Белстат: беларусы пачалі менш паліць

© Flickr / Gareth SimpsonЗабарона на паленне
Забарона на паленне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных нацыянальнага статыстычнага камітэта мужчыны паляць ўсё менш, а жанчыны – больш.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Белстат апублікаваў да Сусветнага дня без тытуню статыстыку, згодна з якой працэнт залежнага ад нікаціну насельніцтва ва ўзросце пасля 16 гадоў ў 2014 годзе быў на самым нізкім узроўні з 2000 года.

Колькасць жанчын, якія паляць, павялічылася за апошнія 15 гадоў амаль у два разы, адзначае статыстычны камітэт. У той жа час, мужчын-курыльшчыкаў стала менш на 7,9%. Згодна статыстыцы, на пачатак бягучага года ў Беларусі паляць 9% жанчын і 46% мужчын.

На пачатак гэтага года доля курцоў ад агульнага насельніцтва ва ўзросце ад 16 гадоў склала 24,4%. За перыяд з пачатку 2000 года гэта найменшае значэнне гэтага паказчыка, адзначылі ў Белстаце. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у большасці краін Еўропы доля дарослага насельніцтва, які паліць штодня, знаходзіцца ў межах 20-30%. Такі ж паказчык і ў Беларусі.

Самы нізкі сярод краін Еўропы ўзровень распаўсюджанасці штодзённага палення сярод дарослых адзначаны ў Швецыі (11%), Ісландыі (14%), Вялікабрытаніі (14%), самы высокі — у Аўстрыі (44%), Грэцыі (36%) і Расіі (34 %).

Стужка навiн
0