На фестывалі

І зусім гэта не "Freaky": рэпартаж з FSP

26
На галоўным арт-пікніку лета ўсе былі аднолькава прыгожымі, нават дзеці паводзілі сябе добра, а надвор'е было ў меру камфортным – адным словам, усё было неяк насцярожваюча правільна.

Алена Васільева, Sputnik.

З кожным годам градус "правільнасці" у арт-пікніка Freaky Summer Party усё расце: некалькі гадоў таму па Камсамольскім возеры хадзіў пірацкі карабель ад каманды 34mag, летась кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч страляла з рагаткі — адным словам, бунтавалі як маглі. Сёлета замест выспы — парк забаў Dreamland. Прыгожыя людзі ў аднолькавых шортах з высокай таліяй і акулярах-авіятарах па-ранейшаму блукаюць уздоўж намётаў Jam-маркета з аксэсуарамі ручной працы і прыгожым адзеннем, а вось бунту не засталося. Ва ўсякім разе, яго было не разглядзець праз кропкі з фалафелем, здаровай ежай і эка-торбамі. У пошуках забавак публіка разлівалася па парку Dreamland патокам клубнічнага смузі.

На FSP всем заправляла любовь
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Любоў і каханне панавалі ўсюды

"У вас нават дзеці паводзяць сябе добра", — дзяліўся з карэспандэнтам Sputnik брытанец Піліп — у Мінску ён жыве ўжо два месяцы, FSP Піліпу адрэкамендавалі як "галоўную падзея лета, прапусціш — лічы, не бачыў мінскага жыцця". Здаецца, акурат жыцця Піліпу на арт-пікніку не хапіла.

"Калі падобныя падзеі праводзяцца ў Еўропе, там няма такіх акуратных сцежжак, такой чысціні і такога спакою. Усё атрымалася вельмі нядрэнна — шмат тэматычных зон, але ў Брытаніі было б больш контркультуры, а на пляцоўцы перад сцэнай танчыў бы натоўп людзей. Можа, пад вечар так і будзе. А пакуль у вас нават дзеці занадта добра паводзяць сябе", — смяецца Піліп і выпраўляецца на пошукі здаровай ежы. Балазе гэтага на фестывалі хапае.

Всякий желающий мог заняться йогой или попробовать веганской пищи
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Ахвотныя маглі заняцца ёгай ці пакаштаваць веганскіх страваў

У нейкі момант арт-пікнік пачынае нагадваць брэсцкую вуліцу Гогаля. Перад чарговым Днём горада кіраўніцтва Брэста загадала мясцовым прадпрыемствам увекавечыць сябе ў бронзе і прадаставіць для ўпрыгожвання адной з вуліц скульптуры-сімвалы. Так на вуліцы Гогаля з'явіліся скульптуры, якія ўслаўляюць дзейнасць швейнай фабрыкі, мясцовага рынку і да іх падобных арганізацый. Так і на FSP кампаніі-удзельнікі зрабілі ўсё магчымае, каб заваяваць увагу кліентаў, якія праходзілі паўз іх: можна было скакаць на батут з вышкі, можна было прымерыць акуляры віртуальнай рэальнасці, ляжаць на шэзлонгу і гуляць ва ўмерана рухомыя гульні. Адным словам, з задачай "узвесці сабе помнік на два дні" кампаніі справіліся.

Художник Митя Писляк тоже не остался в стороне
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Мастак Міця Післяк не адседжваўся ў засадзе

"Нават алкаголю няма", — не тое скардзіліся, не тое радаваліся асобныя мінакі. "Добра, што алкаголю няма", — адназначна радаваліся мамы з дзецьмі і размяшчаліся на газонах і ў спецыяльнай зоне Kidsters (ад kids — "дзеці" і "хіпстэры"). Маленькія хіпстэры ўключаліся ў свае першыя варкшопы.

"А я не разумею, чым гэта адрозніваецца ад звычайнай вылазкі ў парк. Бо там таксама можна пасядзець на газоне і паглядзець на людзей. Ну, хіба што без фалафеля. І з бясплатным уваходам", —  дзяліліся некаторыя, але вялікая частка публікі была FSP задаволеная і не крытыкавала.

В ожидании клиентов мастера тату демонстрировали мастерство на бананах
© Sputnik/ Марина Серебрякова
У чаканні кліентаў майстры тату адпрацоўвалі тэхніку татуажа на бабанах

Большасць, па чутках, вырашыла прыйсці на другі дзень FSP, на які быў заяўлены выступ Іллі Красільшчыкава, выдаўца праекта Meduza і былога рэдактара Afisha.ru. Калі жыў у Мінску, значыць, жадаў завесці свой "гарадской часопіс", і мінчане задоўга да прыезду Красільшчыкава абмяркоўвалі, чаму ў яго можна падвучыцца. Акрамя таго, у адукацыйнай частцы праграмы былі заяўлены выступленні маладых бізнесменаў, арганізатараў фестываляў, меркавалася, што кожны актыўны мінчанін паквапіцца на магчымасць пераняць вопыт, і ў Мінску адкрыецца новы бар/фестываль.

А вот к батуту выстроилась очередь: кажется, ощущения свободного полета не хватало многим
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Да батута цягнулася чарга: ахвотных зведаць вольны палёт было багата

Часам бадзёрыя дзяўчынкі і хлопчыкі прапаноўвалі прысутным узяць удзел у якім-небудзь квэсце за каштоўныя прызы, магчымасць падарункаў падбадзёрвала, і хтосці ненадоўга аджываў.

"Паехалі дадому, зварым пельмені і будзем каву піць", — абмяркоўвалі на прыпынку дзве дзяўчыны план after-party. Так веганскую ежу прамянялі на пельмені.

В аксессуарах ручной работы нехватки не было
© Sputnik/ Марина Серебрякова
Упрыгожанні на любы густ можна было набыць у майстроў

Здаецца, з назвы FSP пара прыбраць "Freaky". Summer Party год ад году атрымоўваецца на славу, тут можна прайсці умоўны квэст "мінскае лета" за два дні — зрабіць татуіроўку, прыкупіць завушніцы ручной працы, паглядзець, як ганчар лепіць з гліны і паспрабаваць ліманад з веганскай кавярні "Шчасце Тут". Але вось вар'яцтва ў арт-пікніку ўсё менш. Дык можа ў наступным годзе час клікаць публіку на SP?

26
Тэги:
Адпачынак, Месцы адпачынку, Мінск, Беларусь
Каментары