У Лошыцкім парку прыбіраюць завалы

Фотафакт: у Лошыцкім парку парадкуюцца пасля шторму

27
(абноўлена 10:34 15.07.2016)
Стыхія абрынулася на беларускую сталіцу напярэдадні, за кароткі час вецер паваліў у Мінску амаль чатыры тысячы дрэваў, дасталося і Лошыцкаму парку.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Супрацоўнікі сядзібна-паркавага комплексу "Лошыца" (Лошыцкі парк) парадкуюцца пасля шторму, які абрынуўся напярэдадні на Мінск, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Прыродная стыхія бушавала ў рэспубліцы некалькі дзён — спачатку віхура пранеслася па Шаркаўшчыне, дзе ветрам сарвала пакрыццё з дахаў, затым пацярпеў Дзяржынск, а напярэдадні моцны вецер і лівень абрынуліся на Мінск і шэраг паўночных раёнаў рэспублікі.

Среди поваленных ураганным ветром деревьев были настоящие памятники истории
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Віхура не пашкадавала парк - ахвярамі сталіся дрэвы, якія мелі гістарычную каштоўнасць.

Дырэктар Лошыцкага парку Пётр Хацько распавёў Sputnik, што шквалісты вецер не пашкадаваў і комплекс.

Поваленные деревья, как ранее сообщалось, отправят в котельные
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Пацярпеў праз віхуру і плпданосны сад, закладзены ў 1925 годзе акадэмікам Вавілавым

Паводле слоў дырэктара, у парку шмат паваленых дрэваў, сярод якіх былі і тыя, што ўяўлялі гістарычную каштоўнасць. Хацько адзначыў, што зараз вядуцца работы па разборы завалаў.

Посетители парка говорят, что он больше не будет прежним
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Найбольшую страту панеслі Гістарычная і Цяністая алеі, Млынная дарога, алея ўздоўж Свіслачы, пасадкі вакол сядзібы-музея.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі да нядзелі.

27
Тэги:
Катаклізмы надвор'я, Стыхійныя бедствы, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, Мінскзеленбуд, Беларусь
Тэмы:
Разгул стыхіі ў Беларусі: разбурэнні, град, залевы (7)
По теме
Ад наступстваў віхуры пацярпеў парк у Лошыцы
Каментары