Рок за Баброў-2017

"Рок за Баброў" адзначыў дзесяцігадовы юбілей

527
(абноўлена 22:53 05.08.2017)
На фестывалі выступілі "Сплин", "Каста", "Чайф", "Brutto&Ляпис" і іншыя.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Фестываль "Рок за Баброў" у 10 раз прайшоў на аэрадроме "Баравая" 22 ліпеня. Юбілейны оупэн-эір апынуўся разнастайным у сэнсе музычных кірункаў — на адну сцэну выходзілі поп-праект NaviВand і шалёныя панкі "Дай дарогу!", рэперы "Каста" і меланхалічны "Сплин".

Рыхтуючыся да фестывалю, арганізатары не толькі зладзілі моцны лайн-ап, але і зрабілі для гасцей усё магчымае, каб сумаць не даводзілася.

На фестывалі сумаваць не даводзілася - працавалі атракцыёны і інтэрактыўныя пляцоўкі
© Sputnik/ Юлія Хвошч
На фестывалі сумаваць не даводзілася - працавалі атракцыёны і інтэрактыўныя пляцоўкі

"Арганізатары гэтага фэсту разумеюць, як заняць гледача не толькі музыкай. Уся праблема ў арганізацыі кожнага фестывалю ў нас ва ўсе гады — дзякуй богу, зараз гэта змянілася. Прывёз ты артыста, і гуляйце сабе, дзякуй мне за гэта. Пачынаючы з мінулага года вялікі акцэнт робіцца на тым, што адбываецца на фестывалі акрамя канцэрту. 10-12 гадзін музыкі запар ні адзін арганізм не вытрымае. Чалавеку трэба і паесці, і "тусануцца" па-за музыкай", — распавёў напярэдадні фестывалю арганізатар "Рок за Баброў" Руслан Старыкоўскі ў студыі радыё Sputnik Беларусь.  

Рок за Баброў-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
"Рок за Баброў-2017"

І гэтая задума ў арганізатараў атрымалася — на фестывалі працаваў "Горад рока" з адмысловымі рокерскімі пляцоўкамі, якія прыйшліся да спадобы гасцям фестывалю настолькі, што для таго, каб заключыць шлюб з благаславення Элвіса Прэслі, сфатаграфавацца каля сценкі Цоя ці прайсціся па пешаходке Бітлз, ствараліся чэргі.

  • Рок за Баброў-2017
    "Рок за Баброў-2017"
    © Sputnik/ Юлія Хвошч
  • На фестывалі працаваў сапраўдны Горад рока
    На фестывалі працаваў сапраўдны "Горад рока"
    © Sputnik/ Юлія Хвошч
  • На тэрыторыі фестываля можна было заключыць рок-шлюб
    На тэрыторыі фестываля можна было заключыць рок-шлюб
    © Sputnik/ Юлія Хвошч
  • Парады маладым даваў сам Элвіс Прэслі
    Парады "маладым" даваў сам Элвіс Прэслі
    © Sputnik/ Юлія Хвошч
  • На фестывалі можна было зрабіць фота з юбілейнымі гітарамі
    На фестывалі можна было зрабіць фота з "юбілейнымі" гітарамі
    © Sputnik/ Юлія Хвошч
  • У горадзе рока на адзін дзень з'явілася сценка Цоя
    У горадзе рока на адзін дзень з'явілася сценка Цоя
    © Sputnik/ Юлія Хвошч
1 / 6
© Sputnik/ Юлія Хвошч
"Рок за Баброў-2017"

Аднак чэргі ствараліся і ў іншых месцах — спрадвечная праблема фестывалю з прыбіральнямі і чэргамі за ежай і сёлета, нажаль, засталася не вырашанай. Ячшэ адзін мінус юбілейнага фестывалю — перабоі з мабільнай сувяззю і адсутнасць інтэрнэту.

Перабоі з сувяззю не заміналі гасцям атрымліваць асалоду ад добрай музыкі
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Перабоі з сувяззю не заміналі гасцям атрымліваць асалоду ад добрай музыкі

Але ні традыцыйныя для фестывалю чэргі, ні сувязь не заміналі публіцы, дарэчы, вельмі разнастайнай, атрымліваць асалоду ад гукаў любімых гуртоў.

Лета, пазітыў і музыка - штогадовыя сімвалы фестывалю
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Лета, пазітыў і музыка - штогадовыя сімвалы фестывалю

Усе заяўленыя калектывы выступілі на ўзроўні. "Чайф" і "Каста" шмат кантактавалі з публікай. Шахрын, у прыватнасці, пажадаў пачуць "знакаміты беларускі хор" пад песню "Никто не услышит", і беларуская публіка яго не падвяла — з гуртом спявалі разам і тыя, хто вырас на песнях "Чайф", і самыя юныя госці фестывалю.

Выступленне гурта Чайф на фестывалі Рок за Баброў
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Выступленне гурта "Чайф" на фестывалі "Рок за Баброў"

Выступленне ж гурта "Сплин", наадварот, падалося стрыманым і крыху скамечаным — гурт літаральна пагналі са сцэны, бо мусілі выходзіць ужо наступныя выканаўцы. Ну, а найвялікшы зарад энергетыкі, як і чакалася, выдалі, "Дай дарогу!", якія выступалі аднімі з першых, і Brutto начале з Міхалком, якія закрывалі фестываль.

Рок за Баброў-2017
© Sputnik/ Юлія Хвошч
"Рок за Баброў-2017"
Фестываль традыцыйна праходзіў у фармаце вялікага пікніка - людзі слухалі музыку на коўдрах і ва ўтульных крэслах
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Фестываль традыцыйна праходзіў у фармаце вялікага пікніка - людзі слухалі музыку на коўдрах і ва ўтульных крэслах

Фестываль атрымаўся разнастайным па музыцы, таму частка гасцей прыязжала на выступленне пэўнага гурта — хто адарвацца пад "ДД", хто паплакаць пад "Сплин". Не гледзячы на тое, што фестываль распачаўся ў 15:00, у 20:00 людзі яшчэ падцягваліся да пляцоўкі. Паводле дадзеных СМІ, "Баравую" наведала больш за 20 тыс. чалавек, гэта без уліку тых, хто слухаў гурты па-за тэрыторыяй фестывалю, размясціўшыся на траве вакол агароджы.

"Рок за Баброў", такім чынам, распачаў эстафету піўных летніх фестываляў — на перадзе "А-фэст" і Leedbeer.

527
Тэги:
Фестываль, Рок за Баброў, Беларусь
Каментары