К. Т. Лукашэнка на адкрыцці новай школы ў Александрыі. Фота з кнігі Жыгоцкага

Пахаванне Кацярыны Лукашэнка пройдзе ў аўторак у Александрыі

46
Мама беларускага прэзідэнта будзе пахавана на малой радзіме, у жалобнай цырымоніі прыме ўдзел толькі вузкае кола асоб.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Пахаванне Кацярыны Трахімоўны адбудзецца ў аўторак у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, паведаміў Sputnik намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Вадзім Рагавой.

Пра смерць Кацярыны Трахімоўна Лукашэнка ў аўторак паведаміла ў эфіры нацыянальнага тэлебачання прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

 "Жалобная цэрэмонія адбудзецца сёння, яна будзе закрытай", —  сказаў Рагавой.

Паводле яго слоў, пахаванне адбудуцца ў другой палове дня. "Кіраўнік дзяржавы, вядома ж, прыбудзе на пахаванне, што тычыцца яго сыноў і іншых сваякоў — тут я не валодаю звесткамі", — дадаў ён.

Рагавой падкрэсліў, што ўдзел у пахаванні "прыме вузкае кола асоб, толькі родныя, блізкія і сябры". Ён таксама адзначыў, што адміністрацыя Шклоўскага райвыканкама займаецца арганізацыяй жалобнай цырымоніі.

46
Тэги:
Смерць публічных людзей, Аляксандр Лукашэнка, Кацярына Трахімоўна Лукашэнка, Беларусь
Каментары