МІНСК, 23 кра — Sputnik. Мужчына з Пружанскага раёна, які працаваў у Конга па кантракце, памёр ад малярыі — гэта першы ў бягучым годзе на Беларусі выпадак смерці ад гэтай хваробы, паведаміла галоўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Нэлі Гіндзюк.
"Тое, што ад малярыі памёр наш суайчыннік, кажа пра тое, што ён грэбаваў мерамі прафілактыкі гэтага небяспечнага захворвання. Хутчэй за ўсё, мужчынане праводзіў хімпрафілактыку ў Конга, грэбаваў іншымі мерамі бяспекі. Па вяртанні на радзіму, нягледзячы на дрэннае самаадчуванне, ён не звярнуўся ў медустанову за дапамогайраёна", — сказала Гіндзюк журналістам на прэс-канферэнцыі.
Пры гэтым яна адзначыла, што дыягназ мужчыне быў пастаўлены толькі пасля смерці.
Паводле слоў спецыяліста, у 2014 годзе на тэрыторыі Расіі было зарэгістравана 94 выпадкі захворвання малярыяй, на Беларусі — толькі тры.
Малярыя — група інфекцыйных захворванняў, якія перадаюцца чалавеку з укусамі "малярыйных" камароў роду Anopheles. Хвароба суправаджаецца ліхаманкай, дрыжыкамі, анеміяй. Штогод у свеце фіксуецца ад 350 да 500 мільёнаў выпадкаў заражэння людзей малярыяй, з іх каля трох мільёнаў заканчваюцца смерцю.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Упершыню ў гісторыі Беларусі сярэдні ўзрост суіскальнікаў вучоных ступеняў сярод дактароў навук склаў ніжэй за 50 гадоў, пра гэта ў ходзе прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавёў намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Рэспублікі Беларусь Кірыл Дабрэга.
"Доля ўладальнікаў ступеняў у тэхнічных навуках складае 19,9%, у медыцынскіх - 14,3%, фізмат - 10,9%. Сярэдні ўзрост суіскальнікаў вучоных ступеняў для кандыдатаў навук складае 35,5 гадоў. Сярэдні ўзрост дактароў навук - 49,8 гадоў. У справаздачным 2020 годзе гэты паказчык упершыню стаў ніжэй за 50 гадоў", - адзначыў Кірыл Дабрэга.
У 2020 годзе ВАК прысудзіў вучоную ступень 347 суіскальнікам. З іх 40 дактарам навук і 307 кандыдатам навук. Вучонае званне прафесара прысвоена 31 суіскальніку, дацэнта - 313 суіскальнікам.
Больш за ўсё ўладальнікаў вучоных ступеняў зафіксавана ў тэхнічных навуках, далей ідуць медыцынскія, фізіка-матэматычныя, эканамічныя, біялагічныя.
Найменшая колькасць уладальнікаў вучоных ступеняў назіраецца ў геолага-мінералагічнай сферы, а таксама архітэктуры і фармацэўтыцы.
Уладальнікамі вучоных ступеняў сталі 34 замежных грамадзяніна з 9 краін. Больш за ўсё навуковых прац было абаронена грамадзянамі Кітая (16 чалавек), Расіі і В'етнама (па 5).
Кантроль якасці навуковых работ адбываецца дзякуючы правядзенню спецыяльнай экспертызы, распавядае намеснік старшыні ВАК.
"Экспэртыза праводзіцца як экспертнымі саветамі, так і прэзідыумам ВАК. Пры неабходнасці прызначаюцца і дадатковыя экспертызы", - растлумачыў Дабрэга.
У 2020 годзе ВАК не зацвердзіў 27 дысертацый (менш за 8% ад усіх навуковых работ). Годам раней такіх было 47 (каля 12%). Больш за ўсё адмоўных ацэнак ВАК было зафіксавана па эканамічных галінах.
Чытайце таксама:
МІНСК, 4 сак – Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі адзначаны 1 174 новыя выпадкі заражэння COVID-19, свежую статыстыку апублікавала Міністэрства аховы здароўя.
Ад пачатку пандэміі ў краіне дыягназ "каронавірус" паставілі 291 621 чалавеку. Ачунялі 282 039 пацыентаў, з іх 1 273 - за апошнія суткі.
Яшчэ дзевяць чалавек сталі ахвярамі хваробы, усяго ў Беларусі ад пачатку пандэміі зафіксаваны 2 011 выпадкаў смярцей пацыентаў з пацверджаным дыягназам "каронавірус".
У краіне праведзены ўжо 4 951 979 тэстаў, 18 006 - толькі за апошнія суткі.
Акрамя таго, кіраўнік ведамства заявіў, што Міністэрства аховы здароўя актыўна маніторыць з'яўленне новых штамаў каронавіруса на беларускай тэрыторыі. І пакуль ні брытанскі, ні паўднёваафрыканскі штам ў Беларусі не выяўлены.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч раней заяўляў, што ў рэспубліцы масавая вакцынацыя ад каронавіруса пачнецца з красавіка. Зараз установы аховы здароўя запісваюць усіх жадаючых на прышчэпку і вывучаюць попыт.
Чытайце таксама:
Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.
Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.
Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.
Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.