Аляксандр Надсан

Аляксандр Надсан памёр 15 красавіка ў Лондане

94
(абноўлена 13:12 16.04.2015)
Вядомы грэка-каталіцкі святар, магістр багаслоўя, пісьменнік Аляксанд Надсан памёр на 89 годзе жыцця .

МІНСК, 16 кра — Sputnik. Увечары 15 красавіка ў Вялікабрытаніі не стала ўніяцкага святара Аляксандра Надсана, паведамляецца на афіцыйнай старонцы Facebook прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Аляксандр Надсан нарадзіўся ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці (Гарадзея) 8 жніўня 1926 года. У 1943 годзе скончыў настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы, навучаўся ў мінскай афіцэрскай школе Беларускай Краёвай Абароны.

У 1944 годзе разам з бацькай эміграваў ў Брытаю, дзе паступіў у Лонданскі ўніверсітэт. У 1946 годзе становіцца аднім з заснавальнікаў арганізацыі "Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі", якая працягвае існаваць і сёння. Асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі — весці грамадска-арганізацыйную, нацыянальна-культурную, асветнітцкую дзейнасць сярод беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Вялікабрытаніі, дапамагаць ім.

У 1958 годзе прыняў святарства, з 1971 з'яўляўся заснавальнікам і кіраўніком бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане. З 1989 — быў старшынёй Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі.

Надсан унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай праваслаўнай культуры, з'яўляўся аўтарам перакладаў з грэчаскай мовы на беларускую ўсходніх каталічных тэкстаў. Аўтар шматлікіх навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі.

Вакол асобы Надсана гуртавался жыццё беларускіх брытанцаў на працягу некалькіх апошніх десяцігоддзяў.

94
Тэги:
Уніяцтва, Аляксандр Надсан, Еўропа, Вялікабрытанія
Урачы здымаюць з сябе сродкі індывідуальнай абароны

Плюс 970 новых выпадкаў: Мінздароўя агучыла свежую статыстыку па COVID-19

9
Па звестках ведамства, колькасць ахвяр ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, дасягнула 977 пацыентаў.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі наблізілася да 97,5 тысячы чалавек, пра гэта ў пятніцу заявілі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Зарэгістравана 97 499 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - агучылі дакладную лічбу ў ведамстве.

У мінулы чацвер быў пабіты абсалютны рэкорд па колькасці тых, хто захварэў на COVID-19 за суткі - іх аказалася 984 чалавекі. У пятніцу гэтая лічба крыху паменшылася, але ўсё роўна засталася вялікая: было выяўлена 970 новых выпадкаў захворвання.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 977 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Гэта значыць з учорашняга дня ад ускладненняў памерлі яшчэ чатыры пацыента - гэтая лічба застаецца стабільнай ў апошнія дні.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 30 кастрычніка, у Беларусі ачунялі і выпісаныя 85 982 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За суткі шэрагі здаровых папоўнілі 650 чалавек. Пры гэтым працягваюць лячыцца ад каронавіруса яшчэ 11 517 чалавек.

Усяго з лютага беларускія лабараторыі правялі 2 470 207 тэстаў на каронавірусную інфекцыю.

9
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Першы пацыент, якому зрабілі расійскую прышчэпку ад каронавіруса

Мінздароўя распавяло пра адчуванне беларусаў, якія выпрабоўваюць "Спутник V"

3
(абноўлена 11:42 30.10.2020)
У даследаваннях удзельнічаюць пацыенты чатырох мінскіх паліклінік, праз тры тыдні пасля першага ўвядзення прэпарата ім будзе ўведзены другі кампанент.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Усе беларускія ўдзельнікі пострэгістрацыйных даследаванняў расійскай вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі "Спутник V", якія атрымалі першы кампанент прэпарата, адчуваюць сябе здавальняюча, паведамілі ў пятніцу ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"Усяго скрынінг прайшлі 109 пацыентаў, з іх вакцынаваныя - 100 чалавек", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Спецыялісты расказалі, што 9 пацыентаў не прайшлі скрынінг па розных прычынах: станоўчыя аналізы на COVID-19 (у тым ліку наяўнасць антыцелаў), падвышаная тэмпература на момант рандамізацыі і г.д.

У даследаваннях удзельнічаюць мінскія паліклінікі №4 (20 пацыентаў), №5 (20 пацыентаў), №14 (28 пацыентаў), №28 (32 пацыента). Праз 21 дзень пасля першага ўвядзення прэпарата яны атрымаюць другі кампанент.

За ўсімі добраахвотнікамі будзе весціся назіранне на працягу 180 дзён з моманту першай вакцынацыі. Спецыялісты пры гэтым ацэньваюць эпідэміялагічную эфектыўнасць, імунагеннасць і бяспеку вакцыны.

Нагадаем, жаданне ўдзельнічаць у выпрабаваннях выказалі каля чатырох тысяч беларусаў. Добраахвотнікам пачалі ўводзіць расійскі прэпарат 1 кастрычніка.

3
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Вакцынацыя, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Як маскоўскія будоўлі жывуць без беларусаў падчас пандэміі - відэа

0
(абноўлена 17:07 30.10.2020)
Падчас пандэміі не толькі мігрантам не хапала Масквы, але і Маскве - мігрантаў. Як расійская сталіца выжывае без рабочых рук, глядзіце на відэа.

З-за зачыненых межаў у Маскве ўтварыўся востры недахоп як будаўнікоў, так і кіроўцаў таксі і кур'ераў - звычайна гэтую працу ў большасці сваёй выконвалі працоўныя мігранты з краін СНД.

Да прыкладу на будоўлях, дзе як правіла 60% працоўных замежнікі, рэзка скараціўся прыток свежых кадраў. Сітуацыя ўскладнілася і хваляваннямі ў Беларусі - на адной з будпляцовак з 180 беларускіх фасадчыкаў засталося толькі 100.

Тым, хто зараз знаходзіцца на заробках у Маскве, пашанцавала - стаўкі на працоўныя прафесіі павысіліся.

Але больш за ўсё шанцуе кур'ерам - ім працы дадалося, а штат пастаянна павялічваецца. На час самаізаляцыі кур'ерам нават зрабілі бонус - пропуску для руху па Маскве.

Аб поўнай замене мігрантаў на расіян у будаўніцтве і абслугоўванні гаворкі не ідзе - межы рана ці позна адкрыюцца, і ў сталіцу хлыне новая працоўная сіла.

0
Тэги:
Масква