Пераможца конкурсу Гарадзенская беларусачка Анастасія Трафімчык (у цэнтры)

Галоўную беларусачку абралі на конкурсе прыгажосці ў Гродна

116
(абноўлена 15:33 29.04.2017)
Маладая настаўніца паказала, як добра ведае родную мову і беларускія традыцыі, і стала галоўнай беларусачкай Гродна.

Вікторыя Салаўёва, Sputnik.

Самую прыгожую дзяўчыну, якая можа свабодна размаўляць па-беларуску і добра ведае нацыянальныя традыцыі, выбіралі ў Годна. Фолк-конкурс "Гарадзенская беларусачка" адбыўся ў пятніцу, 28 красавіка. Як праходзіў беларускамоўны конкурс прыгажосці, назіраў карэспандэнт Sputnik.

Гатавалі "Чараўніцу кветак"

У гэты вечар са сцэны гучала толькі родная мова і толькі беларускамоўныя песні. "Ганна, ты лепшая!" — выкрыквалі паклоннікі адной з удзельніц. А на плакатах-расцяжках, якія ўзнімалі групы падтрымкі, былі напісаны беларускамоўныя слоганы. Нават некаторыя гледачы стараліся перашоптвацца на роднай мове.

Конкурс прыгажосці Гарадзенская беларусачка
© Sputnik Антон Клімко
Конкурс прыгажосці "Гарадзенская беларусачка"

Да фінальнага шоу ўдзельніцы рыхтаваліся амаль два месяцы — рыхтавалі творчыя нумары, відэаролікі-прэзентацыі і нават вучыліся гатаваць беларускія народныя стравы. Але гэта былі не стандартныя караваі, а больш цікавыя стравы і напоі. Напрыклад, дзяўчыны гатавалі кактэль з мёду і траў з таямнічай назвай "Чараўніца кветак".

Беларусачка — не толькі сялянка

"Гарадзенская беларусачка" — гэта не проста конкурс прыгажосці, гэта яшчэ і свята беларускай культуры. Ён існуе ў Гродна амаль 20 гадоў, але праводзіўся толькі ў 11 раз. У гэтым годзе было ўсе сур'ёзна. Арганізатары нават праводзілі кастынг — з 24 жадаючых абралі 10 прыгажунь, а ў фінальным шоу прымала ўдзел 7 з іх. Арганізатары пастараліся ператварыць конкурс ў сапраўднае шоу.

Конкурс прыгажосці Гарадзенская беларусачка
© Sputnik Антон Клімко
Дэфіле ў сучасных сукенках з элементамі беларускай вышыванкі

Напраклад, дзяўчыны выходзілі не толькі ў нацыянальных строях, але і ў гістарычных сукенках, якія насілі дочкі беларускай шляхты гадоў 150-200 назад.

"Мы хацелі паказаць, што беларусачка ў гістрачным разуменні — гэта не толькі сялянка ці жыхарка вёскі, але і знаная дзяўчына, якая быццам толькі сышла з партрэтаў вядомых мастакоў", — патлумачыў піяр-мэнаджар конкурсу Сяргей Іваноў.

Конкурс прыгажосці Гарадзенская беларусачка
© Sputnik Антон Клімко
Усе творчыя нумары ўдзельніц былі толькі на беларускай мове і толькі пад беларускую музыку

Дэфіле ў сучасным стылізаваным адзенні ад вядомага мадэльера паказала, якімі могуць быць сучасныя вышыванкі.

Узгадалі Naviband і безвізавых турыстаў

Сябры журы, якое складалася выключна з мужчын, павінны быілі ацаніць не столькі прыгжосць дзяўчат, колькі іх уменне размаўляць па-беларуску. Асабліва цікава было паслухаць, як дзяўчыны адказвалі на пытанні сябраў журы. Бо некаторыя былі з падкавыркай, а прыгажуні адказвалі без падрыхтоўкі.

Конкурс прыгажосці Гарадзенская беларусачка
© Sputnik Антон Клімко
У склад журы ўваходзілі толькі мужчыны, але ацэньвалі яны не столькі прыгажосць удзельніц, колькі веданне беларускіх традыцый і мовы

"Што бы вы зрабілі, калі б сталі беларускім супермэнам", — спыталіся ў адной з удзельніц. Яна не згубілася і расказала, што ператварылася б у матылька, які будзе лятаць па свеце і расказваць пра сінявокую Беларусь.

Адна ўдзельніцы ўзгадала любімую кнігу "Людзі на балоце", іншая — любімы музычны гурт — Naviband, трэцяя расказала, якімі б словамі прывітала безвізавых турыстаў.

Будавалі жывую піраміду і спявалі па-беларуску

Цікавымі былі і творчыя нумары ўдзельніц. Хтосці спяваў, хтосці выконваў танец жывата, акрабатычны нумар ці пантаміму. Музыкальнае суправаджэнне было толькі беларускім. Напрыклад, будучая пераможца рассказала пранзальны верш пра матулю, а потым выйшла ў зал, каб падарыць своёй маме кветкі.

Конкурс прыгажосці Гарадзенская беларусачка
© Sputnik Антон Клімко
Самы незвычайны выхад — спартыўны, з элементамі чырлідынгу. Дзяўчыны пабудавалі жывую піраміду на сцэне

Пад канец святочнага вечара дзяўчыны паказалі, что беларусачкі ўмеюць не только спяваць і танцчыць, але валодаюць добрай спартыўнай падрыхтоўкай. Навінкай гэтага года стаў харэаграфічны нумар з элементамі чырлідынгу і гімнастыкі. Удзельніцы пабудавалі на сцэне жывую піраміду і паказалі, что лёгка могуць сесці на шпагат.

Конкурс прыгажосці Гарадзенская беларусачка
© Sputnik Антон Клімко
А вы так зможаце? Прыгажуні-беларусачкі з Гродна не толькі таленавітыя, але і спартыўныя

Выбіраць самую-самую было няпроста. Але пасля падліку галасоў вызначылася тройка лідэраў. Трэцяя месца і званне другой віцэ-беларусачкі атрымала 18 гадовая студэнтка ГрДУ імя Я. Купалы Аляксандра Радковіч. Званне першай віцэ-беларусачкі — Ганна Шаматовіч (22 гады, ГрДУ імя Я. Купалы). А галоўную ўзнагароду — званне "Гарадзенская беларусачка-2017" — атрымала Анастасія Трафімчык. Прыгажуні 23 гады, яна працуе настаўніцай у СШ №8.

116
Тэги:
Конкурс прыгажосці, Стыль жыцця, Нацыянальная культура, Гродна
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

105
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

105
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач
Журавіны

Мала гандляроў, шмат турыстаў: як прайшло традыцынае свята журавін на Міёршчыне

67
(абноўлена 14:44 21.09.2020)
У гэтым годзе на колькасць гасцей мусіла паўплываць пандэмія каронавіруса, але самы сакавіты фэст года ўсё ж такі адбыўся.

Самае сакавіта свята года ў Беларусі - гэта Міёрскі фэстываль "Жураўлі і журавіны", які праходзіць тут ужо з 2012 года. Час і месца для правядзення фэста абраныя невыпадкова: менавіта на знакамітым балоце Ельня у верасні пачынаюць збіраць журавіны.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "Жураўлі і журавіны"

Па запасах журавінаў Ельня з'яўляецца сапраўдным рэкардсменам сярод усіх беларускіх балот. Акрамя таго, прылятаюць сюды больш за чатыры тысячы журавоў і дзясяткі тысяч розных відаў гусей. Яны спыняюцца ў Ельні падчас восеньскай міграцыі.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Болта Ельня

Кожны раз ў госці да журавоў прыязджаюць шмат турыстаў і ў гэтым годзе іх не напалохала пандэмія каронавіруса. Што нельга сказаць пра гандляроў, якіх было значна менш у параўнанні з мінулымі гадамі.

Нягледзячы на гэта Міёры, як і заўсёды, пераўтыварыліся ў сапраўднае журавінавае мора - ягады прадавалі на спецыяльных падворках, іх жа можна было сабраць падчас шпацыра па экалагічнай трапе да Ельні.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Журавінавае свята пачалі адзначаць у Міёрах у 2012 годзе
Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Набраць журавін можна было і самастойна

Не абыйшлося свята без майстроў, спеваў і добрага настрою. Турыстаў частавалі журавінавымі прысмакамі і прапанавалі розныя забаўкі, без якіх ужо немагчыма ўявіць ніводны беларускі фестываль.

Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Гасцей тут штогод частуюць журавінывамі прысмакамі
Жураўлі і журавіны - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Проста казка!

У выніку свята атрымалася такім, што іспанская Ла Тамаціна пазайздросціць!

Чытайце таксама:

67
Тэги:
Міёрскі раён, "Жураўлі і журавіны"
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей