Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе

Замежныя турысты адзначылі гасціннасць беларускай сталіцы

106
(абноўлена 11:24 02.05.2017)
Свята беларускай культуры "Вытокі" распачало летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе.

МІНСК, 1 мая — Sputnik. Свята распачалося ўрачыстым адкрыццём а 13-й гадзіне і цягнулася да позняга вечару. Мерапрыемства ўключала тры тэматычныя кірункі — музычная праграма ад лепшых калектываў народнай песні і танцу Беларусі, нацыянальная кухня і знаёмства з творчасцю беларускіх майстроў, якіх прыехала ў Верхні горад каля 200 з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Па задумцы арганізатараў, "Вытокі" павінны былі распачаць не толькі музычны, але і турыстычны сезон у Мінску. Так і адбылося. Ля Ратушы ў нядзелю было шмат гасцей сталіцы, прычым не толькі з сяброўскага нам Кітаю — ураджэнцы Казахстану, Францыі, Італіі, Арменіі, Германіі, Польшчы шпацыравалі па цэнтры горада. Часам здавалася, што замежнікаў на плошчы Свабоды больш, чым жыхароў сталіцы.

Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
© Sputnik Юлія Хвошч
Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе

Нехта з замежнікаў быў прыемна здзіўлены тым, што адбывалася ля Ратушы, кітаянкі наогул стаялі, нібы зачараваныя, а нехта адразу пускаўся ў пляс. Час адчасу ў натоўпе чулася "not bad, I really like it".

"Так, мы наведалі Мінск упершыню, тут вельмі прыемная атмасфера, не гледзячы на холад, а Мінск — вельмі гасцінны горад. Я рады, што мне давялося пакаштаваць смачнай беларускай кухні і набыць сувенір, які майстар вырабіў на маіх вачах", — распавёў госць з Германіі.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik "Вытокі" культуры — пляскі, рамёствы і іншапланетныя госці ў Мінску" >>

Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
© Sputnik Юлія Хвошч
Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе

Асабліва папулярнымі сярод турыстаў з беларускай кухні былі дранікі і збаночкі з мачанкай.

На фестывалі можна было паназіраць за працай рамеснікаў. Прадаўцы выставілі на прылаўкі свае лепшыя вырабы, зробленыя ўласнымі рукамі, шмат з іх былі ў нацыянальных строях, чым вельмі вабілі замежных турыстаў.

Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
© Sputnik Юлія Хвошч
Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе

Майстар па свістульках з задавальненнем дэманстраваў гукі качкі, тлумачыўшы іх замежным гасцям — "кра-кра". "Ты лепей пакажы, як жабка робіць", — раіць яго жонка з-за суседнега прылаўку, перабіраючы пражу.

Кошты на некаторыя сувеніры крыху здзіўлялі дарагавізнай (некаторыя даходзілі да 220 рублёў), але гэтая цана была вартая ручной працы і ўнікальнасці вырабу.

  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч
  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч
  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч
  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч
  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч
  • Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
    Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе
    © Sputnik Юлія Хвошч
1 / 6
© Sputnik Юлія Хвошч
Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе

"Ведаеце, я свайму майстэрству прысвяціў усё жыццё. Спачатку гэта было проста захапленне, а потым я стаў зарабляць праз майстэрства, стаў прадаваць. Я ўкладаю душу ў кожную сваю працу, не думаю, што гэта задорага для яе", — распавёў майстар разьбы па дрэве.

Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
© Sputnik Юлія Хвошч
Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе

Музычнае аздабленне свята забяспечылі лепшыя калектывы народнай песні і танцу Беларусі — "Харошкі", "Мярэжа", Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі і іншыя. Музыка пераважна была танцавальная, але колькі нумароў былі прысвечаны і вакальнаму майстэрству. Таксама можна было пачуць незвыйчайнае выкананне твораў Манюшкі і паглядзець тэатралізаванае шоу "Ясь і Яніна" па матывах песні "Касіў Ясь канюшыну".

Кульмінацыяй музычнага перфоманса стала юмарыстычная замалёўка з народнага жыцця "Кадрыль на зэдліках" у выкананні Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе
© Sputnik Юлія Хвошч
Свята беларускай культуры "Вытокі" ў Верхнім горадзе

Бліжэй да вечару гледачам прадставілі грандыёзнае шоу на гістарычныю тэматыку. Цягнулася мерапрыемства да 22 гадзін. 

106
Тэги:
Народны танец, Нацыянальная кухня, Культура, Стыль жыцця і адпачынак, Верхні горад, Мінск
Тэмы:
Свята беларускай культуры "Вытокі" (5)
По теме
Як прайшло свята беларускай культуры "Вытокі"
"Вытокі" культуры – пляскі, рамёствы і іншапланетныя госці ў Мінску
Выстава ў Мінску будзе доўжыцца два дні

Расійскія кнігі на выставе ў Мінску - што пачытаць

24
Галоўная ідэя экспазіцыі - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія ён, магчыма, раней не чуў.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Толькі два дні прадоўжыцца выстава расійскай кнігі ў Мінску, распавёў Sputnik яе арганізатар Арцём Пятроўскі.

Экспазіцыя праходзіць упершыню. Ідэя належыць Прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Выставу праводзяць па праграме "Расія". Пазней яе пакажуць у іншых краінах постсавецкай прасторы. Разам з ёй вандруе экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах.

Рэкамендацыя ад арганізатара

Сваю кнігу на выставе могуць знайсці розныя людзі, пачынаючы ад школьнікаў і заканчваючы аматарамі "класікі". Але Арцём Пятроўскі, паказваючы экспазіцыю, перш за ўсё падыходзіць да стала з дзіцячымі выданнямі.

Организатор выставки Артем Петровский
© Sputnik / Елена Васильева
Арганізатар выставы Арцём Пятроўскі

"Мне больш за ўсё спадабалася дзіцячая літаратура выдавецтва "Мазаіка". Я сам з'яўляюся бацькам 4-гадовага сына, і яму купіў бы гэтыя кнігі. Чым яны асаблівыя? Гэта забаўляльная кніга, цікавая кніга. Дзіця не проста глядзіць карцінкі, яно можа ўзаемадзейнічаць з імі - нешта націснуць, нешта дастаць", - растлумачыў Пятроўскі.

На выставе прадстаўлены кнігі 13 выдавецтваў, уключаючы даволі вядомыя "Парастак" і "Мазаіка". Хоць заяўлена было 20 удзельнікаў, але з-за сітуацыі з каронавірусам дабрацца да Мінска змаглі не ўсе.

Вместе с выставкой путешествует экспозиция о вузах России и их филиалах
© Sputnik / Елена Васильева
Разам з выставай падарожнічае экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах

Як вядома, у Расіі некаторыя выдавецтвы друкуюць беларускіх аўтараў. Але на гэтай выставе чытачы іх не сустрэнуць.

"Святлана Алексіевіч з'яўляецца самым папулярным беларускім аўтарам. Мы б, вядома, вельмі хацелі, каб яна тут была. Але па фармаце выставы мы прадстаўляем толькі расійскіх аўтараў", - сказаў Арцём Пятроўскі.

Мары аб гамаку

Арганізатары выставы прызнаюць: у кнігі сёння шмат канкурэнтаў. З'явіліся аўдыёкніжкі, ды і той жа інтэрнэт забірае шмат увагі патэнцыйнага чытача. І ўсё ж у кнігі ёсць свой шарм. Пакратаць старонкі, падумаць пра жыццё, атрымаць асалоду ад адзінотай. Усё гэта магчыма перажыць толькі з "жывой" кнігай у руках, упэўнены арганізатары.

Выставка удовлетворит вкусы всех - от школьников до любителей классики
© Sputnik / Елена Васильева
Выстава задаволіць густы ўсіх - ад школьнікаў да аматараў "класікі"

"Я, вядома, таксама слухаю аўдыёкніжкі, калі еду ў машыне ў камандзіроўку. Але калі іду на пляж або кладуся ў гамак, бяру старую добрую кнігу", - кажа Арцём Пятроўскі.

Выстава расійскай кнігі працягнецца 2 і 3 кастрычніка ў Доме Масквы ў Мінску. Наведаць яе можа любы ахвотны, уваход вольны. Але арганізатары ўдакладняюць, што продаж кніг на выставе не ажыццяўляецца.

"Наша мэта - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія, магчыма, ён не ведаў", - растлумачыў Арцём Пятроўскі.

24
Тэги:
Кнігі, Мінск, Рассупрацоўніцтва
Багач - 2020

Усё па традыцыях: у Дукоры адзначылі Багач

138
(абноўлена 13:36 22.09.2020)
Працаваць на свята багатага ўраджаю строга забаронена, таму госці ад душы танчылі і весяліліся.

Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач - гэта адмысловы лубок з зернем
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
На свята жыхары вёскі збіраліся грамадой

Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Багач абавязкова праносілі па ўсёй вёсцы
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Кожны вясковец дадаваў у лубок зерне з новага ўраджаю

Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.

Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.

Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
госці ў Дукоры вучыліся розным майстэрствам
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
І хоць працаваць на Багач забаронена, але ж вучыцца ніхто не забараняў!
Багач - 2020
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выдатны майстар навучыць каго заўгодна

Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.

138
Тэги:
Народныя традыцыі, Багач

Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне энергетыкі ў 2021 годзе

0
(абноўлена 19:46 27.01.2021)
У сераду, 27 студзеня 2021 года, у 16:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у анлайн-фармаце адбыўся відэамост Мінск-Масква на тэму: "Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне энергетыкі ў 2021 годзе".

У снежні 2020 года Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб пастаўках газу ў нашу краіну ў гэтым годзе. Прадстаўнікамі Газпрома і міністэрства энергетыкі заяўлялася, што цана будзе ніжэй, чым была па кантракце мінулага года, аднак дакладныя лічбы не былі агучаны.

Наколькі збалансаваным з'яўляецца цяперашні кантракт на пастаўку газу, як будзе развівацца сітуацыя з пастаўкамі нафты, а таксама варыянты супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:

  • галоўны рэдактар ​​аналітычнага часопіса "Геоэнергетика.ru" Барыс МАРЦІНКЕВІЧ.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Энергетыка, Расія, Беларусь
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі