ВІЦЕБСК, 9 мая - Sputnik. Горад на Дзвіне пачаў святкаванне 75-годдзя Перамогі з ускладання кветак да мемарыяльнага комплексу "Тры штыкі". Мерапрыемства атрымалася нешматлюдным, але вельмі ўрачыстым.
Святочныя вянкі і кветкі да манумента ўсклалі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, горада, сілавых структур і розных грамадскіх арганізацый. Гэта было адно з нешматлікіх мерапрыемстваў, якія запланаваны на 9 мая.
Усім гасцям прадстаўнікі БРСМ раздавалі святочныя стужачкі і апрацоўвалі рукі антысептыкам. Госці ўсклалі кветкі пад гукі ваеннага аркестра.
Пасля ўрачыстых залпаў, якія выканалі байцы 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, прысутныя ўшанавалі памяць загінулых салдат Вялікай айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Як адзначылі ў Віцебскім аблвыканкаме, на працягу дня для жыхароў горада будуць працаваць атракцыёны ў парку Пераможцаў і парку Мазурына.
Увечары 9 мая ў 23:00 адбудзецца святочны салют, жадаючыя змогуць яго паглядзець на плошчы Перамогі.
"А прыйшоўшы на плошчу на пяць хвілін раней, у 22:55, гараджане змогуць разам праспяваць песню "Дзень Перамогі", - нагадалі ў аблвыканкаме.
Пры гэтым суразмоўцы падкрэслілі, што нікога не заклікаюць наведваць вячэрняе мерапрыемства.
МІНСК, 2 кас - Sputnik. Толькі два дні прадоўжыцца выстава расійскай кнігі ў Мінску, распавёў Sputnik яе арганізатар Арцём Пятроўскі.
Экспазіцыя праходзіць упершыню. Ідэя належыць Прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Выставу праводзяць па праграме "Расія". Пазней яе пакажуць у іншых краінах постсавецкай прасторы. Разам з ёй вандруе экспазіцыя аб ВНУ Расіі і іх філіялах.
Сваю кнігу на выставе могуць знайсці розныя людзі, пачынаючы ад школьнікаў і заканчваючы аматарамі "класікі". Але Арцём Пятроўскі, паказваючы экспазіцыю, перш за ўсё падыходзіць да стала з дзіцячымі выданнямі.
"Мне больш за ўсё спадабалася дзіцячая літаратура выдавецтва "Мазаіка". Я сам з'яўляюся бацькам 4-гадовага сына, і яму купіў бы гэтыя кнігі. Чым яны асаблівыя? Гэта забаўляльная кніга, цікавая кніга. Дзіця не проста глядзіць карцінкі, яно можа ўзаемадзейнічаць з імі - нешта націснуць, нешта дастаць", - растлумачыў Пятроўскі.
На выставе прадстаўлены кнігі 13 выдавецтваў, уключаючы даволі вядомыя "Парастак" і "Мазаіка". Хоць заяўлена было 20 удзельнікаў, але з-за сітуацыі з каронавірусам дабрацца да Мінска змаглі не ўсе.
Як вядома, у Расіі некаторыя выдавецтвы друкуюць беларускіх аўтараў. Але на гэтай выставе чытачы іх не сустрэнуць.
"Святлана Алексіевіч з'яўляецца самым папулярным беларускім аўтарам. Мы б, вядома, вельмі хацелі, каб яна тут была. Але па фармаце выставы мы прадстаўляем толькі расійскіх аўтараў", - сказаў Арцём Пятроўскі.
Арганізатары выставы прызнаюць: у кнігі сёння шмат канкурэнтаў. З'явіліся аўдыёкніжкі, ды і той жа інтэрнэт забірае шмат увагі патэнцыйнага чытача. І ўсё ж у кнігі ёсць свой шарм. Пакратаць старонкі, падумаць пра жыццё, атрымаць асалоду ад адзінотай. Усё гэта магчыма перажыць толькі з "жывой" кнігай у руках, упэўнены арганізатары.
"Я, вядома, таксама слухаю аўдыёкніжкі, калі еду ў машыне ў камандзіроўку. Але калі іду на пляж або кладуся ў гамак, бяру старую добрую кнігу", - кажа Арцём Пятроўскі.
Выстава расійскай кнігі працягнецца 2 і 3 кастрычніка ў Доме Масквы ў Мінску. Наведаць яе можа любы ахвотны, уваход вольны. Але арганізатары ўдакладняюць, што продаж кніг на выставе не ажыццяўляецца.
"Наша мэта - пазнаёміць чытача з расійскімі кнігамі, пра якія, магчыма, ён не ведаў", - растлумачыў Арцём Пятроўскі.
Багач у народным календары прымеркаваны да свята збору ўраджаю. Назву сваю ён атрымаў, бо лічылася, што менавіта ў гэтыя дні у добрых гаспадароў у хаце "усяго багата". На святкаванне Багача ў Дукорскім маёнтку патрапіў фатограф Sputnik Альфрэд Мікус.
Для святкавання Багача ўсе жыхары старадаўняй беларускай вёскі збіраліся талакой і рабілі адмысловы лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. У гэты лубок, які атрымаў сваю назву ад наймення свята, кожны вясковец прыносіў па жменьцы зерня з новага ўраджаю. Лубок з запаленай свечкай праносілі абавязкова па ўсёй вёсцы. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
Напрыканцы Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абірала лепшымі.
Падчас святкавання Багача ўсім сялянам увогуле забаранялася працаваць: яны хадзілі ў госці адзін да аднаго, ладзілі кірмашы і гулянні, танчылі і спявалі.
Не засталіся ў баку ад гэтай традыцыі і госці Дукорскага маёнтка. Пад музыку гуртоў Стары Ольса і PAWA і беларускага народнага ансамбля "Вербіца" яны ад душы есяліліся і скакалі, а таксама вучыліся майстэрству керамікі, разьбы па дрэве, пляценню лапцей, ткацтву і вырабу лялек.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.
"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.
21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.
Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.
Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.
У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.
19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.
Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.
Чытайце таксама: