Дранікі с салатам

На беларускай кухні ў Мінску спецыялізуюцца 40 рэстаранаў

64
У перспектыве рэстаратара, якія пажадаюць адкрыць у сталіцы ўстановы з нацыянальнай кухняй, будуць прадастаўлены льготы па арэндзе памяшканняў.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Каля 40 буйных мінскіх рэстаранаў і кафэ спецыялізуюцца на беларускай кухні, паведамілі Sputnik ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Зараз у беларускай сталіцы працуюць больш за 2,3 тысячы аб'ектаў грамадскага харчавання, якія могуць адначасова прыняць 147 тысяч наведвальнікаў.

"У горадзе Мінску функцыянуе каля 40 буйных рэстаранаў і кафэ, якія спецыялізуюцца на беларускай кухні", — сказалі ў кіраўніцтве.

Там таксама праінфармавалі, што ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства стравы беларускай нацыянальнай кухні прапануюцца ў 70% аб'ектаў грамадскага харчавання.

Паводле звестак упраўлення,  сёлета ў Мінску ўжо адкрыты два аб'екты грамадскага харчавання з беларускай нацыянальнай кухняй: рэстаран "Васількі" на вул. Ўсходняй і кафэ "Цімохін закуток" на вул. Русіянава.

Акрамя таго, у Мінгарвыканкаме адзначылі, што для пашырэння сеткі такіх аб'ектаў намеснік старшыні выканкама Андрэй Дамарацкі даў даручэнне адпаведным службам прапрацаваць пытанне аб прадастаўленні інвестарам і рэстаратара падатковых прэферэнцый у частцы арэнды пры адкрыцці рэстаранаў з нацыянальнай кухняй.

64
Тэги:
Турызм і адпачынак, Турызм, Мінгарвыканкам, Беларусь
Каментары