Майка хакера

Беларускіх хакераў будуць судзіць з 14 год

10
Такая ўзроставая мяжа ўводзіцца ў дачыненні крадзяжоў, здейсненых з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Законапраект быў прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў 11 чэрвеня. Такая норма змяшчаецца ў законапраектце аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у крымінальны кодэкс, паведамляе БелТА.

Закон быў прадстаўлены парламенту старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукала.

"Я б вылучыў пашырэння пераліку супрацьпраўных дзеянняў, за якія прыцягненню да крымінальнай адказнасці падлягаюць асобы ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў", — адзначыў ён.

У прыватнасці законапраектам дакумента прапануецца змяніць артыкул 28 КК РБ, у якім гаворыцца пра ўзрост, з якога наступае крымінальная адказнасць.

Сярод злачынстваў, пералічаных у ч.2, то бок дзеянняў, за якія прадугледжана адказнасць для асоб ва ўзросце з 14 да 16 гадоў, з'яўляюцца арт.212 (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі) і арт.415 (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

10
Тэги:
Закон і правасуддзе, Заканадаўства і права, Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Каментары