Видео с места трагедии в Ницце появилось в интернете

Відэа з месца трагедыі ў Ніцы з'явілася ў інтэрнэце

19
Кіроўца грузавіка пратараніў натоўп людзей падчас свята ў Дзень узяцця Бастыліі ў Ніцы. Глядзіце на відэа, як людзі ратаваліся з месца здарэння.

Трагедыя адбылася напярэдадні ўвечары: кіроўца на грузавіку заехаў у натоўп, які сабраўся на набярэжнай паглядзець на феерверк з нагоды свята.

Па сведчаннях відавочцаў, аўтамабіль спецыяльна ціснуў людзей. Пасля кіроўца адкрыў агонь па прысутных.

Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, ахвярамі тэракту сталі не менш 84 чалавек, каля 50 атрымалі раненні, каля 120 чалавек звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў.

Як паведамляецца, кіроўца грузавіка, 31-гадовы выхадзец з Туніса, ліквідаваны.

19
Тэги:
Тэрарызм, Ніцца, Францыя
Выстава ў Мінску будзе доўжыцца два дні

Расійскія кнігі на выставе ў Мінску - што пачытаць

28
Галоўная ідэя экспазіцыі - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія ён, магчыма, раней не чуў.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Толькі два дні прадоўжыцца выстава расійскай кнігі ў Мінску, распавёў Sputnik яе арганізатар Арцём Пятроўскі.

Экспазіцыя праходзіць упершыню. Ідэя належыць Прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Выставу праводзяць па праграме "Расія". Пазней яе пакажуць у іншых краінах постсавецкай прасторы. Разам з ёй вандруе экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах.

Рэкамендацыя ад арганізатара

Сваю кнігу на выставе могуць знайсці розныя людзі, пачынаючы ад школьнікаў і заканчваючы аматарамі "класікі". Але Арцём Пятроўскі, паказваючы экспазіцыю, перш за ўсё падыходзіць да стала з дзіцячымі выданнямі.

Организатор выставки Артем Петровский
© Sputnik / Елена Васильева
Арганізатар выставы Арцём Пятроўскі

"Мне больш за ўсё спадабалася дзіцячая літаратура выдавецтва "Мазаіка". Я сам з'яўляюся бацькам 4-гадовага сына, і яму купіў бы гэтыя кнігі. Чым яны асаблівыя? Гэта забаўляльная кніга, цікавая кніга. Дзіця не проста глядзіць карцінкі, яно можа ўзаемадзейнічаць з імі - нешта націснуць, нешта дастаць", - растлумачыў Пятроўскі.

На выставе прадстаўлены кнігі 13 выдавецтваў, уключаючы даволі вядомыя "Парастак" і "Мазаіка". Хоць заяўлена было 20 удзельнікаў, але з-за сітуацыі з каронавірусам дабрацца да Мінска змаглі не ўсе.

Вместе с выставкой путешествует экспозиция о вузах России и их филиалах
© Sputnik / Елена Васильева
Разам з выставай падарожнічае экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах

Як вядома, у Расіі некаторыя выдавецтвы друкуюць беларускіх аўтараў. Але на гэтай выставе чытачы іх не сустрэнуць.

"Святлана Алексіевіч з'яўляецца самым папулярным беларускім аўтарам. Мы б, вядома, вельмі хацелі, каб яна тут была. Але па фармаце выставы мы прадстаўляем толькі расійскіх аўтараў", - сказаў Арцём Пятроўскі.

Мары аб гамаку

Арганізатары выставы прызнаюць: у кнігі сёння шмат канкурэнтаў. З'явіліся аўдыёкніжкі, ды і той жа інтэрнэт забірае шмат увагі патэнцыйнага чытача. І ўсё ж у кнігі ёсць свой шарм. Пакратаць старонкі, падумаць пра жыццё, атрымаць асалоду ад адзінотай. Усё гэта магчыма перажыць толькі з "жывой" кнігай у руках, упэўнены арганізатары.

Выставка удовлетворит вкусы всех - от школьников до любителей классики
© Sputnik / Елена Васильева
Выстава задаволіць густы ўсіх - ад школьнікаў да аматараў "класікі"

"Я, вядома, таксама слухаю аўдыёкніжкі, калі еду ў машыне ў камандзіроўку. Але калі іду на пляж або кладуся ў гамак, бяру старую добрую кнігу", - кажа Арцём Пятроўскі.

Выстава расійскай кнігі працягнецца 2 і 3 кастрычніка ў Доме Масквы ў Мінску. Наведаць яе можа любы ахвотны, уваход вольны. Але арганізатары ўдакладняюць, што продаж кніг на выставе не ажыццяўляецца.

"Наша мэта - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія, магчыма, ён не ведаў", - растлумачыў Арцём Пятроўскі.

28
Тэги:
Кнігі, Мінск, Рассупрацоўніцтва
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

140
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

140
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Які сёння дзень: 26 лютага

Які сёння дзень: 26 лютага 2021 года

0
(абноўлена 17:29 21.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 308 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 лютага

  • У 1932 годзе ў Мінску пачала выдавацца газета "Літаратура і мастацтва".
  • У 1992 годзе Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1912 год: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік.
  • 1918 год: Пётр Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР.
  • 1929 год: Георгій Колас, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.

26 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.

Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакусаў, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і ўдачу ў справах.

Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей