Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валеры Кавалькоў

Кавалькоў: захады ў дачыненні да дармаедаў распрацаваны

6
(абноўлена 11:58 13.04.2015)
Праект дакумента аб прыцягненні непрацуючых грамадзян да фінансавання дзяржвыдаткаў знаходзіцца на разглядзе кіраўніка дзяржавы.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Праект нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае фінансаванне расходаў на сацыяльную сферу працаздольнымі асобамі, якія не працуюць і не займаюцца карыснай для грамадства дзейнасцю, падрыхтаваны і ўнесены ў устаноўленым заканадаўствам парадку на разгляд прэзідэнту, паведаміў журналістам намеснік міністра працы і сацыяльна абароны Валерый Кавалькоў.

У кастрычніку 2014 года кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць і ўвесці ў дзеянне з 1 студзеня 2015 года дакумент, па якім так званыя дармаеды павінны будуць прапарцыйна аплачваць дзяржаве выдаткі ў сферы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння.

"Пакуль мы не ведаем пра яго далейшы лёс. Усё будзе залежаць ад прэзідэнта", — растлумачыў чыноўнік.

У папраўках, унесеных у падатковае заканадаўства на 2015 год, падатак на дармаедаў не прадугледжаны.

Раней прэзідэнт заявіў, што ў Беларусі каля 400 тыс. працаздольных грамадзян, якія не былі задзейнічаны ў дзяржаўным, грамадскім і прыватным сектарах, не плацілі падаткі.

6
Тэги:
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Валеры Кавалькоў, Беларусь
По теме
Беларусь распачынае "жэстачайшую" барацьбу з беспрацоўем
Каментары