Лагатып лаукоста Germanwings у аэрапорце Дзюсельдорфа

“Пункт назначэння” рэйс 4U9525: тыя, хто загінуў і хто не паляцеў

13
(абноўлена 11:01 14.04.2015)
Авіякатастрофа Airbus A320 ў Францыі забрала 150 жыццяў, сярод загінуўшых грамадзяне ФРГ, Даніі, Іспаніі, ЗША, Мексікі, Аўстраліі, Японіі, Калумбіі і Казахстана. Sputnik сабраў інфармацыю пра ахвяраў.

МІНСК, 25 сак — Sputnik. "Чорны дзень" для ўсёй Еўропы — так назвалі мінулы аўторак сусветныя СМІ. У Германіі ў сувязі з катастрофай самалёта кампаніі Germanwings аб'яўлена трохдзённая жалоба. Высвятленне нацыянальнасцяў загінуўшых абцяжарана, паколькі ў авіяперавозчыка ёсць толькі спісы з прозвішчамі тых, якія ляцелі рэйсам 4U9525, без указання прыналежнасці да той ці іншай краіны.

Большасць загінуўшых у авіякатастрофе, па дадзеных СМІ, грамадзяне Германіі і Іспаніі. Раней з'явілася інфармацыя аб 39 грамадзянах Турцыі, якія таксама ляцелі рэйсам 4U9525, аднак МЗС гэтай краіны абвергла інфармацыю, удакладніўшы, што ў самалёце быў толькі адзін немец турэцкага паходжання.

Як паведамляе нямецкая газета Bild, у злашчасным рэйсе загінулі 16 школьнікаў і дзве настаўніцы нямецкай гімназіі Караля Ёзэфа з Хальтэрна (Паўночны Рэйн-Вестфалія). Яны вярталіся з Іспаніі, дзе знаходзіліся па праграме адукацыйнага абмену. Са слоў бацькоў, калі родныя даведаліся аб катастрофе, то адразу ж пачалі тэлефанаваць сваім дзецям на мабільныя тэлефоны, аднак іх спробы былі марнымі — тэлефоны былі недаступныя.

Трагічны збег абставінаў: вучні маглі не трапіць на злапомны рэйс з-за адной школьніцы, якая забылася дакументы. Аднак групе ўсё ж удалося паспець да завяршэння рэгістрацыі.

Таксама Bild паведамляе, што ў авіякатастрофе загінулі нямецкая оперная спявачка Марыя Раднэр разам са сваім мужам і дзіцем і ўраджэнец Казахстана Алег Брыжак. Раднэр і Брыжак вярталіся з гастроляў опернага тэатра Лісеа ў Барселоне.

"Мы страцілі вялікага выканаўца і вялікага чалавека Алега Брыжака. Мы ашаломлены", — заявіў у інтэрв'ю газеце Крыстаф Майер, генеральны дырэктар Нямецкай оперы Дзюсельдорфа, у якім працаваў загінуўшы спявак.

Пра гібель 45 грамадзян Іспаніі паведамілі іспанскія СМІ. У аэрапорце Барселоны ўжо арганізаваны збор ДНК сваякоў ахвяраў катастрофы. Гэта дапаможа спецыялістам усталяваць асобы загінуўшых. У аэрапорце таксама сабраліся 15 консулаў розных краін, якія чакаюць дадатковую інфармацыю аб катастрофе.

Агенцтва "Кіода" паведамляе пра двух грамадзян Японіі, што значацца ў спісах пасажыраў трагічнага рэйса, аднак афіцыйнага пацвярджэння не паступала.

Кіраўнік МЗС Аўстраліі Джулія Бішоп паведаміла, што сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся, былі два грамадзяніна Аўстраліі. Яна таксама сказала, што ведамства працягвае высвятляць, ці былі ў авіялайнеры яшчэ аўстралійцы.

Не абышлося і без шчаслівай выпадковасці. Футбалісты шведскага футбольнага клуба "Далкурд", які выступае ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Швецыі, павінны былі ляцець на гэтым лайнеры, аднак у апошнюю хвіліну спартсмены памянялі квіткі і не патрапілі на борт злашчаснага рэйса, паведамляе агенцтва Франс Прэс.

"Мы павінны былі быць на гэтым самалёце… Было чатыры самалёты, якія ляцелі прыкладна ў адзін і той жа час праз поўнач Альп. Чатыры самалёты, нашы футбалісты былі на трох з іх. Можна сказаць, што мы вельмі, вельмі ўдачлівыя", — паведаміў спартыўны дырэктар футбольнай каманды Адылаў Кізіл у інтэрв'ю шведскай газеце Aftonbladet.

13
Тэги:
Germanwings
Манекены ў ахоўных масках ў вітрыне крамы

Татальны масачны рэжым уводзіць няма сэнсу - Міністэрства аховы здароўя РФ

4
Раней у Расіі зарабіў адзіны тэлефонны нумар 122 для пытанняў па COVID-19 і выкліку ўрача.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя РФ не бачыць сэнсу ўводзіць масачны рэжым па ўсёй краіне.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Будапешце міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Паводле яго слоў, масачны рэжым у краіне рэгламентуецца строга пастановамі галоўнага санітарнага ўрача.

"У нас распрацавана ў тым ліку гнуткая сістэма ўвядзення пэўных абмежаванняў у рэгіёнах. Расія вельмі вялікая краіна. І таму ўводзіць адначасова на ўсёй тэрыторыі аднолькавы рэжым не мае сэнсу. Лакальныя рэжымы ўводзяцца губернатарамі кожнага рэгіёну", - сказаў ён.

Нагадаем, Расспажыўнагляд увёў ўсеагульны масачны рэжым ва ўсіх рэгіёнах Расіі з 28 кастрычніка. Апранаць маску абавязкова трэба ў грамадскім транспарце, у таксі, у ліфтах і на паркоўках. Таксама іх неабходна выкарыстоўваць у месцах масавага знаходжання людзей - там, дзе адначасова могуць знаходзіцца больш за 50 чалавек.

Акрамя таго, у Расспажыўнаглядзе адзначалі неабходнасць узмацнення абароны для людзей, старэйшых за 65 гадоў і з хранічнымі захворваннямі. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, такія абмежаванні ў адносінах да пенсіянераў ужо ўвялі.

4
Тэги:
Расія, каронавірус
Валянціна Мацвіенка

Дзяржавы СНД атрымаюць вакцыну ад каронавіруса ў ліку першых - Мацвіенка

6
(абноўлена 14:52 27.11.2020)
Першай пасля РФ краінай, у якой з'явілася расійская вакцына, стала Беларусь, тут партыю "Спутника V" плануюць выпусціць да канца года.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. У СНД пачнуць пастаўляць расійскі прэпарат ад COVID-19 адразу пасля пачатку масавай вакцынацыі ў РФ, паведаміла спікер Савета Федэрацыі краіны Валянціна Мацвіенка.

Гаворка ідзе пра прэпараты "Спутник V" (першай у свеце зарэгістраванай вакцыне ад каронавіруса) і "ЭпиВакКорона". Таксама спікер нагадала пра тое, што цяпер ідуць фінальныя выпрабаванні трэцяга расійскага прэпарата, закліканага папярэдзіць COVID-19.

"Хачу адзначыць, што пасля пачатку масавай вакцынацыі ў Расіі нашы партнёры па СНД змогуць атрымаць расійскі прэпарат у ліку першых", - паведаміла Мацвіенка на пасяджэнні Савета Міжпарламенцкай Асамблеі СНД.

Яна адзначыла, што ў Расіі "робяцца ўсе намаганні для нарошчвання вытворчасці вакцын". Акрамя таго, краіна актыўна супрацоўнічае з калегамі з СНД: адбываецца абмен вопытам, накіроўваюцца тэсты і лекавыя прэпараты для барацьбы з пандэміяй.

У Беларусі гатовыя выпусціць першую партыю расійскай вакцыны

Дзякуючы рашэнню Уладзіміра Пуціна, Беларусь стала першай краінай, якая атрымала расійскую вакцыну ад каронавіруснай інфекцыі.

Прэпарат пратэставалі ў кастрычніку: 100 беларускіх добраахвотнікаў прынялі ўдзел у вакцынацыі, цяпер яны адчуваю сябе здавальняюча.

Пасля выпрабаванняў рыхтуецца маштабны выпуск "Спутника V" на мясцовых прадпрыемствах. Першая партыя - у лабараторных маштабах - будзе гатовая ўжо ў гэтым годзе. Масавую вытворчасць запусцяць у 2021 годзе, пасля чаго плануецца прышчапіць 2 мільёны грамадзянаў Беларусі за кошт дзяржаўнага бюджэту.

6
Тэги:
Валянціна Мацвіенка, Вакцынацыя, каронавірус, Расія