Нік Гордан і Бобі Хрысціна Браун, 22 кастрычніка 2012 года

Дачка Уітні Х'юстан аправілася ад комы

25
(абноўлена 17:05 20.04.2015)
Да гэтага часу застаецца загадкай, што адбылося з адзінай дачкой амерыканскай спявачкі.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Дачка Уітні Х'юстан Бобі Хрысціна Браун выйшла з комы, паведамляе партал ТМZ cа спасылкай на словы яе бацькі Бобі Брауна.

Дачка амерыканскай спявачкі трапіла ў бальніцу 31 студзеня гэтага года. Хлопец дзяўчыны Нік Гордан знайшоў яе без свядомасці дома ў напоўненай вадой ванне. Падрабязнасці таго, што здарылася не вядомы. Асноўнымі версіямі здарэння лічыцца няшчасны выпадак, спроба суіцыду і замах на забойства. Паліцыя вядзе расследаванне ў дачыненні да Гордана.

"Бобі прыйшла да памяці. Яна назірае за мной", — сказаў Браўн падчас канцэрту ў Тэхасе. Іншыя сваякі дзяўчыны афіцыйна не пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Адзіная дачка спявачкі была ўведзена ў стан штучнай комы з ацёкам мозгу, каб паспрабаваць захаваць яе жыццё, лекары падключылі яе да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Напрыканцы сакавіка з'явіліся паведамленні пра тое, што Хрысціна Браўн была перавезена ў рэабілітацыйны цэнтр. Раней паведамлялася аб тым, што сваякі хацелі адключыць дзяўчыну ад апаратаў жыццезабеспячэння у дзень смерці яе маці — 11 лютага.

Уітні Х'юстан памерла ад наркотыкаў у гасцінічным нумары ў Бэвэрлі-Хілз у 2012 годзе. Яе цела таксама знайшла ў ваннай сваячка, рэанімацыя не мела плёну.

25
Тэги:
Медыцына і здароўе, Хрысціна Бобі Браун, ЗША, Амерыка, Паўночная Амерыка, Джорджыя
Каментары