Спрэчка вакол будоўлі

Камунальныя войны: падмурак руйнуецца, а нам тры паверхі дабудоўваюць

14
(абноўлена 17:41 13.07.2016)
Супрацьстаянне паміж уладамі, якія лабіруюць надбудову мансардных паверхаў над старымі трохпавярхоўкамі, і мясцовымі жыхарамі ў Першамайскім раёне выйшла на новы ўзровень.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Раённыя ўлады, здаецца, амаль гатовыя саступіць — адмовіцца ад ідэі надбудаваць над старымі трохпавярхоўкам, размешчанымі на праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Валгаградскай, некалькі паверхаў.

Ад гэтага супрацьстаяння, якое доўжыцца больш за 15 гадоў, стаміліся ўсе: і ўлады, і жыхары, і забудоўшчыкі. Але ні адзін бок пакуль не здаецца.

Улады спакушалі жыхароў тым, што забудоўшчык у абмен на права надбудаваць некалькі паверхаў больш грунтоўна падыдзе да капітальнага рамонту старых будынкаў. Іх пабудавалі ў 50-я і ні разу з тых часоў не рамантавалі.

Жыхары спачатку былі не супраць, але па меры дэталёвага вывучэння праекта і вопыту адзінага суседняга дома, дзе паспелі надбудаваць мансарду, змянілі меркаванне. Гадамі ходзяць па кабінетах і судах з адной адзінай просьбай: зрабіце капрамонт.

Проект дома после реконструкции производит впечатление, но жильцов волнует, будет ли  стройка безопасной
© Sputnik / Виктор Толочко
Праект дома пасля рэканструкцыі ўражвае, але жыльцоў хвалюе, ці будзе будоўля бяспечнай

Капрамонт ужо не той

У аўторак жыхароў аднаго з дамоў зноў сабралі ў ЖРЭУ Першамайскага раёна, каб нагадаць: прапанова пакуль у сіле. І стала яшчэ больш прывабнай, бо згодна са змененым законам, спіс работ, якія выконваюцца ў рамках капрамонту, прыкметна скараціўся.

"Пры капітальным рамонце мы выконваем ужо не той комплекс работ, калі мы рабілі ўсё: і мянялі ў кватэрах сістэму ацяплення, і выводзілі людзям падводкі. На сённяшні дзень мы робім толькі рамонт даху, рамонт балконаў, замену труб халоднай і гарачай вады, замену электрычнай праводкі толькі да ўваходных электралічыльнікаў. Мы не выконваем уцяпленне, не выконваем добраўпарадкаванне і не мяняем вокны", — падкрэсліў галоўны інжынер КУП ЖКГ Першамайскага раёна Сяргей Жахоўскі.

Але жыхароў хваляваў не гэтулькі аб'ём работ, колькі пытанне бяспекі.

"Усё ж такі растлумачыце, на што будзе абапірацца паверх, які надбудуецца. Таму што калі спусціцца ў склеп, пакалупаць падмурак, то ён проста крышыцца", — заявіў адзін з жыхароў.

"Я не тэхнік. Але праект зараз праходзіць экспертызу", — адрэагаваў прадстаўнік забудоўшчыка.

Сітуацыю паспрабаваў выратаваць галоўны інжынер раённай ЖКГ. Распавёў, што бачыў праект і па праекце ўсю нагрузку ад верхніх паверхаў павінен узяць на сябе маналітны пояс, які пусцяць па вонкавых сценах дома.

Акрамя таго, забудоўшчык адразу і безумоўна папярэдзіў, што адсяляць на час будаўнічых работ нікога не будзе.

"Калі будзе стаяць пытанне з адсяленнем, то мы не будзем нічога рабіць. Мы адмовімся", — адказаў на прамое пытанне пра магчымасць перачакаць вялікую будоўлю ў падменным жыллі прадстаўнік забудоўшчыка Сяргей Юдзін.

Застройщик обещает основательно отремонтировать старое здание в обмен на надстройку  мансарды
© Sputnik / Виктор Толочко
Забудоўшчык абяцае грунтоўна адрамантаваць стары будынак у абмен на надбудову мансарды

Капрамонту без мансарды ў бліжэйшыя гады не будзе

Дамовіцца зноў не ўдалося. Людзей палохаюць перспектыва жыць на вялікай будоўлі і сумневы ў надзейнасці праекта.

Не жадаеце надбудовы, добра, яе не будзе, абнадзеіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Дзмітрый Шашок, але адразу ж удакладніў, што і рамонту ў бліжэйшыя гады чакаць таксама не варта.

Во время встречи жильцов и застройщика страсти бушевали нешуточные
© Sputnik / Виктор Толочко
Падчас сустрэчы жыхароў і забудоўшчыкаў жарсці бушавалі не жартоўныя

"Будзе разгледжана пытанне аб уключэнні дома ў праграму капітальнага рамонту паводле дзейснага заканадаўства. Аднак у сувязі з тым, што праграма да 18 года сфарміравана, капітальны рамонт у вашым доме наўрад ці будзе раней за гэты тэрмін", — сказаў Шашок.

"Гэта вы нас так караеце?" — стомлена спытала жыхарка праблемнага дома.

"Гэта рэальнасць", — адрэзаў Шашок.

Удзельнікі сустрэчы разышліся ні з чым. Агульнага рашэння па-ранейшаму няма. Канкрэтныя планы, здаецца, ёсць пакуль толькі ў забудоўшчыка — ён усё ж такі мае намер персанальна сустрэцца з кожным жыхаром у і прадметна абмеркаваць усе іх страхі і сумневы.

14
Тэги:
Будаўніцтва, нерухомасць, маёмасць, Мінбудархітэктуры РБ, Мінск, Беларусь
Выстава ў Мінску будзе доўжыцца два дні

Расійскія кнігі на выставе ў Мінску - што пачытаць

28
Галоўная ідэя экспазіцыі - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія ён, магчыма, раней не чуў.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Толькі два дні прадоўжыцца выстава расійскай кнігі ў Мінску, распавёў Sputnik яе арганізатар Арцём Пятроўскі.

Экспазіцыя праходзіць упершыню. Ідэя належыць Прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Выставу праводзяць па праграме "Расія". Пазней яе пакажуць у іншых краінах постсавецкай прасторы. Разам з ёй вандруе экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах.

Рэкамендацыя ад арганізатара

Сваю кнігу на выставе могуць знайсці розныя людзі, пачынаючы ад школьнікаў і заканчваючы аматарамі "класікі". Але Арцём Пятроўскі, паказваючы экспазіцыю, перш за ўсё падыходзіць да стала з дзіцячымі выданнямі.

Организатор выставки Артем Петровский
© Sputnik / Елена Васильева
Арганізатар выставы Арцём Пятроўскі

"Мне больш за ўсё спадабалася дзіцячая літаратура выдавецтва "Мазаіка". Я сам з'яўляюся бацькам 4-гадовага сына, і яму купіў бы гэтыя кнігі. Чым яны асаблівыя? Гэта забаўляльная кніга, цікавая кніга. Дзіця не проста глядзіць карцінкі, яно можа ўзаемадзейнічаць з імі - нешта націснуць, нешта дастаць", - растлумачыў Пятроўскі.

На выставе прадстаўлены кнігі 13 выдавецтваў, уключаючы даволі вядомыя "Парастак" і "Мазаіка". Хоць заяўлена было 20 удзельнікаў, але з-за сітуацыі з каронавірусам дабрацца да Мінска змаглі не ўсе.

Вместе с выставкой путешествует экспозиция о вузах России и их филиалах
© Sputnik / Елена Васильева
Разам з выставай падарожнічае экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах

Як вядома, у Расіі некаторыя выдавецтвы друкуюць беларускіх аўтараў. Але на гэтай выставе чытачы іх не сустрэнуць.

"Святлана Алексіевіч з'яўляецца самым папулярным беларускім аўтарам. Мы б, вядома, вельмі хацелі, каб яна тут была. Але па фармаце выставы мы прадстаўляем толькі расійскіх аўтараў", - сказаў Арцём Пятроўскі.

Мары аб гамаку

Арганізатары выставы прызнаюць: у кнігі сёння шмат канкурэнтаў. З'явіліся аўдыёкніжкі, ды і той жа інтэрнэт забірае шмат увагі патэнцыйнага чытача. І ўсё ж у кнігі ёсць свой шарм. Пакратаць старонкі, падумаць пра жыццё, атрымаць асалоду ад адзінотай. Усё гэта магчыма перажыць толькі з "жывой" кнігай у руках, упэўнены арганізатары.

Выставка удовлетворит вкусы всех - от школьников до любителей классики
© Sputnik / Елена Васильева
Выстава задаволіць густы ўсіх - ад школьнікаў да аматараў "класікі"

"Я, вядома, таксама слухаю аўдыёкніжкі, калі еду ў машыне ў камандзіроўку. Але калі іду на пляж або кладуся ў гамак, бяру старую добрую кнігу", - кажа Арцём Пятроўскі.

Выстава расійскай кнігі працягнецца 2 і 3 кастрычніка ў Доме Масквы ў Мінску. Наведаць яе можа любы ахвотны, уваход вольны. Але арганізатары ўдакладняюць, што продаж кніг на выставе не ажыццяўляецца.

"Наша мэта - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія, магчыма, ён не ведаў", - растлумачыў Арцём Пятроўскі.

28
Тэги:
Кнігі, Мінск, Рассупрацоўніцтва
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

140
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

140
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач

Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа

0
(абноўлена 20:29 06.03.2021)
Глядзіце на відэа, як драпежнік з Барнаульскага заапарка бярэ высокія ноты. І ўсё гэта дзеля аднаго - увагі.

Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.

"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
ноты, драпежнік, заапарк, тыгр