Беларуская чыгунка пусціць спецпоезд да “Славянскага базару”

© Flickr / RolandЦягнік БЧ
Цягнік БЧ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Склад будзе курсіраваць паміж Мінскам і Віцебскам з 7 па 15 ліпеня.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла на час правядзення фестывалю "Славянскі базар" цягнік міжрэгіянальных ліній Мінск — Віцебск, паведамілі Sputnik ў прэс-службе БЧ.

Склад будзе курсіраваць штодня з 7 па 15 ліпеня, у першы рэйс ён адправіцца 7 ліпеня — напярэдадні святочных мерапрыемстваў у Віцебску.

"Цягнік міжрэгіянальных ліній будзе адпраўляцца са станцыі "Мінск-Пасажырскі" ў 12:48 і прыбываць у Віцебск у 16:25", — паведамілі ў БЧ.

Там таксама адзначылі, што спецыяльна прадугледжаны зручны графік руху ў зваротным кірунку: госці "Славянскага базару" на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебска выехаць ноччу ў 01:40 і быць у сталіцы раніцай у 05:28.

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня. У рамках фестывалю адбудзецца міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, а таксама пройдуць канцэрты папулярных беларускіх, расійскіх і сусветных выканаўцаў.

Стужка навiн
0