Прыпынак трамвая Бялінскага

Трамваі ў Мінску з 15 чэрвеня будуць хадзіць радзей у гадзіны пік

54
Маршруты №5, №6 і №9 пазбаўляцца па адной транспартнай адзінкі ў буднія і выхадныя дні.

МІНСК, 14 чэр —Sputnik. У Мінску з 15 чэрвеня паменшыцца колькасць рухомага складу на трамвайных маршрутах, паведамляецца на сайце ГП "Мінсктранс".

 Памяншэнне звязана з рамонтнымі работамі трамвайных шляхоў і будаўніцтвам метро. Як паведамляе "Мінсктранс", на адну адзінку рухомага складу стане менш на маршруце №5 (ДС "Зялёны луг" — ДС "Возера") у буднія дні і гадзіны пік.

Таксама па адным вагоне пазбавяцца наступныя маршруты:

  • №6 (ДС "Серабранка" —  завулак Казлова) — па буднях з 09:00 да 15:00 і па выхадных з 06:00 да 21:00;
  • №9 (ДС "Серабранка" —Трактарны завод) — па буднях з 09:00 да 15:00 і па выхадных з 06:00 да 21:00.

На маршруце №11 (ДС "Зялёны луг" — праспект Незалежнасці) рухомы склад паменшыцца на дзве адзінкі па будніх днях у ранішнія гадзіны пік, на адну — па будніх днях у вячэрнія гадзіны пік.

54
Тэги:
Грамадскі транспарт, Мінсктранс, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары