Будынак пасольства ЗША ў Мінску

Пасольства ЗША ў Мінску пачало прыём дакументаў на візы

36
Пакуль у Мінску могуць толькі аднавіць візу, прычым тую, тэрмін якой скончыўся не менш як чатыры гады таму.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Консульскі аддзел Пасольства ЗША ў Мінску прыняў у працу першыя заявы аб аднаўленнеівіз. На старонцы Пасольства ў Фэйсбук з'явілася фотасправаздача пра першы дзень працы амерыканскага прадстаўніцтва ў новым рэжыме.

З гэтага часу, каб падоўжыць або аднавіць амерыканскую візу, беларусам не прыйдзецца ехаць у пасольства ЗША ў суседнія краіны. Для жадаючых аднавіць візу, ёсць, праўда, адна ўмова: папярэдняя павінна была скончыцца не менш чым чатыры гады таму. У адваротным выпадку, як і раней, прыйдзецца звяртацца ў Пасольства ЗША ў Маскве, Варшаве і Кіеве.

У сакавіку 2008 года з-за ўвядзення ЗША санкцый у дачыненні да "Белнафтахіма" колькасць супрацоўнікаў пасольства ў Мінску па патрабаванні беларускага боку было скарочана да пяці. У сувязі з гэтым пасольства перастала выдаваць візы беларусам. Да апошняга часу пасольства ЗША ў Мінску прымала заявы на выдачу віз катэгорый A і G (дыпламатычныя), F і M (студэнцкія), J (візы наведвальнікаў па абмене), Р (рабочыя, якія выдаюцца на аснове ухваленай петыцыі).

36
Тэги:
Міжнародная палітыка, Палітыка, Грамадства, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары