Дэвід Бэкхэм і Вікторыя Бэкхэм з сынамі Бруклінам, Рамэа і Крузам

Сын Бекхэма будзе адлічаны з "Арсенала"

21
(абноўлена 11:33 24.03.2015)
Шмат хто ў футбольнай акадэміі лічыць, што Бруклін Бэкхэм знаходзіцца ў "Арсенале" дзякуючы знакамітасці свайго бацькі.

МІНСК, 17 сак — Sputnik.

15-гадовага Брукліна Бекхэма летам плануюць адлічыць з акадэміі лонданскага футбольнага клуба "Арсенал", паведамляе The Daily Mail.

Як лічаць супрацоўнікі акадэміі, сын знакамітага футбаліста трапіў у "Арсенал" не за кошт сваіх здольнасцяў, а дзякуючы знакамітасці бацькі. Бэкхэм-малодшы значна адстае ў сваім майстэрстве ад аднагодак, з-за чаго ён нават не быў уключаны ў заяўку на турнір у Катары. Са словаў трэнераў, перавагу ў гэтай пазіцыі лепей аддаць іншым прадстаўнікам акадэміі, чым Брукліну. Аднак спецыялісты не раяць падлетку зусім развітвацца з кар'ерай футбаліста, кажучы, што ён можа паспрабаваць свае сілы ў іншым клубе.

Раней Брукліну быў выдадзены нумар 14 — у "Арсенале" з 1999 па 2007 і ў 2012 пад ім выступаў былы капітан клуба Т'еры Анры. Гэта выклікала хвалю абурэння сярод гульцоў і заўзятараў.

У "Арсенале" разам са сваім старэйшым братам лічацца Рамэа і Крус.

21
Тэги:
ФК Арсенал (Лондан), Давід Бекхэм, Лондан
Каментары