МІНСК, 17 мая — Sputnik. Дабрачынны забег у пасёлку Дружны сабраў не толькі аматараў спорту, але і людзей, якія проста жадаюць здзейсніць добрую справу. Колькасць ўдзельнікаў забегу на дыстанцыях у 3 і 10 км канвертавалася ў грашовыя сродкі на добраўпарадкаванне дзіцячых садоў пасёлкаў Дружны і Свіслач Пухавіцкага раёна. У выніку амаль 300 бегуноў узялі ўдзел у марафоне.
Падтрымаць дзіцячыя садкі вырашылі не толькі супрацоўнікі кампаніі, але і актыўныя жыхары Свіслачы, Дружнага, Мар'інай горкі, Бабруйска, Мінска, Заслаўя.
"Мы ўсёй камандай прыехалі з Бабруйску, каб падтрымаць акцыю. Мы вельмі задаволены — тут прыемная атмасфера і добрая траса. Калі такая акцыя будзе ладзіцца ў будучыні — мы абавязкова прыездем яшчэ раз", — падзяліўся ўражаннямі ўдзельнік марафону Віктар.
Удзельнікамі акцыі сталі аматары спорту самага рознага ўзросту. На дыстанцыі ў 3 кіламетры бегуны падзяліліся на дзве катэгорыі — да 15 гадоў і ад 15. Дзесяць кіламетраў прабеглі мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 18 гадоў.
"Як толькі трэнер нашай футбольнай каманды прапанаваў паўдзельнічаць у забегу, мы адразу пагадзіліся. Гэта наш усяго толькі другі забег, але нам вельмі спадабалася", — распавёў Арсеній, 14-гадовы ўдзельнік забегу.
Акцыя была зладжана па ініцыятыве кампаніі "Аўгуст-Бел" і прымеркавана да дзесяцігоддзя прадпрыемства.
"Акрамя профільнай дзейнасці, кампанія займаецца дапамогай дзіцячым садкам і школам. Таму з нагоды дзесяцігоддзя мы вырашылі ўсім калектывам, кампаніяй супрацоўнікаў, дзяцей, сяброў зрабіць агульную добрую справу. І мы рады, што гэтая акцыя ўсіх аб'яднала", — распавялі арганізатары забегу.
МІНСК, 2 кас - Sputnik. Толькі два дні прадоўжыцца выстава расійскай кнігі ў Мінску, распавёў Sputnik яе арганізатар Арцём Пятроўскі.
Экспазіцыя праходзіць упершыню. Ідэя належыць Прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Выставу праводзяць па праграме "Расія". Пазней яе пакажуць у іншых краінах постсавецкай прасторы. Разам з ёй вандруе экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах.
Сваю кнігу на выставе могуць знайсці розныя людзі, пачынаючы ад школьнікаў і заканчваючы аматарамі "класікі". Але Арцём Пятроўскі, паказваючы экспазіцыю, перш за ўсё падыходзіць да стала з дзіцячымі выданнямі.
"Мне больш за ўсё спадабалася дзіцячая літаратура выдавецтва "Мазаіка". Я сам з'яўляюся бацькам 4-гадовага сына, і яму купіў бы гэтыя кнігі. Чым яны асаблівыя? Гэта забаўляльная кніга, цікавая кніга. Дзіця не проста глядзіць карцінкі, яно можа ўзаемадзейнічаць з імі - нешта націснуць, нешта дастаць", - растлумачыў Пятроўскі.
На выставе прадстаўлены кнігі 13 выдавецтваў, уключаючы даволі вядомыя "Парастак" і "Мазаіка". Хоць заяўлена было 20 удзельнікаў, але з-за сітуацыі з каронавірусам дабрацца да Мінска змаглі не ўсе.
Як вядома, у Расіі некаторыя выдавецтвы друкуюць беларускіх аўтараў. Але на гэтай выставе чытачы іх не сустрэнуць.
"Святлана Алексіевіч з'яўляецца самым папулярным беларускім аўтарам. Мы б, вядома, вельмі хацелі, каб яна тут была. Але па фармаце выставы мы прадстаўляем толькі расійскіх аўтараў", - сказаў Арцём Пятроўскі.
Арганізатары выставы прызнаюць: у кнігі сёння шмат канкурэнтаў. З'явіліся аўдыёкніжкі, ды і той жа інтэрнэт забірае шмат увагі патэнцыйнага чытача. І ўсё ж у кнігі ёсць свой шарм. Пакратаць старонкі, падумаць пра жыццё, атрымаць асалоду ад адзінотай. Усё гэта магчыма перажыць толькі з "жывой" кнігай у руках, упэўнены арганізатары.
"Я, вядома, таксама слухаю аўдыёкніжкі, калі еду ў машыне ў камандзіроўку. Але калі іду на пляж або кладуся ў гамак, бяру старую добрую кнігу", - кажа Арцём Пятроўскі.
Выстава расійскай кнігі працягнецца 2 і 3 кастрычніка ў Доме Масквы ў Мінску. Наведаць яе можа любы ахвотны, уваход вольны. Але арганізатары ўдакладняюць, што продаж кніг на выставе не ажыццяўляецца.
"Наша мэта - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія, магчыма, ён не ведаў", - растлумачыў Арцём Пятроўскі.
Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.
Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.
Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.
Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Транспартны падатак уведзены з 1 студзеня 2021 года, вылічацца ён будзе з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, за выдачу якога была выплачана дзяржаўная пошліна, паведамляе МПЗ.
Сітуацыю ведамства разабрала на канкрэтным прыкладзе: "Дапусцім, грамадзянін выплаціў дзяржаўную пошліну і атрымаў дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ў чэрвені 2020 года. Тэрмін дзеяння дазволу мінае 30.06.2021. Адпаведна, транспартны сродак грамадзяніна будзе вызвалены ад транспартнага падатку на перыяд тэрміну дзеяння дазволу, а менавіта, з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2021 года".
Памер транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы аўтамабіля. Менш за ўсіх будуць плаціць уладальнікі "легкавікоў", вага якіх да 1,5 тоны: на дадзены момант гэта 61 рубель. Калі аўто важыць ад 1,5 да 1,75 тоны, заплаціць трэба будзе 81 рубель, ад 1,75 да 2 тон - 102 рублі, ад 2 да 2,25 тоны - 122 рублі, ад 2,25 да 2,5 тоны - 142 рублі, ад 2,5 да 3 тон - 162 рублі, больш за 3 тоны - 223 рублі. За матацыкл плата складзе 41 рубель.
"Плаціць транспартны падатак трэба будзе адзін раз у год. Паведамленні з падатковай інспекцыі аўтаўладальнікі-фізічныя асобы будуць атрымліваць да 1 верасня. На выплату ўзносу даюць паўтара месяца - не пазней за 15 лістапада", - растлумачылі ў МПЗ.
Грамадзянам, якія не прайшлі тэхагляд да 1 студзеня 2021, неабходна будзе ўнесці авансавы плацёж - 1 базавую велічыню (з 1 студзеня - 29 рублёў) за кожны транспартны сродак. Зрабіць гэта трэба да 15 снежня бягучага года. Што тычыцца прычэпаў, матацыклаў, сума авансу складзе 20 рублёў. Даплату падатку неабходна будзе здейсніць да 15 лістапада 2022 года пасля атрымання паведамлення падатковага органа.
"Вылічэнне транспартнага падатку для такіх аўтаўладальнікаў будзе спыняцца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім транспартны сродак быў зняты з уліку", - распавялі ў МПЗ.
Калі транспартны сродак прадалі, то для новага ўладальніка падатак будзе вылічацца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім праведзена дзяржаўная рэгістрацыя аўтамабіля або матацыкла.
У Падатковым кодэксе прадугледжаны шырокі пералік катэгорый плацельшчыкаў, з якіх не будзе спаганяцца транспартны падатак. Так, плаціць не прыйдзецца кіроўцам, чые аўто выбылі з іх уласнасці ў выніку супрацьпраўных дзеянняў - згону або крадзяжу.
Такая ж сітуацыя з транспартнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку "хуткімі".
Вызваляюцца ад выплаты дзяржорганы, суды, органы пракуратуры, войскі і воінскія фарміраванні, а таксама арганізацыі, уключаныя ў пералік тых, што выконваюць перавозкі транспартам агульнага карыстання.
"Аб'ектам падаткаабкладання транспартным падаткам не з'яўляюцца транспартныя сродкі, выпушчаныя да 1 студзеня 1992 года, а таксама тыя аўто, на якія няма звестак аб даце выпуску", - удакладнілі ў МПЗ.
Уладальнікам электрамабіляў таксама пакуль не трэба плаціць гэты від падатку.
Не будзе праводзіцца падлік і ў дачыненні да транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюць для аказання меддапамогі, сацабслугоўвання. Да прыкладу, да аўто з надпісам: "Сацыяльная служба" або машыны, спецыяльна абсталяванай для выкарыстання інвалідамі.
Ветэраны, інваліды I або II групы, пенсіянеры атрымліваюць 50-працэнтную скідку ад поўнай падатковай стаўкі. На 25% менш заплацяць інваліды III групы. Зніжку дадуць пры наяўнасці ў плацельшчыка (льготніка) сапраўднага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.
За грамадзянамі захавана права звяртацца ў мясцовыя органы ўлады з просьбай знізіць падатак або вызваліць ад яго выплаты, калі яны знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях падаткаабкладання можна атрымаць у тэлефоннай даведачнай сістэме падатковых органаў па тэлефоне (017) 229 79 79 або 189 (стацыянарная сетка).
Чытайце таксама: