МІНСК, 15 вер — Sputnik. Унікальная выстава "Моднае стагоддзе", на якой прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева, адкрылася для публікі 15 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі.
Напярэдадні палюбавацца на ўборы канца XIX — пачатку XXI стагоддзя ўжо паспелі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Таксама выставу наведала народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, якая па асабістай просьбе Аляксандра Васільева перадала ў дар яго калекцыі канцэртныя касцюмы — свой і Аляксандра Ціхановіча.
"Вы вельмі стройная жанчына, захавалі форму, гэта так важна. Вы прыгожыя", — заўважыў Аляксандр Васільеў, прывітаўшы спявачку, і пацікавіўся, хто і калі шыў сцэнічныя ўборы.
Сіні касцюм Аляксандра Ціхановіча быў створаны ў 2010-я гады дызайнерам Алегам Воцінцавым, яркі і вельмі характэрны для свайго часу камплект з топу і спадніцы са шлейфам перыяду 1990-х гадоў пашыла Ніна Астапенка з беларускага Дома мадэляў.
"У ім я працавала сольны канцэрт", — сказала Паплаўская, перадаючы нарад калекцыянеру.
Аляксандр Васільеў неадкладна пацікавіўся ў арганізатараў выставы, ці знойдуцца яшчэ манекены, каб перададзеныя ўборы далучыліся да экспазіцыі. Калекцыянеру паабяцалі вырашыць гэтае пытанне, так што цалкам магчыма, нароўні з сукенкамі Лілі Брык, Евы Браун, Зары Леандр, а таксама беларускай каралевы прыгажосці Анжалікі Агурбаш наведвальнікі выставы змогуць убачыць і ўборы знакамітых спевакоў.
Аляксандр Васільеў — сусветна вядомы тэатральны мастак, мастацтвазнавец і гісторык моды. Ён стварыў дэкарацыі для шматлікіх опер, балетаў, тэатральных пастановак вядомых тэатраў у Парыжы, Лондане, Токіа, Санцьяга і многіх іншых. Аляксандру Васільеву належыць адна з самых вялікіх прыватных калекцый касцюмаў VIII-XXI стагоддзяў, акрамя таго, ён з'яўляецца аўтарам кніг "Прыгажосць у выгнанні", "Руская мода. 150 гадоў у фотаздымках" і яшчэ больш за 30 выданняў аб модзе і стылі. У якасці спецыяльнага карэспандэнта ў Парыжы Аляксандр Васільеў працаваў для такіх вядомых модных выданняў, як рускія "Vogue" і "Harper's Bazaar", а з 2008 года з'яўляецца нязменным модным суддзёй у ТБ-праекце "Першага канала" — "Модны прысуд".
Выстава прызначана для шырокай аўдыторыі, яна прадоўжыцца да 10 студзеня.
МІНСК, 2 кас - Sputnik. Толькі два дні прадоўжыцца выстава расійскай кнігі ў Мінску, распавёў Sputnik яе арганізатар Арцём Пятроўскі.
Экспазіцыя праходзіць упершыню. Ідэя належыць Прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Выставу праводзяць па праграме "Расія". Пазней яе пакажуць у іншых краінах постсавецкай прасторы. Разам з ёй вандруе экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах.
Сваю кнігу на выставе могуць знайсці розныя людзі, пачынаючы ад школьнікаў і заканчваючы аматарамі "класікі". Але Арцём Пятроўскі, паказваючы экспазіцыю, перш за ўсё падыходзіць да стала з дзіцячымі выданнямі.
"Мне больш за ўсё спадабалася дзіцячая літаратура выдавецтва "Мазаіка". Я сам з'яўляюся бацькам 4-гадовага сына, і яму купіў бы гэтыя кнігі. Чым яны асаблівыя? Гэта забаўляльная кніга, цікавая кніга. Дзіця не проста глядзіць карцінкі, яно можа ўзаемадзейнічаць з імі - нешта націснуць, нешта дастаць", - растлумачыў Пятроўскі.
На выставе прадстаўлены кнігі 13 выдавецтваў, уключаючы даволі вядомыя "Парастак" і "Мазаіка". Хоць заяўлена было 20 удзельнікаў, але з-за сітуацыі з каронавірусам дабрацца да Мінска змаглі не ўсе.
Як вядома, у Расіі некаторыя выдавецтвы друкуюць беларускіх аўтараў. Але на гэтай выставе чытачы іх не сустрэнуць.
"Святлана Алексіевіч з'яўляецца самым папулярным беларускім аўтарам. Мы б, вядома, вельмі хацелі, каб яна тут была. Але па фармаце выставы мы прадстаўляем толькі расійскіх аўтараў", - сказаў Арцём Пятроўскі.
Арганізатары выставы прызнаюць: у кнігі сёння шмат канкурэнтаў. З'явіліся аўдыёкніжкі, ды і той жа інтэрнэт забірае шмат увагі патэнцыйнага чытача. І ўсё ж у кнігі ёсць свой шарм. Пакратаць старонкі, падумаць пра жыццё, атрымаць асалоду ад адзінотай. Усё гэта магчыма перажыць толькі з "жывой" кнігай у руках, упэўнены арганізатары.
"Я, вядома, таксама слухаю аўдыёкніжкі, калі еду ў машыне ў камандзіроўку. Але калі іду на пляж або кладуся ў гамак, бяру старую добрую кнігу", - кажа Арцём Пятроўскі.
Выстава расійскай кнігі працягнецца 2 і 3 кастрычніка ў Доме Масквы ў Мінску. Наведаць яе можа любы ахвотны, уваход вольны. Але арганізатары ўдакладняюць, што продаж кніг на выставе не ажыццяўляецца.
"Наша мэта - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія, магчыма, ён не ведаў", - растлумачыў Арцём Пятроўскі.
Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.
Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.
Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.
Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.
Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зарэгістравалі гэта рэкорд у Ёханэсбургу.
Канат, па якім ўздымаўся Ван Тондар, быў нацягнуты паміж двума градзірнямі закрытай электрастанцыі.
У выніку паўднёваафрыканскі атлет здолеў падняцца на 50 метраў усяго за 3 хвіліны 19,68 секунды, што з'яўляецца новым сусветным рэкордам.