Самалёт Air Lituanica

Авіякампанія Air Lituanica прыпыняе палёты

56
(абноўлена 15:05 23.05.2015)
Часова пасажыраў, якія набылі квіткі на самалёты літоўскай кампаніі, будзе перавозіць Air Baltic.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Літоўская авіякампанія Air Lituanica спыняе сваю дзейнасць у пятніцу 22 мая, паведамляецца на сайце кампаніі.

Пра прычыны прыпынку працы авіяперавозчык не паведамляе. У той жа час літоўскія СМІ інфармуюць, што ў Air Lituanica паўсталі значныя фінансавыя праблемы, у сілу якіх кампанія не можа ў далейшым выконваць свае абавязацельствы перад пасажырамі.

"Авіякампанія Air Lituanica спыняе сваю дзейнасць з сярэдзіны пятніцы 22 мая", — гаворыцца ў паведамленні авіяперавозчыка.

Там таксама падкрэсліваецца, што для часткі кліентаў, якія ўжо набылі квіткі на рэйсы, знойдзена рашэнне ў сувязі з адменай палётаў: некаторыя пасажыры змогуць скарыстацца паслугамі кампаніі Air Baltic. Латвійскі перавозчык будзе выконваць рэйсы замест Air Lituanica на працягу васьмі дзён. У дачыненні да астатніх рэйсаў, як гаворыцца ў паведамленні, вядуцца перамовы з іншымі авіякампаніямі.

Air Lituanica выконвала рэйсы з Вільнюса ў Берлін, Биллунд, Брусэль, Мюнхен, Парыж, Прагу, Талін, Стакгольм, Гамбург і Амстэрдам.

Авіякампанія была створана ў траўні 2013 года, яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Вільні. Першы рэйс самалёт Air Lituanica здзейсніў у чэрвені 2013. са сталіцы Літвы ў Брусэль.

56
Тэги:
Паветраны транспарт, Транспарт, Air Lituanica, Еўропа
Урок фізкультуры ў школе

Фізрукам з 1 студзеня ўстаноўлены даплаты на аздараўленне

8
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Дапамога будзе выплачвацца перад адпачынкам у памеры паловы акладу з улікам педагагічнай нагрузкі.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Настаўнікам фізкультуры з 1 студзеня наступнага года будуць выплачвацца дапамогі на аздараўленне, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Адпаведнае палажэнне прадугледжана пастановай Саўміна №675, якой унесены змены ў дакумент, што прадугледжвае парадак і памер аднаразовай выплаты на аздараўленне педагогаў.

"З 1 студзеня дапамога на аздараўленне будзе выплачвацца таксама работнікам, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, якім устанаўліваюцца нормы вучэбнай нагрузкі", - гаворыцца ў паведамленні.

Гэтая даплата таксама будзе залічвацца такім спецыялістам, працаўнікам у бюджэтных і іншых арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да бюджэтнікаў.

Пастановай Саўміна вызначана, што дапамога будзе выплачвацца перад адпачынкам у памеры паловы акладу з улікам педагагічнай нагрузкі.

8
Манекены ў ахоўных масках ў вітрыне крамы

Татальны масачны рэжым уводзіць няма сэнсу - Міністэрства аховы здароўя РФ

20
Раней у Расіі зарабіў адзіны тэлефонны нумар 122 для пытанняў па COVID-19 і выкліку ўрача.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя РФ не бачыць сэнсу ўводзіць масачны рэжым па ўсёй краіне.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Будапешце міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка. Паводле яго слоў, масачны рэжым у краіне рэгламентуецца строга пастановамі галоўнага санітарнага ўрача.

"У нас распрацавана ў тым ліку гнуткая сістэма ўвядзення пэўных абмежаванняў у рэгіёнах. Расія вельмі вялікая краіна. І таму ўводзіць адначасова на ўсёй тэрыторыі аднолькавы рэжым не мае сэнсу. Лакальныя рэжымы ўводзяцца губернатарамі кожнага рэгіёну", - сказаў ён.

Нагадаем, Расспажыўнагляд увёў ўсеагульны масачны рэжым ва ўсіх рэгіёнах Расіі з 28 кастрычніка. Апранаць маску абавязкова трэба ў грамадскім транспарце, у таксі, у ліфтах і на паркоўках. Таксама іх неабходна выкарыстоўваць у месцах масавага знаходжання людзей - там, дзе адначасова могуць знаходзіцца больш за 50 чалавек.

Акрамя таго, у Расспажыўнаглядзе адзначалі неабходнасць узмацнення абароны для людзей, старэйшых за 65 гадоў і з хранічнымі захворваннямі. У некаторых рэгіёнах, напрыклад, у Маскве і Санкт-Пецярбургу, такія абмежаванні ў адносінах да пенсіянераў ужо ўвялі.

20
Тэги:
Расія, каронавірус
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура