Кацярына Масэ

Паэтычна-музычны ф'южн: Кацярына Масэ прадставіла кнігу "Беланоч"

156
(абноўлена 12:26 17.02.2018)
Кацярына Масэ ніколі не была ў Пецярбургу, але пра белыя ночы ёй, напэўна, вядома ўсё. Sputnik зазірнуў на прэзентацыю кнігі вершаў і даведаўся, што такое дваістасць і што агульнага ў напісанні верша і прыгатаванні ежы.

У белым зале галерэі добрая акустыка – чуваць, як людзі, што сабраліся з нагоды прэзентацыі новай кнігі вершаў Кацярыны Масэ, размаўляюць паміж сабой. Хтосьці абмяркоўвае справы з сябрамі, хтосьці гартае кнігу – "Беланоч" – і дзеліцца з навакольнымі першымі ўражаннямі. Сама Кацярына – танюткая дзяўчына ў белай сукенцы – узнікае то там, то тут, абяцае: хутка ўжо пачнем. І вось госці рассаджваюцца паўколам. Згасаюць лямпы, як у тэатры, пакідаючы светлавы круг там, дзе ўжо сядзяць музыканты – Яўген Нупрэйчык (гітара) ды Ганна Шакель (цымбалы) — і стаіць мікрафон. 

Падчас паэтычна-музычнага ф’южана Кацярына прадэкламавала некалькі вершаў і адказала на пытанні гасцей. Яна не першы раз чытае вершы пад музычнае суправаджэнне, але калі раней гэта былі лёгкія музычныя замалёўкі, музыка была на фоне, а верш і музыка, па словах паэткі, не ўзаемадзейнічалі так блізка, як ёй хацелася, зараз свая музыка напісана для кожнага асобнага верша.

Кацярына Масэ, Яўген Нупрэйчык (гітара), Ганна Шакель (цымбалы)
© Sputnik Анастасия Волчок
Кацярына Масэ, Яўген Нупрэйчык (гітара), Ганна Шакель (цымбалы)

Кніга паэзіі "Беланоч" – менавіта кніга, а не зборнік вершаў. Кацярына тлумачыць, чаму так: 

"Я магу дакладна сказаць, што пісала я менавіта кнігі. Не асобныя вершы, а кнігі, прычым амаль што адразу. Верш "Беланоч" быў аднім з першых, не першым, але напачатку, і ў пэўны момант, гэта было ўжо два гады таму, я проста зразумела, што яны настолькі прыгожыя і стылістычна вытрыманыя, што пачынаецца нейкі праект, другі верш сцвяржаў і канкрэтызаваў першы, трэці – другі, і такім чынам яны ланцужком пачалі выбудоўвацца, і ў працэсе я зразумела ўжо сама, што пішу не вершы, а менавіта кнігу. І Беланоч – гэта вобраз, гэта той самы аганёк, тая самая іскра, з якой павінна ўсё пачацца, які стаў ядром у кнізе". 

Змест кнігі непарыўна звязаны з яе афармленнем. Малюнкамі яе аздобіла сама аўтар вершаў. 

Наведвальнік імпрэзы гартае кнігу вершаў
© Sputnik Анастасия Волчок
Наведвальнік імпрэзы гартае кнігу вершаў

"Ілюстрацыі зроблены маёй рукой, я працавала над імі цягам года, можа, больш. Перад намі стаяла задача не проста спалучыць гэтыя ілюстрацыі, а прымусіць іх працаваць ва ўнісон, загаварыць адна з адной", — гаворыць Кацярына. 

Кніга вытрымана ў чорна-белым колеры. У гэтым, сцвярджае Кацярына, увасабленне дваістасці, як і сама беланоч.  

"Беланоч – гэта створаны мной на падставе майго вопыту мой асабісты архетып, нейкая лірычная гераіня, якую можна зразумець, чытаючы гэты тэкст, якую можна апісаць як Снежная Каралева ці метафізічная нявеста – тут можна падабраць шмат эпітэтаў, але, напэўна, гэта кніга пра дваістасць", — гаворыць аўтар.

Днём лірычная гераіня можа быць звычайнай дзяўчынай: стрыманай, сціплай, але цемра зрывае ўсе дзённыя маскі, сцвярджае Кацярына:

"Ноччу гэтыя маскі спадаюць, і ведаеце, вылазіць такі "Люцыфер у юбцы". Яна паглыбляецца ў сябе, спазнае сябе". 

Дваістыя сутнасці ў паэзіі Масэ з аднаго боку змагаюцца, з другога – плённа ўзаемадзейнічаюць.

"Нягледзячы на тое, што кніга глыбока асабістая, яна можа падарыць цікавыя інсайты. Яна як нейкая індывідуальная міфалогія, якая можа аказацца блізкай для кожнага з нас", — тлумачыць аўтар. 

Вершы пад зорным небам
© Sputnik Анастасия Волчок
Вершы пад зорным небам

Галоўнай крыніцай натхнення для Кацярыны Масэ выступае сон:

"Самнамбулічная тэма ў мяне вельмі плённая, канструктыўная, і асабліва гэты стан памежны, між нядрэмнасцю і сном, часам гэта судотык з нейкай незнаёмай рэчаіснасцю. Сон, напэўна, адна з базавых катэгорый у гэтай кнізе, але ў сутнасці ўся гэта кніга – гэта суцэльны сон. Часам прыгожы, часам страшны, часам гэта сон салодкі, на світанні, калі ўстае сонца… розны". 

У жыцці мастачкі быў перыяд, калі яна цікавілася тэхнікай усвядомленых сноў, але Кацярына прызнаецца, што ніколі сур’ёзна гэтым не займалася. І хоць звычайна яна не ўсведамляе сябе ў снах, гэта не замінае чэрпаць адтуль ідэі, па словах аўтара — сыры матэрыял, з якім можна працаваць.

Увогуле напісанне вершаў, сцвярджае Кацярына – гэта такая ж праца, як прыгатаванне ежы ці навядзенне парадку ў кватэры. Але ўсё гэта трэба рабіць з душой і максімальнай самааддачай.

"Можна механічна прыгатаваць ежу, можна механічна вынесці смецце, можна механічна напісаць верш. У прынцыпе, гэта будзе верш, гэта будзе ежа, але ў гэтым чагосці не стае. Для мяне не праблема – проста сесці і напісаць верш з небанальнай рыфмай, з цікавымі зваротамі, але калі гэта не патрабуе звышнамаганняў, ментальных, эмацыйных, мне не цікава, гэта як паўтарэнне. Паўтарэнне ў мастацтве – самае страшнае, што можа быць, самапаўтарэнне, таму вершыкаў мала. Мне хочацца, каб кожны з іх быў скарбам, рэліквіяй. Каб ён увасабляў акт самапераадолення", — гаворыць Кацярына.

Кацярына Масэ
© Sputnik Анастасия Волчок
Кацярына Масэ

На яе думку, кожнаму творцы, паэту, мастаку, каб ствараць, патрэбны асаблівыя ўмовы, асаблівы стан, асаблівая настройка. Мастачка ўспамінае, што тата заўжды гаворыў ёй: падрыхтоўка да працы – 90 адсоткаў поспеху. Таму праца нават над адным вершам можа зацягнуцца.

"Я не шмат вершаў перапісваю, але калі адчуваю, што верш гэтага патрабуе, я гэта абавязкова раблю", — прызнаецца Кацярына. 

Бывае так, што яна днямі над чымсьці працуе, а потым разумее, што гэта не тое, і за пяць хвілін адразу піша нешта іншае.

Хоць зараз толькі выйшла новая кніга, Кацярына ўжо думае над наступнай, і нават падзялілася, што хутчэй за ўсё называцца яна будзе "Цвіценне снегам" – па аднайменнаму вершу, які паэтка агучыла на імпрэзе. Яна гаворыць, што зіма ўвогуле яе любімая пара году. 

"Не ведаю, што мяне так вабіць. Напэўна, белы снег, глыбокія чорныя ночы, зімовае сонца, калі марознай раніцай яно падымаецца і ўсё іскрыцца вакол", — разважае Кацярына. 

Па яе словах, яе вельмі ўразіў твор Яўгена Галавіна "Набліжэнне да Снежнай Каралевы". Кацярына цалкам згодна з аўтарам, што Поўнач – полюс, да якога трэба імкнуцца. 

"Цяжка патлумачыць, чаму менавіта ў зіме, у снезе, у поўначы я бачу крыніцу жыцця", — гаворыць Кацярына. 

І гэты вобраз – квітнеючага снегу – натхняе яе на новы паэтычны зборнік. У свае творы Кацярына ўносіць шмат міфаў, архетыпаў, сюжэтаў, рэчаў, якія палягаюць у аснове нашай свядомасці і культуры. Але яна ніколі не атаясамлівае сябе з лірычнай гераіняй, а таксама вельмі ўважліва адносіцца да формы сваіх вершаў.

"Вельмі добра нехта сказаў, что паэзія робіцца не з пачуццяў, не с эмоцый, а са словаў. Мова вядзе ў значнай ступені і падказвае, калі ты гвалтоўна навязваеш ёй штосці, — гаворыць Кацярына. — Мова – гэта арганізм, які дыхае, які з табой камунікуе, узаемадзейнічае". 

Кацярына станоўча ставіцца да словатворчасці, але, па яе словах, робіць гэта толькі тады, калі не можа адшукаць слова, якое ўвасабляе тую эмоцыю ці з’яву, якая існуе ў паэтычным тэксце.

"Я раблю свае новыя словы, але не проста так, а калі адчуваю, што ёсць нейкія лакуны, незапоўнены прагал, — гаворыць Кацярына. — Асноўнай ідыяй для мяне з’яўляецца магчымасць выражаць невыражанае і спазнаваць неспазнанае".

156
Тэги:
"Беланоч" (кніга вершаў), Кацярына Масэ, Мінск, Беларусь
Космас наш: рэпартаж з цэнтра кіравання палётам беларускім спадарожнікам

Космас наш: рэпартаж з цэнтра кіравання палётам беларускім спадарожнікам

13
(абноўлена 12:36 12.04.2021)
Каб стаць касмічнай дзяржавай, Беларусь выдаткавала на распрацоўку першага айчыннага спадарожніка мільёны долараў і некалькі гадоў.

Чаму перахапіць кіраванне спадарожнікам нерэальна, колькі каштуюць касмічныя здымкі для звычайнага чалавека, і калі чакаць на арбіце новы айчынны апарат? Sputnik Беларусь схадзіў на экскурсію ў мінскі ЦКП.

Беларускі спадарожнік - дзе лятае і навошта патрэбен

Над стварэннем першага беларускага касмічнага спадарожніка зандавання Зямлі навукоўцы задумаліся ў пачатку нулявых. Праект апарата "БелКА" быў гатовы ў 2003-м, а праз яшчэ тры гады на "Байкануры" адбыўся яго запуск. За палётам першага ў гісторыі айчыннага спадарожніка сачыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На жаль, усё скончылася жаласна: на 86-й секундзе палёту ў ракеце-носьбіце "Днепр", якая павінна была вывесці спадарожнік на арбіту, адмовіў рухавік. Разам з грузам "Днепр" паваліўся ў 25 км ад горада Байканур.

Рашэнне аб паўторным запуску было прынята ў 2007 годзе, навукоўцы пачалі працу над праектам. Будучы спадарожнік назвалі проста - Беларускі касмічны апарат (БКА), а запуск прызначылі на канец 2010-га - пачатак 2011-га. Але наземная адпрацоўка заняла больш часу, чым чакалася. У выніку яго запусцілі ў ліпені 2012 года, і Беларусь стала касмічнай дзяржавай.

Тады на арбіту быў запушчаны не толькі БКА, але і аналагічны расійскі "Канопус-В № 1". Спадарожнікі разведзены на 180 градусаў, каб ажыццяўляць здымкі любой кропкі зямной паверхні ў два разы часцей. Расійскага "блізнюка" вывелі з эксплуатацыі ў мінулым годзе з-за няспраўнасці.

Зараз беларускі спадарожнік лятае па зададзенай траекторыі на сонечнай сінхроннай арбіце. На кожным ўзыходзячым вітку (з Поўдня на Поўнач) ён пралятае асветленую тэрыторыю зямнога шара. Павярнулася сонца - ён таксама павярнуўся, тлумачыць законы нябеснай механікі начальнік цэнтра эксплуатацыі беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі Васіль Сівуха.

Космос наш: репортаж из центра управления полетом белорусским спутником
© Sputnik / Виктор Толочко
Здымка Беларусі вядзецца каля 11 раніцы па мінскім часе

"Спадарожнік робіць фатаграфіі ўсяго, што заўгодна, па ўсім свеце з вышыні 520 км. Здымка Беларусі вядзецца каля 11 раніцы па мінскім часе - гэта лепшыя ўмовы для здымкі. Калі ў нас ноч, у Амерыцы, напрыклад, дзень, і можна там працаваць" , - тлумачыць ён.

Абсталяванне на спадарожніку інтэрнацыянальнае: мэтавая апаратура (дзве камеры - чорна-белая і каляровая) распрацавана беларускім прадпрыемствам "Пеленг", бартавая сістэма, сістэма кіравання палётам і навігацыяй - англійскай вытворчасці, карэкціруючая рухальная ўстаноўка, тэлекамандная сістэма, сістэма забеспячэння цеплавога рэжыму - расійскія.

Хто ім кіруе?

Цэнтр кіравання палётам беларускага спадарожніка знаходзіцца ў цэнтры Мінска. Яго лёгка пазнаць па 9-метровай велізарнай антэне на будынку аднаго з карпусоў Акадэміі навук. Гэтая "талерка" і прымае "касмічную" інфармацыю з апарата. На сувязь з мінскім ЦКПам спадарожнік выходзіць 2-3 разы днём і столькі ж уначы. Сувязь адбываецца, калі спадарожнік знаходзіцца ў зоне радыёбачнасці - практычна ўся Еўропа. Працягласць сеансу прыёму складае ад 5 да 12 хвілін.

Кіруюць спадарожнікам пяць чалавек у змену. Гэта балістыкі, планавальнік і тэлеметрысты, якія 5-6 разоў у суткі праводзяць з ім сеансы сувязі.

"Кіруем спадарожнікам і сочым за яго станам. Два разы на год падымаем арбіту, калі гэта неабходна. Калі ёсць нейкія няспраўнасці, ухіляем іх дыстанцыйна", - кажа намеснік начальніка ЦКП Анатоль Дзмітрук.

Каманды на борт спадарожніка перадае антэна камандна-вымяральнага пункта, якая знаходзіцца ў пасёлку Плешчаніцы - у 70 км ад Мінска. Ад тамтэйшай "талеркі" ідзе электрамагнітнае выпраменьванне, таму яна па санітарных нормах павінна знаходзіцца не бліжэй за 300 м ад жылой зоны.

... Толькі што спадарожнік праляцеў над Арктыкай. Планету ён аблятае за паўтары гадзіны, а экватар перасякае заўсёды ў адзін і той жа час - у 11 гадзін 27 хвілін (кожны новы віток аддаляе яго ад усходу на 2300 км, з-за гэтага мясцовы час заўсёды - 11:27). Пастаянная хуткасць спадарожніка - амаль 8 км у секунду, а за суткі ён аблятае Зямлю крыху больш за 15 разоў.

Акрамя Мінска, кіраваць спадарожнікам могуць у Маскве і Жалезнагорску, дзе знаходзяцца камандна-вымяральныя пункты. Па словах Васіля Сівухі, перахапіць кіраванне апаратам практычна нерэальна - у праграмным забеспячэнні пры перадачы сігналу на борт прадугледжаны перашкодаўстойлівы код і кадаванне псеўдавыпадковай паслядоўнасцю знакаў.

Космос наш: репортаж из центра управления полетом белорусским спутником
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраваць спадарожнікам могуць і ў Расіі: у Маскве і Жалезнагорску знаходзяцца камандна-вымяральныя пункты

Зараз беларуская касмічная сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, акрамя БКА, прымае дадзеныя яшчэ з 12 метэаралагічных міжнародных спадарожнікаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. З дапамогай іх выяўляюцца цеплавыя анамаліі, робіцца прагноз надвор'я, а таксама досыць дакладны прагноз ураджайнасці збожжавых культур.

Хто звяртаецца па паслугі спадарожніка і колькі гэта каштуе?

Галоўнымі заказчыкамі здымкаў, якія робіць спадарожнік, з'яўляюцца МНС, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, Белгідрамет, Мінабароны, Белдзяржлес, Мінсельгасхарч. Таксама інфармацыя прадастаўляецца прадпрыемствам, дзейнасць якіх звязана з экалагічнай бяспекай. Ёсць і замежныя заказчыкі. Як правіла, яны просяць засняць тэрыторыю дзяржавы, якая іх цікавіць.

"Чаму звяртаюцца да Беларусі? Напэўна, паслугі нашага спадарожніка крыху танней, аднак мы не дэмпінгуем", - кажа Васіль Сівуха.

Ён тлумачыць, што заказы на здымку могуць здымацца і месяц, і два - усё залежыць ад надвор'я і плошчы замоўленай тэрыторыі. Перад кожнай фотаздымкай робіцца прагноз надвор'я: калі неба вышэй 70 адсоткаў, здымкі не атрымаюцца.

Начальнік цэнтра падкрэслівае: за дзевяць гадоў эксплуатацыі спадарожнік з улікам імпартазамяшчэння акупіў сябе ўжо неаднаразова. "У тры-чатыры разы. Сам ён разам з наземнай інфраструктурай каштаваў 20 мільёнаў долараў", - прыводзіць лічбы Сівуха.

Бюджэтным арганізацыям фотаздымка прадастаўляецца бясплатна. Зрэшты, замовіць "карцінку з космасу" можа любы чалавек - квадратны кіламетр абыйдзецца ў 2 долары. Пры гэтым мінімальны фрагмент - 400 квадратных кіламетраў, гэта значыць аддаць за кадр прыйдзецца 800 долараў.

Здымка з БКА вядзецца ў асноўным па заяўках. Нязведаных куткоў на зямным шары, прызнаецца Сівуха, практычна не засталося.

"Адзнята спадарожнікамі ўсё на Зямлі. Ёсць месцы, напрыклад у Гімалаях, дзе складана працаваць з-за падвышанай воблачнасці, таму там нешта не знята", - канстатуе суразмоўца.

Колькі будзе "жыць" яшчэ наш спадарожнік?

У ліпені 2021 года беларускаму спадарожніку будзе дзевяць гадоў. Пры гэтым яго гарантаваны тэрмін эксплуатацыі - не менш за пяць гадоў. Колькі ён яшчэ будзе "вісець" на арбіце?

"Пакуль ён добра выконвае ўсе свае функцыі. Дробныя непаладкі здараюцца, у асноўным гэта праграмныя збоі", - тлумачыць Сівуха.

Апаратура на борце спадарожніка мае падвойнае рэзерваванне, па камандзе з Зямлі можна перамыкаць камплекты і аднаўляць працу спадарожніка дыстанцыйна.

Па словах начальніка цэнтра, на дадзены момант рэкардсмен сярод дзеючых спадарожнікаў - амерыканскі Terra, запушчаны ў далёкім 1998-м. Васіль Сівуха не выключае: калі Беларусь запусціць новы спадарожнік, дзеючы можа працягнуць працу.

"Гэта было б ідэальна. Свой гарантаваны тэрмін апарат ужо адпрацаваў, але, калі знешнія фактары, не будуць аказваць на яго сур'ёзнага ўплыву, ён можа быць на арбіце яшчэ доўгі час", - падкрэслівае ён.

Сярод знешніх фактараў - магнітныя буры і жорсткае касмічнае выпраменьванне. У выпадку буры спадарожнік загадзя перакладаецца ў бяспечны рэжым, а вось калі ў яго патрапіць метэарыт - практычна гарантаваная імгненная смерць.

Космос наш: репортаж из центра управления полетом белорусским спутником
© Sputnik / Виктор Толочко
Намеснік начальніка ЦКП Анатоль Дзмітрук

Пакуль жа паліва, што засталося (газ ксенон) на борце спадарожніка, хопіць яшчэ прыкладна на 25 гадоў: за гады існавання ў космасе расходавана толькі 15%. Спецыялісты ЦКПа тлумачаць: калі прыйдзе час скончыць працу апарата, і ён яшчэ будзе кіравацца, яго разгорнуць карэкціруючай рухальнай устаноўкай насустрач руху і пачнуць тармазіць для зніжэння вышыні арбіты. У рэшце рэшт спадарожнік проста згарыць у атмасферы.

Калі чакаць на арбіце новы беларускі апарат?

Новы спадарожнік будзе расійска-беларускім, яго эскізны праект падрыхтаваны, але, па словах Васіля Сівуха, з'яўляецца канфідэнцыйным. Вядома, што ён будзе працаваць на вышыні 520 км і весці не толькі фота-, але і відэаздымку. Таксама прадугледжана здымка ў 3D-фармаце. Дэталізацыя кадраў будзе палепшана ў разы.

Запусціць яго плануецца ў 2024-2025 гадах. Тэрмін актыўнага існавання - сем гадоў, а на борце будзе больш надзейнае праграмнае забеспячэнне.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
долар, дзяржава, спадарожнік, Космас
Наш герой: што памятаюць у беларускай вёсцы пра касманаўта Кавалёнка?

Наш герой: што памятаюць у беларускай вёсцы пра касманаўта Кавалёнка?

16
(абноўлена 10:57 12.04.2021)
Савецкі касманаўт (40-ы па ліку), а цяпер прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі Уладзімір Кавалёнак нарадзіўся і скончыў школу ў маленькай беларускай вёсачцы з паэтычнай назвай - Белае.

Туды і адправіліся карэспандэнты Sputnik Беларусь - убачыць першы дом касманаўта і пагаварыць са сваякамі.

Зараз у Белым засталося 12 домаўладанняў, у іх жыве 20 чалавек. Тут ёсць асфальт, газ і вадаправод - усё дзякуючы заслугам Кавалёнка. А што ў глыбінцы памятаюць і ведаюць пра свайго знакамітага земляка?

"Лётчык Валодзя"

Перш, чым заехаць на малую радзіму Кавалёнка, спыняемся ў Крупках - невялікім горадзе на поўначы Мінскай вобласці. Тут знаходзіцца краязнаўчы музей, частка экспазіцыі ў якім прысвечана другому беларускаму касманаўту (першым стаў Пётр Клімук - Sputnik). Дырэктар установы Тамара Больбат распавядае, як хлопчык Валодзя захапіўся космасам.

Наш герой: что помнят в белорусской деревне о космонавте Коваленке?
© Sputnik / Виктор Толочко
Архіўнае фота

У гады вайны ён часта бачыў самалётныя баі ў небе над сваёй вёскай. Аднойчы недалёка ад Белага паваліўся савецкі бамбардзіроўшчык. Усе хлапчукі бегалі паглядзець на яго - дабрацца да яго па балоце змог толькі Валодзя. Ён садзіўся ў кабіну, апранаў шлем і ўяўляў сябе лётчыкам. У вёсцы яго так і называлі - "лётчык Валодзя".

У 1957 гаду СССР запусціў першы штучны спадарожнік Зямлі. Настаўнік Зачысцінскай школы, дзе тады вучыўся будучы касманаўт, вывеў хлопцаў паназіраць за яркай кропкай у начным небе, якая да таго ж рухалася. Тады Валодзя сказаў, што хутка ўслед за спадарожнікам у космас паляцяць і людзі.

Бюст Коваленка в Крупках
© Sputnik / Виктор Толочко
Бюст Кавалёнка ў Крупках

Школу Кавалёнак скончыў толькі з адной чацвёркай і марыў пра лётнае вучылішча. Мясцовы калгас, аднак, прыняў іншае рашэнне - адправіць амбіцыйнага хлопца па "мэтавым" ў Ленінградскую ваенную медыцынскую акадэмію. Нягледзячы на ​​салідны конкурс - 9 чалавек на месца - ён паступіў у акадэмію, аднак неўзабаве ўсё ж паехаў прасіцца ў лётнае (Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў - Sputnik).

Пасля доўгіх угавораў Валодзю дапусцілі да іспытаў, аднак на фізкультуры адбыўся канфуз: ён страціў прытомнасць. Над ім паджартоўвалі: маўляў, як гэта так - у ваенным вучылішчы трэба быць фізічна моцным, а ён страчвае прытомнасць. Кавалёнак ўсіх супакоіў: маўляў, з-за хвалявання не спаў і не еў некалькі сутак. Пасля чаго камандзіры дазволілі хлопцу пераздаць нарматывы.

Гагарын дапамог

Пасля заканчэння вучылішча ў 1963-м (тады Гагарын ўжо паспеў злятаць у космас) Уладзімір Кавалёнак служыў у ваенна-транспартнай авіяцыі, лятаў на Ан-24 спачатку ў якасці другога пілота, а затым камандзіра самалёта. У 1965-м яго разглядалі як кандыдата ў атрад касманаўтаў, аднак так і не залічылі.

Увагу на хлопца звярнуў першы касманаўт Зямлі. У 1967 годзе Кавалёнка па парадзе Гагарына залічылі ў атрад касманаўтаў, дзе ён прайшоў падрыхтоўку да палётаў на караблях тыпу "Саюз" і арбітальных станцыях "Салют". Пазней Уладзімір Васільевіч прызнаваўся, як адкрытасць і ўсмешлівасць Юрыя Аляксеевіча заваражыла яго.

Наш герой: что помнят в белорусской деревне о космонавте Коваленке?
© Sputnik / Виктор Толочко
Шлем і касцюм Уладзіміра Кавалёнка

"У першую іх сустрэчу Гагарын спытаў у Кавалёнка, ці хоча ён есці, ці ёсць у яго жыллё. А потым яны часта сустракаліся, сябравалі. Уладзімір Васільевіч неаднаразова распавядаў нам пра гэта, калі прыязджаў у музей", - дзеліцца Тамара Больбат .

Паводле яе слоў, "калі сустракаешся з Кавалёнкам, сам па сабе ён чалавек адкрыты, хоць на першы погляд здаецца непрыступным, рэзкаватым і грубым. Душа ў яго наросхрыст - чалавечая, вялікая".

Тры палёты Кавалёнка

Уладзімір Васільевіч стаў 40-м савецкім касманаўтам і 83-м у свеце, на арбіту ён лятаў тройчы. Кодавая назва касманаўта - "Фотон-1". Падчас першага палёту ў 1977 годзе экіпаж не змог састыкавацца са станцыяй "Салют-6", і экспедыцыя была спынена датэрмінова, не паспеўшы толкам пачацца.

Па вяртанні на Зямлю, Кавалёнка і другога касманаўта, Валерыя Руміна, абвінавацілі ў тым, што здарылася. Зорку Героя Савецкага Саюза яны не атрымалі. Пасля высветлілася, што зламалася сістэма збліжэння - касманаўты былі ні пры чым.

Наш герой: что помнят в белорусской деревне о космонавте Коваленке?
© Sputnik / Виктор Толочко
Асабістыя рэчы беларускага касманаўта

Праз паўгода Кавалёнак адправіўся другі раз у космас. На гэты раз стыкоўка з "Салют-6" прайшла ўдала. У выніку на караблі Уладзімір правёў больш за чатыры месяцы, выходзіў у адкрыты космас.

Аднойчы, пралятаючы над Атлантычным акіянам, ён убачыў з космасу савецкую рыбную флатылію. У квадраце, дзе яна працавала, не было рыбных зграй, і Кавалёнак звязаўся з цэнтрам: "такі-та квадрат, такая-та шырата, такая-та даўгата - перадыслакаваць флатылію ў зададзены пункт".

"Гэта стала адкрыццём, што космас, аказваецца, можа дапамагаць народнай гаспадарцы. Можна яго назваць першаадкрывальнікам ў гэтай даследчай вобласці", - кажа дырэктар музея.

Капуста зялёная і куры ў тамаце

У Крупскім музеі шмат экспанатаў Кавалёнка. Першы лётны скафандр 1977 года, трэніровачны касцюм, шлем, сумка, куртка з пагонамі генерал-палкоўніка, фуражка, пасведчанне асобы, аўтарскія пасведчанні аб касмічных даследаваннях - усе гэтыя рэчы касманаўт перадаў мясцоваму музею чатыры гады таму падчас аднаго са сваіх візітаў на радзіму.

Ёсць тут і прадукты харчавання, якія засталіся з палётаў, праўда, некаторыя цюбікі ўжо паспелі ўспушыцца - нават касмічная ежа не застрахавана ад часу. На музейнай вітрыне - капуста зялёная, хлеб, чарнасліў, шакалад, куры ў тамаце і шмат-шмат усяго іншага.

Наш герой: что помнят в белорусской деревне о космонавте Коваленке?
© Sputnik / Виктор Толочко
"Касмічная" ежа

Музей Кавалёнка ёсць таксама ў адной з сельскіх школ Крупскага раёна, у пасёлку Хацюхоўка. Усе матэрыялы асцярожна сабралі настаўнікі і вучні. Тут, напрыклад, парта, за якой вучыўся зорны вучань, гідракасцюм, рабінавая алея і памятны бюст. У Хацюхоўцы Валодзя правучыўся адзін год, пасля чаго перавёўся ў Зачысце, куды было зручней дабірацца.

Памятный бюст рядом с сельским музеем космонавтики в школе в Хотюховке
© Sputnik / Виктор Толочко
Памятны бюст побач з сельскім музеем касманаўтыкі ў школе ў Хацюхоўцы

Бюст Кавалёнка усталяваны і ў саміх Крупках. Імянной вуліцы ў яго ў райцэнтры пакуль няма, але, па словах супрацоўнікаў музея, цяпер па просьбе жыхароў раёна гэтае пытанне разглядаецца.

Родная вёска касманаўта: 12 хат і асфальт-доўгажыхар

Галоўны набытак вёскі Белае пасля Уладзіміра Кавалёнка - асфальт, які дарожнікі праклалі адразу ж пасля яго першага палёту ў космас. Ён мясцовым спраўна служыць ужо больш за 40 гадоў. У дзень нашага візіту ў сяло на "Кавалёнкаўскім тракце", як яго называюць мясцовыя, камунальнікі вялі "раскопкі" - здарылася аварыя на вадаправодзе ...

Каля дома касманаўта нас сустракае жонка яго малодшага брата Васіля, Зоя Кавалёнак, і праводзіць ўнутр. У гэтай старой вясковай хатцы (яна ўжо адрамантаваная) Уладзімір Васільевіч жыў да заканчэння школы.

Дом, где жил Владимир Коваленок
© Sputnik / Виктор Толочко
Дом, дзе жыў Уладзімір Кавалёнак

"Калі прыязджае, начуе тут. Уся вёска на вушах стаіць. Прыходзяць знаёмыя, сваякі - тады ў нас свята!" - распавядае Зоя Васільеўна.

Яна прызнаецца, што Кавалёнак апошні раз прыязджаў у Белае на 8 сакавіка ў мінулым годзе - быў на могілках у мамы і бабулі, якія пахаваныя ў вёсцы. У свае 79, ды і пакуль у свеце бушуе пандэмія, ён у асноўным адпачывае у коле сям'і ад мітусні і жыццёвых нягод ў Зорным Гарадку недалёка ад Масквы, дзе жывуць вядомыя касманаўты Савецкага Саюза і Расіі.

Жена младшего брата космонавта, Зоя Коваленок
© Sputnik / Виктор Толочко
Жонка малодшага брата касманаўта, Зоя Кавалёнак

"Ён - вельмі добры чалавек. Хто б да яго не звярнуўся, хто б што не папрасіў, заўсёды дапаможа. Ведаеце, я ўжо 46 гадоў у гэтай сям'і, і такіх людзей, як Уладзімір Васільевіч, не сустракала", - запэўнівае Зоя Кавалёнак.

Акрамя малодшага брата і яго жонкі, у Белым жыве яшчэ адна сваячка знакамітага касманаўта - жонка дзядзькі Анфіса Іванаўна Кавалёнак. У яе дом мы таксама пастукаліся.

"Нядужа даўно бачыліся з ім - заходзіў у госці, абедалі разам. Часта тэлефануе - два-тры разы на дзень, бывае", - прызнаецца яна.

Наш герой: что помнят в белорусской деревне о космонавте Коваленке?
© Sputnik / Виктор Толочко
Архіўнае фота: на ім Кавалёнак побач з Леанідам Брэжневым

З цеплынёй ў душы яна кажа пра тое, што дзякуючы Уладзіміру Кавалёнку вёсцы ўдалося атрымаць.

"Тут гразі было па калена, пакуль асфальт не паклалі. Вады ў вёсцы не было - толькі два калодзежы.  А цяпер вось - вадаправод. Ён - наш галоўны герой. Спадзяюся, хутка ўбачымся з ім зноў", - кажа Анфіса Іванаўна.

Чытайце таксама:

16
Тэги:
школа, касманаўт, вёска
Вытворчасць вакцыны Спутник V

Новыя вытворчасці вакцыны "Спутник V" адкрыюць у ЕАЭС

12
(абноўлена 16:32 16.04.2021)
Зараз ідуць перамовы з Кыргызстанам і Арменіяй, у першы час вытворчасць вакцын будзе арыентавана на ўнутраны рынак.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Еўразійская эканамічная камісія зацікаўлена ў адкрыцці новых вытворчасцей расійскай вакцыны "Спутник V" на прасторы Саюза, паведаміў падчас анлайн-тэлемоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik міністр па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Артак Камалян.

Паводле яго слоў, цяпер ідуць актыўныя перамовы па наладжванні вытворчасцей прэпарату з двума краінамі - Арменіяй і Кыргызстанам. ЕЭК таксама займаецца гэтым пытаннем.

"Паводле маёй інфармацыі, эканамічныя ведамствы Кыргызстана і Расіі абмяняліся дакументамі. Перамовы працягваюцца. Магчыма, яны некалькі запаволіліся па той прычыне, што цяпер ва ўрадзе Кыргызстана ідуць сур'ёзныя перастаноўкі. Але мы спадзяемся, што пляцоўка для "Спутник V" будзе адкрыта ў гэтай краіне", - падкрэсліў Камалян.

Ён таксама ўдакладніў, што вытворчасць спачатку будзе разлічана для ўнутранага рынку, а ўжо пасля можна будзе наладзіць пастаўкі вакцыны за мяжу.

"Вакцына "Спутник V" карыстаецца вялікім попытам у свеце, многія краіны хочуць атрымаць гэты прэпарат", - дадаў міністр ЕЭК.

Як заявіў Артак Камалян, Арменія зараз знаходзіцца ў завяршальнай стадыі перамоў па вытворчасці расійскай вакцыны.

"Арменія гатова прадаставіць пляцоўку пад вытворчасць 100 тысяч доз у месяц", - адзначыў ён.

Міністр па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК выказаў надзею на больш хуткую рэалізацыю дамоўленасцей.

"Спутник V" у свеце

Расійская вакцына зарэгістравана ў 60 краінах з насельніцтвам звыш 1,5 мільярда чалавек. Па колькасці атрыманых адабрэнняў рэгулятарамі прэпарат займае другое месца ў свеце.

Навуковы часопіс Lancet ў пачатку лютага апублікаваў вынікі трэцяй фазы клінічных даследаванняў вакцыны "Спутник V", якія пацвярджаюць высокую эфектыўнасць і бяспеку прэпарату. У ходзе фазы III клінічных даследаванняў прэпарат "Спутник V" прадэманстраваў высокія паказчыкі імунагеннасці і бяспекі, а эфектыўнасць склала 91,6 працэнта.

"Спутник V" дае поўную абарону ад цяжкіх выпадкаў захворвання новай каронавіруснай інфекцыяй.

Вытворчасць у Беларусі

Першыя вопытныя партыі расійскай вакцыны на "Белмедпрэпаратах" былі выраблены 28 лютага. 25 сакавіка ў Беларусі пачаўся прамысловы выпуск вакцыны па расійскіх тэхналогіях. Першую такую ​​партыю праверыў сам распрацоўшчык - Навуковы цэнтр імя Гамалеі.

Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе 500 тысяч у месяц. Адна вакцына ўключае ў сябе дзве дозы прэпарату, такім чынам, пасля выпуску першай партыі, прышчапіцца змогуць паўмільёна чалавек.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
рынак, Арменія, Кыргызстан, перамовы, ЕАЭС, вакцына "Спутник V", вытворчасць, вакцына
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса