Копію таксі з аднаіменнага фільма Люка Бесона стварыў жыхар Ваўкавыска

Копію марсэльскага таксі Люка Бесона зрабіў хлопец з Ваўкавыска

26
(абноўлена 12:09 09.06.2017)
Белы Peugeot Ігара Сыраваткі практычна не адрозніш ад машыны, на якой ездзіў Самі Насеры ў фільме "Таксі".

ГРОДНА, 9 чэр — Sputnik, Валерыя Салаўёва. Ужо амаль тыдзень па вуліцах Ваўкавыска ездзіць дакладная копія самага вядомага ў свеце таксі — белага Peugeot 406 з фільма Люка Бесона. Зрабіў цюнінг звычайны таксіст, зараз ён збіраецца вазіць на ёй сваіх пасажыраў.

Натхніў ролік на YouTube

Машына — гэта практычна дакладная копія марсэльскага таксі. У ім усё, як у фільме. Пярэдні бампер, паветразаборнікі на даху, спойлер, нават налепка з надпісам Taxis de Marseille.

Уладальнік машыны — жыхар Ваўкавыска Ігар Сыраватка, які займаецца прыватным возніцтвам.

На думку зрабіць такі ж аўтамабіль наштурхнуў адзін ролік, дзе паказвалі, што на мінскай кальцавой было заўважана таксі Люка Бесона.

"На самай справе падабенства аказалася малым. Так, гэта быў Peugeot 406 белага колеру, але формы і элементы абважвання апынуліся зусім не падобныя на арыгінал. Але калі глядзець здалёк, здавалася, быццам гэта машына з фільма "Таксі", — распавёў таксіст.

У той дзень хлопец убачыў, як людзі захапляюцца гэтай мадэллю ў такім абвесе. Таму вырашыў, што зробіць максімальна дакладную копію.

"Гэта рэальна", — дадаў кіроўца.

Выдаткаваў 3200 долараў

Ідэя з'явілася яшчэ напрыканцы кастрычніка мінулага года. Ужо на наступны дзень ён пачаў шукаць машыну патрэбнай мадэлі ў інтэрнэце. Цікавіла менавіта Peugeot 406, менавіта з бензінавым рухавіком, менавіта белага колеру, каб не перафарбоўваць усё аўто.

"Машыну ўзяў у маладога хлопца са Слоніма. Яна была ў крыху стомленым стане. Прыйшлося некаторыя элементы кузава падфарбаваць і падрабіць", — дадаў Сыраватка.

"На аўтамабіль выдаткаваў 2,5 тысячы долараў, на матэрыялы для цюнінгу сышло прыкладна 650 долараў. Усю працу рабілі ўдваіх з братам па вечарах у звычайным гаражы", — распавёў суразмоўца агенцтва.

Плафон и воздухозаборники, как и в фильме
© Sputnik Максим Захаров
Плафон на таксі, як у фільме

Хлопец прызнаўся, што гатовы бампер ён мусіў купіць і за тысячу долараў, але ў Беларусі абважванне такой формы не знайшлі. А рабіць па індывідуальнай замове было б занадта дорага. Таму вырашылі зрабіць усё самі. На гэта сышло прыкладна чатыры месяцы.

Бампер, как и все остальные части обвеса парень выклеивал в гараже вместе с братом
© Sputnik Максим Захаров
Бампер, як і астатнія дэталі, хлопец рабіў у гаражы разам з братам

Нікому аб сваім праекце не казалі. Ведалі толькі самыя блізкія сябры. Прыязджалі ў гараж і бачылі шэдэўры, якія хлопцы выраблялі. Усё заставалася ў таямніцы да першага выезду.

Здзівіў горад

Ігар упершыню выехаў у горад у нядзелю ўвечары, 4 чэрвеня.

"Паехаў у цэнтр горада, дзе шмат народу. Шчыра кажучы, людзі былі прыемна здзіўлены, падыходзілі фатаграфавацца, бралі візітоўкі, дзякавалі, што я падарыў такі аўтамабіль нашаму гораду", — распавёў гаспадар незвычайнага таксі.

Марсельское такси на улицах Волковыска
© Sputnik Максим Захаров
Марсэльскае таксі на вуліцах Ваўкавыска

Доўгачасовы выраб усіх элементаў крыху стаміў хлопца. Ён вырашыў выехаць, нягледзячы на нязначныя недаробкі. "Трэба было атрымаць станоўчыя эмоцыі, каб падзарадзіцца, набрацца сіл і скончыць гэты праект. Праца ў таксі займае практычна ўвесь час. Цюнінгам займаліся па начах", — дадаў Сыраватка.

Марсэльскае таксі будзе вазіць пасажыраў

Хлопец кажа, што прадаваць унікальны аўтамабіль не збіраецца. Больш за тое, машына не стане пыліцца ў гаражы, каб зрэдку выкарыстоўвацца як шоу-кар.

"Пастаянна езджу. З моманту пакупкі аформіў яе як рабочы аўтамабіль. Купіў нумары жоўтага колеру і працаваў на ім усю зіму", — распавёў кіроўца.

Цяпер ён плануе вазіць на марсэльскім таксі пасажыраў. Для захавання законнасці, на яе давядзецца дадаткова прымацаваць жоўтыя нумары, налепкі на кузаў і стандартны плафон беларускага таксі на дах.

Для шпацыраў або пры адпраўленні на выставу ўсе дэталі, якіх не было ў карціне, ён будзе здымаць. У бліжэйшых планах у Сыраваткі — зрабіць у сваім Peugeot скураны салон, як у фільме. А калі адправіцца на аўтавыставу, замяніць звычайны нумар на такі ж, які быў у французскім арыгінале.

26
Тэги:
таксі, Аўтамабілі, Ваўкавыск
Каментары