Мамы з дзецьмі

Беларусь 25-я ў рэйтынгу спрыяльных для мацярынства краін

7
Гэта лепшы сярод дзяржаў СНД паказчык: Расія ў сустветным рэйтынгу знаходзіцца толькі на 56-м месцы.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Міжнародная арганізацыя Save the Children апублікавала рэйтынг самых спрыяльных краін для мацярынства: у 2015 годзе Беларусь палепшыла свой паказчык у параўнанні з мінулым годам на адну пазіцыю і заняла 25-ы радок рэйтынгу.

Першае месца ў спісе — у Нарвегіі, другое і трэцяе займаюць Фінляндыя і Ісландыя адпаведна. У дзясятку лепшых ўвайшла таксама Германія (9 месца). Францыі эксперты прысвоілі 23 радок у рэйтынгу, Беларусі — 25-ы, гэта лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД.

У рэйтынгу Save the Children у ЗША займае 33-е месца, Кітай —  на 61 месцы.

Другі год запар горшае — апошняе месца ў спісе — у Самалі.

Усяго ў рэйтынг увайшло 179 краін. Пры яго складанні эксперты ўлічвалі пяць асноўных фактараў: узровень смяротнасці сярод цяжарных жанчын, дзіцячае здароўе і смяротнасць ва ўзросце да пяці гадоў, узровень і даступнасць адукацыі, эканамічны статус (у залежнасці ад узроўню валавога нацыянальнага даходу), а таксама палітычны статус, які залежыць ад колькасці жанчын, якія ўдзельнічаюць у кіраванні дзяржавай.

7
Тэги:
Бацькі і дзеці, Сацыяльнае забеспячэнне, Дзеці, Грамадства, Сям'я, Беларусь
Каментары