Чарнобыльскі шлях

У Мінску пачалося шэсце “Чарнобыльскі шлях”

57
(абноўлена 15:14 26.04.2015)
Наперадзе калоны дэманстрантаў ўдзельнікі акцыі нясуць “звон свабоды”.

МІНСК, 26 кра – Sputnik. Удзельнікі традыцыйнай акцыі “Чарнобыльскі шлях” пачалі рух па цэнтры Мінска, паведамляе карэспандэнт Sputnik з месца падзей.

У нядзелю праходзіць традыцыйная акцыя, прымеркаваная да 29-й гадавіны аварыі на ЧАЭС. Афіцыйныя жалобныя мерапрыемствы адбыліся ў першай палове дня ў тым месцы, дзе плануецца завяршыць “Чарнобыльскі шлях”. Калона рушыла, наперадзе актывісты БНФ нясуць так званы “звон свабоды”, удзельнікі шэсця раздаюць менчукам чырвона-белыя шарыкі як сімвал памяці Чарнобыля.

Чернобыльский шлях
© Sputnik/ Виктор Толочко
чарнобыльскі шлях

У шэсці, паводле ацэнак арганізатараў, прымаюць удзел да тысячы чалавек. “Сёння да месца збору прыйшлі каля тысячы неабыякавых”, – заявіў у інтэрв’ю Sputnik адзін з арганізатараў Павел Севярынец. Паводле яго слоў, гэта менш, чым было ўдзельнікаў сакавіцкай акцыі “Дзень волі” калі, па яго словах, на акцыю выйшла каля паўтары тысячы ўдзельнікаў.

57
Тэги:
Чарнобыльскі шлях, Беларусь, Мінск
Каментары