да яго падапечных. І практычна кожны раз у яго атрымліваецца.

Да прыкладу, на яго мюзіклы, дзе на сцэне іграюць, танчаць і спяваюць глухія, з задавальненнем ходзіць і публіка, у якой няма праблем са слыхам.

"У нас зараз стабільна: на першыя два спектаклі ідуць усе нашы, глядзяць, кажуць "можна". А потым ідуць звычайныя людзі па квітках. На нашы пастаноўкі квіткоў не накупіцца!", — распавядае Валабоеў.

Але зала ДК — гэта 500 месцаў. А ў Мінску два мільёны чалавек, якія, пабачыўшы людзей, што на мігах размаўляюць, не ведаюць, як рэагаваць — праз гэтую праблему і ўзнікла новая кіна-ініцыятыва, тлумачыць ён.

Валабоеў перакананы, што бар'ер можна і трэба ламаць з іншага боку. Бо праблема не толькі ў непадобнасці, а ў тым, што сучасным людзям наогул няма справы адзін да аднаго — нават абсалютна здаровым і нават у дачыненні да суседа. Таму трэба здзіўляць і абуджаць ціквасць.

Што далей

У ідэале, патрэбныя фундатар і эфір. Зрэшты, пра эфір, мяркуе Валабоеў, можна было б дамовіцца ўжо цяпер. Але няма ўпэўненасці, што яго каманда энтузіястаў справіцца з тым тэмпам і аб'ёмам, якія прадугледжвае тэлевытворчасць.

"Перш чым ісці на ТБ, я павінен быць пэўны, што мы зможам здымаць як мінімум па серыі ў тыдзень. Магчыма, давядзецца ствараць дзве-тры групы, і трэба быць да гэтага падрыхтаванымі", — патлумачыў дырэктар РДК.

Адступаць ён не мае намеру. Вельмі выразна разумее, для чаго гэта трэба — і тым, хто адчувае складанасці са слыхам, і тым, хто адчувае няёмкасць, калі бачыць людзей, якія размаўляюць жэстамі. А на дзяцей вырашылі арыентавацца, таму што, па-першае, яны не так схільныя да стэрэатыпаў і адкрытыя да новай інфармацыі, а па-другое, глядзіш, змогуць зацікавіць "сакрэтнай мовай" і дарослых.

Съемочная команда Секретного языка
© Photo : из архива Анастасии Ермаковой
Здымачная каманда "Сакрэтнай мовы"

"Другая серыя будзе, павінна быць. Калі ты зрабіў першы крок, і гэта крок у патрэбным, правільным кірунку, тунэль наперадзе абавязкова адкрыецца", — перакананы аўтар ідэі.

19
Тэги:
сацыяльныя праблемы, Інваліды, Агульначалавечыя каштоўнасці, Дзеці, Мінск, Беларусь
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

68
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

68
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Журавіны

Мала гандляроў, шмат турыстаў: як прайшло традыцынае свята журавін на Міёршчыне

64
(абноўлена 14:44 21.09.2020)
У гэтым годзе на колькасць гасцей мусіла паўплываць пандэмія каронавіруса, але самы сакавіты фэст года ўсё ж такі адбыўся.

Самае сакавіта свята года ў Беларусі - гэта Міёрскі фэстываль "Жураўлі і журавіны", які праходзіць тут ужо з 2012 года. Час і месца для правядзення фэста абраныя невыпадкова: менавіта на знакамітым балоце Ельня у верасні пачынаюць збіраць журавіны.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "Жураўлі і журавіны"

Па запасах журавінаў Ельня з'яўляецца сапраўдным рэкардсменам сярод усіх беларускіх балот. Акрамя таго, прылятаюць сюды больш за чатыры тысячы журавоў і дзясяткі тысяч розных відаў гусей. Яны спыняюцца ў Ельні падчас восеньскай міграцыі.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Болта Ельня

Кожны раз ў госці да журавоў прыязджаюць шмат турыстаў і ў гэтым годзе іх не напалохала пандэмія каронавіруса. Што нельга сказаць пра гандляроў, якіх было значна менш у параўнанні з мінулымі гадамі.

Нягледзячы на гэта Міёры, як і заўсёды, пераўтыварыліся ў сапраўднае журавінавае мора - ягады прадавалі на спецыяльных падворках, іх жа можна было сабраць падчас шпацыра па экалагічнай трапе да Ельні.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Журавінавае свята пачалі адзначаць у Міёрах у 2012 годзе
Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Набраць журавін можна было і самастойна

Не абыйшлося свята без майстроў, спеваў і добрага настрою. Турыстаў частавалі журавінавымі прысмакамі і прапанавалі розныя забаўкі, без якіх ужо немагчыма ўявіць ніводны беларускі фестываль.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гасцей тут штогод частуюць журавінывамі прысмакамі
Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Проста казка!

У выніку свята атрымалася такім, што іспанская Ла Тамаціна пазайздросціць!

Чытайце таксама:

64
Тэги:
Міёрскі раён, "Жураўлі і журавіны"
Бабіна лета

Бабіна лета сыходзіць: прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя і пачатак тыдня

0
(абноўлена 16:34 23.09.2020)
Мяркуючы па доўгатэрміновых прагнозах, гэтыя выхадныя будуць апошнімі цёплымі ў гэтым годзе: пахаладанне чакаецца ўжо ў пачатку будучага працоўнага тыдня.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь у пачатку будучай працоўнага тыдня. Пра гэта сведчаць дадзеныя прагнозу надвор'я рэспубліканскага гідраметцэнтра.

У краіне ўстанавілася сухое цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра на 2-6°С вышэй за кліматычную норму. Мяркуючы па прагнозе, цяпло захаваецца да самага канца тыдня.

"24 верасня (у чацвер) надвор'е ў Беларусі будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы, толькі ўдзень па захадзе краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўны атмасфернага фронту", - паведамілі сіноптыкі.

У гэты дзень чакаецца пераменная воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ў другой палове дня пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а ўначы і раніцай у асобных раёнах зноў пачнуць згушчацца непрацяглыя туманы. Уначы будзе +8 .. + 13, удзень пацяплее у сярэднім па краіне да +21 .. + 27°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, у наступныя двое сутак, 25-26 верасня, надвор'е ў краіне працягне фармаваць цёплая паветраная маса. У пятніцу пры зменнай воблачнасці ападкаў па краіне не чакаецца, толькі слабы туман зноў згусціцца ноччу і раніцай у асобных раёнах, днём можа ўзмацніцца парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы не апусціцца ніжэй + 5°С па ўсходзе і + 14°С па захадзе краіны, удзень будзе +22 .. + 28°С у залежнасці ад рэгіёна (напрыклад, у паўночна-ўсходніх раёнах - не цяплейшы +20 .. + 21°С).

Апошнія цёплыя выхадныя?

Выхадныя ў Беларусі таксама будуць цёплымі, прычым, мяркуючы па доўгатэрміновых прагнозах, апошнімі гэтай восенню. У суботу, 26 верасня, на надвор'і на паўднёвым захадзе рэспублікі адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.

У першы выхадны прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, але з кароткачасовымі дажджамі (і, можа, нават навальніцамі) месцамі па Брэсцкай вобласці ў дзённыя гадзіны, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі ўзмоцніцца парывісты вецер. Уначы тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад + 8°С па ўсходзе да + 17°С па захадзе краіны, максімальная ўдзень дасягне +22 .. + 28°С.

А ў нядзелю, 27 верасня, надвор'е сапсуецца: удзень амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, у многіх раёнах узмоцніцца вецер: яго парывы могуць дасягаць 15-20 метраў у секунду. Уначы будзе не халадней +10 .. + 17°С, пасля абеду паветра прагрэецца ад + 15°С па паўднёвым захадзе да + 23°С па паўднёвым усходзе Беларусі.

На пачатку тыдня пахаладае

Тэмпературны фон знізіцца ўжо ў панядзелак, 28 верасня, паведамляюць сіноптыкі: у Беларусі пахаладае. Удзень месцамі зноў магчымы кароткачасовыя дажджы, начная тэмпература не выйдзе за межы +7 .. + 14°С, пасля абеду пацяплее толькі да +12 .. + 19°С.

А ў аўторак, 29 верасня, у Беларусі стане яшчэ трохі халаднавата: у дзённы час пацяплее ўсяго да +10 .. + 17°С у залежнасці ад рэгіёна.

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.

Ранняе бабіна лета прыйшло ў Беларусь у апошняй дэкадзе верасня, аднак за апошняй цёплай тыднем рушыць услед адчувальнае пахаладанне ў першыя дні другога восеньскага месяца. Але не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка памыляюцца.

0
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь