Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Справу аб хабарах у “Белкаапсаюзе” разгледзяць на наступным тыдні

22
(абноўлена 13:15 14.04.2015)
Памеры хабараў, якія фігуруюць у матэрыялах справы, дасягалі 500 тыс. долараў ЗША.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Судовы працэс па крымінальнай справе былога кіраўніка "Белкаапсаюза" Сяргея Сідзько і шэрагу яго падначаленых пачнецца 8 красавіка, паведаміў Вярхоўны суд.

Вясной мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад праваахоўных органаў "навесці парадак" у будаўнічай галіне. Пасля гэтага былі праведзены "гучныя" затрыманні службовых асоб, звязаных з карупцыяй у будаўніцтве, у тым ліку і ў "Белкаапсаюзе".

"У Вярхоўным судзе на 8 красавіка прызначана слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да былых службовых асоб "Белкаапсаюза". Справа будзе разглядацца на адкрытым судовым пасяджэнні", — паведаміла Sputnik у панядзелак начальнік прэс-службы — прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Старшыня "Белкаапсаюза" Сяргей Сідзько, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва канцэрна Дзмітрый Калодзенны, яго намеснік Элеанора Сізук, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур былі затрыманы з доказамі злачынства летам мінулага года супрацоўнікамі КДБ. У дачыненні да згаданых асоб распачата пяць крымінальных спраў па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 і 431 КК.

Паводле інфармацыі прэс-службы Камітэта дзяржаўнай бяспекі, памеры хабараў, якія патрабаваліся для перадачы за прадастаўленне магчымасці будаўніцтва і продажу нерухомасці, дасягалі 500 тыс. долараў ЗША.

22
Тэги:
Злачынства, Эканамічныя злачынствы, Судовая ўлада, Палітыка, Бізнэс і фінансы, Эканоміка, Карупцыя, Судовая сістэма, Вярхоўны суд РБ, Белкаапсаюз, Юлія Ляскова, Беларусь
Каментары