Незвычайнае Купалле адзначылі ў Купалаўскім тэатры

© Sputnik / Юлія ХвошчВечар, прысвечаны 135-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы
Вечар, прысвечаны 135-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемства было прысвечана свяцілу не нябеснаму, а літаратурнаму – Янке Купале.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Купалаўскі тэатр у чацвер адзначыў дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, зладзіўшы ноч паэзіі і аздобіўшы яе купальскай атмасферай.

У летняе кафэ тэатра завітала шмат прыхільнікаў Купалы і людзей да беларускай культуры не абыякавых, каб паслухаць вершы выбітнага дзеяча беларускай літаратуры ў выкананні акцёраў Купалаўскага, драматургаў, музыкаў і паэтаў.

© Sputnik / Юлія ХвошчАктрыса тэатра імя Янкі Купалы Алена Сідарава сярод іншых прачытала верш "Я і воля мая"
Актрыса тэатра імя Янкі Купалы Алена Сідарава сярод іншых прачытала верш Я і воля мая - Sputnik Беларусь
Актрыса тэатра імя Янкі Купалы Алена Сідарава сярод іншых прачытала верш "Я і воля мая"

На сцэне кафэ халодным ліпеньскім вечарам выступілі Алена Сідарава, Святлана Зелянкоўская, Уладзімір Арлоў, Андрусь Такінданг, Андрэй Саўчанка, Уладзімір Лянквіч і іншыя.

© Sputnik / Юлія ХвошчМузыка Андрусь Такінданг таксама не абмінуў увагай дзень нараджэння паэта
Музыка Андрусь Такінданг таксама не абмінуў увагай дзень нараджэння паэта - Sputnik Беларусь
Музыка Андрусь Такінданг таксама не абмінуў увагай дзень нараджэння паэта

Цалкам адчувалася, што кожны, хто выходзіў на сцэну, прапускаў кожны радок класіка праз сябе, і гэта знаходзіла адпаведны водгук у слухачоў.

© Sputnik / Юлія ХвошчРэжысёр Андрэй Саўчанка чытае вершы Янкі Купалы
Рэжысёр Андрэй Саўчанка чытае вершы Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Рэжысёр Андрэй Саўчанка чытае вершы Янкі Купалы

У праграме прагучалі лепшыя вершы беларускага класіка. Тыя дзеячы купалаўскага, што не патрапілі на мерапрыемтсва, прагучалі для гасцей вечара ў запісу.

Вечар быў аздоблены чароўнай музыкай ханг-драмаў.

Паэт, лідэр гурта Tonqixod Уладзімір Лянкевіч выканаў некалькі сваіх вершаў
Паэт, лідэр гурта Tonqixod Уладзімір Лянкевіч выканаў некалькі сваіх вершаў - Sputnik Беларусь
Паэт, лідэр гурта Tonqixod Уладзімір Лянкевіч выканаў некалькі сваіх вершаў

Завяршылася мерапрыемства адкрытым мікрафонам — кожны мог выказаць словы ўдзячнасці беларускаму песняру, прачытаўшы верш ці праспяваўшы песню. 

Стужка навiн
0