Магазін кветак у В'етнаме

Беларусы змогуць патрапіць у В’етнам без візы

39
На дадзены момант консульскі збор для атрымання аднаразовай в’етнамскай візы тэрмінам да 15 дзён складае 50 долараў ЗША.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Урад Сацыялістычнай рэспублікі В'етнам выдаў пастанову аб адмене віз для грамадзян Беларусі, паведамляе ўрадавая газета VPG News.

Цяпер беларусы, згодна з дакументам, могуць знаходзіцца на тэрыторыі В'етнама, не афармляючы візу, не больш за 15 дзён незалежна ад тыпу пашпарты і мэты візіту. Пастанова ўступіць у сілу з 1 ліпеня бягучага года і будзе дзейнічаць па 30 чэрвеня 2020 года.

На дадзены момант, каб наведаць В'етнам тэрмінам да 15 дзён, беларусам неабходна аднаразовая віза — консульскі збор за яе атрыманне складае 50 долараў ЗША.

Зараз В'етнам таксама адмяніў візы для грамадзян Японіі, Рэспублікі Карэя, Фінляндыі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Расіі і трымальнікаў пашпартоў дзевяці краін — членаў АСЕАН.

 

39
Тэги:
Турызм і адпачынак, Турызм, Падарожжа, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, В'етнам, Азія, Увесь свет
Каментары