Сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў

Жанна Літвіна не будзе балатавацца на пасаду старшыні БАЖ

51
(абноўлена 16:36 24.04.2015)
У Мінску 24 красавіка праходзіць справаздачна-выбарчы з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Напярэдадні ІХ з'езду Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) дзеючы кіраўнік аб'яднання Жанна Літвіна заявіла ў інтэрв'ю часопісу "Абажур", што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні.

"Я бачу, што вырасла новая генерацыя журналістаў, лідараў БАЖ, якія здольныя адказваць на выклікі часу. Мой сыход з пасады зусім не азначае, што лёс журналісцкай арганізацыі будзе мне абыякавы. Я застаюся ў БАЖ. І буду вельмі рада, калі мой досвед будзе запатрабаваным", — сказала Літвіна.

Пасля сыходу з пасады Літвіна плануе далей працаваць на карысць беларускай журналістыцы: " БАЖу 20 гадоў, і за гэты час колькі было закрытых выданняў, колькі людзей сышло ў іншы свет. У мяне самой такія багатыя архівы неразабраныя. Павыцягваць бы ўсё гэта, сістэматызаваць. Мару стварыць хоць віртуальны музей. Я не збіраюся сядзець у городзе. Вядома, спачатку мару пра адпачынак, хаця б на пару тыдняў. А пасля праца заўсёды з'явіцца", — сказала Літвіна.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", — недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне, існуе з восені 1995 года пад кіраўніцтвам Жанны Літвіной.

Як паведамляе "Наша Ніва", на пасаду кіраўніка аб'яднання БАЖ плануе прапанаваць кандыдатуру Андрэя Бастунца.  

51
Тэги:
Беларуская асацыяцыя журналістаў, Жанна Літвіна, Мінск, Беларусь
Каментары