Самалёт Белавія

Белавія набыла другі самалёт Boeing 737-800

16
У летнім сезоне лайнер плануецца выкарыстоўваць на найбольш запатрабаваных у гэты перыяд маршрутах – у Барселону, Ларнаку, Мілан, Рым.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Другі самалёт тыпу Boeing 737-800 паступіў ў флот авіякампаніі "Белавія", паведамілі Sputnik ў прэс-службе кампаніі.

Паветранае судна беларускі авіяперавозчык набыў у аператыўны лізінг ў кампаніі ALC. У "Белавія" адзначаюць, што купля судоў гэтага тыпу дае магчымасць развіваць перавозкі як на рэгулярных, так і на чартэрных напрамках. Так, дзякуючы самалётам павялічанай далёкасці палёту 29 красавіка будзе адкрыта рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Алматы.

"Да пачатку адпускнога сезона ў наш флот паступіў другі Boeing 737-800. У летнім сезоне мы плануем выкарыстоўваць гэтыя самалёты на найбольш запатрабаваных у летні перыяд рэгулярных маршрутах: Барселона, Ларнака, Мілан, Рым", —  сказаў генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў.

Ён таксама адзначыў, што самалёт будзе таксама выконваць чартары ў Агадир (Марока), Анталію, Ізмір, Салонікі і іншыя запатрабаваныя курорты.

16
Тэги:
Паветраны транспарт, Транспарт, Белавія, Беларусь
Каментары