Наведванне могілак на Радаўніцу

Этнограф расказаў, якую ежу трэба браць на Радаўніцу

68
(абноўлена 12:23 14.04.2017)
На Беларусі на дзевяты дзень пасля Вялікадня традыцыйна адзначаецца дзень памінання продкаў. Sputnik даведаўся, што рытуальных страў на могілкі павінны быць роўна сем.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Этнографы раяць прытрымлівацца аўтэнтычных традыцый пры наведванні могілак на Радаўніцу.

На дзевяты дзень пасля Вялікадня беларусы ідуць на могілкі, каб на Радаўніцу памянуць продкаў, у краіне гэты дзень указам прэзідэнта афіцыйна абвешчаны выхадным.

"Аўторак, надыходзячы праз тыдзень пасля Вялікадня, у Беларусі называецца Радаўніца і з'яўляецца адным з галоўных дзён памінальнага календара беларусаў", — в  расказаў Sputnik вядомы беларускі этнограф Іван Крук.

Паводле яго слоў, у гэты дзень сям'я, прыбрана апраналася, брала з сабой льняны абрус і ежу і адпраўлялася на могілкі памінаць продкаў.

"Існуе некалькі рытуальных патрабаванняў да ежы, якую на Радаўніцу прыносілі на могілкі", — адзначыў этнограф. Так, у памінальным кошыку павінна прысутнічаць усё, што свяцілася на Вялікдзень у храме. "Патрошку гэта павінна прысутнічаць і на Радаўніцу. Да прыкладу, адно фарбаванае яйка, з ліку тых, што дзялілі паміж членамі сям'і, калі разгаўляліся на Вялікдзень. На Радаўніцу яйка павінна быць разрэзана на столькі частак, колькі членаў вашага роду прыйдзе на могілкі", — расказаў этнограф.

Ритуальная пища на Радуницу
© Sputnik/ Егор Еремов
рытуальная ежа на радаўніцу

Па словах суразмоўцы Sputnik, на Радаўніцу на могілкі "ў абавязковым парадку трэба ўзяць кавалачак асвячонай напярэдадні Вялікадня паляндвіцы, сала, солі, і лічылася, што трэба браць нейкі спіртны напой".

"Акрамя гэтага, на могілкі бяруць булку або цукеркі. А ўсё астатняе — усякія салаты, садавіна, сушы — гэта не наша традыцыя. Можна браць салёныя агуркі, памідоры, тыя, што засталіся з зімы, але не свежыя", — адзначыў этнограф.

Ён таксама расказаў, што згодна з народнай традыцыі "на магілу трэба было пакласці пачастунак — не проста цукерку або пячэньку, як гэта робяць цяпер, а па кавалачку таго, што прынесена". Акрамя гэтага, адзін з важных момантаў падрыхтоўкі рытуальнай трапезы на Радаўніцу — хлеб на могілкі не наразаюць.

"Хлеб наразалі загадзя, яшчэ дома. Таму што хлеб на Радаўніцу на могілках толькі ламалі", — растлумачыў Крук. Ён таксама паведаміў, што рытуальных страў павінна была быць роўна сем, уключаючы хлеб і спіртны напой.

68
Тэги:
Нацыянальная культура, Культура, Рэлігійныя святы, Іван Крук, Беларусь
Каментары