Ключы ад кватэры

Амаль тысяча грамадзян здавала жыллё без выплаты падаткаў

20
(абноўлена 13:24 19.06.2015)
Кожнаму такому арэндадаўцу жылля прыйшлося даплаціць дзяржаве каля шасці мільёнаў падаткаў.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Міністэрства па падатках і зборах выявіла больш за 1,1 тысячы грамадзян, якія ў мінулым годзе здавалі ў наём жыллё і не выплачвалі падаткі, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Святлана Шаўчэнка.

У Беларусі грамадзяне, якія здаюць у наём жыллё, выплачваюць падаходны падатак па фіксаваных стаўках, якія ўсталёўваюцца мясцовымі органамі ўлады. У Мінску гэтыя стаўкі дыферэнцыраваны ў залежнасці ад раёна горада. Калі сума атрыманых за год даходаў перавышае 37,85 мільёна рублёў, грамадзянін абавязаны задэклараваць свае даходы і даплаціць падатак па стаўцы 12% (за 2014).

"Было выяўлена 1152 грамадзяніна, якія здавалі кватэры ў наём без выплаты падатку, у бюджэт ад іх ужо паступіла каля 900 мільёнаў рублёў", — паведаміла Шаўчэнка ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, на сённяшні дзень 1187 грамадзян паведамілі падатковым органам аб тым, што ў мінулым годзе іх даход ад здачы жылля перавысіў парогавы ўзровень. У сярэднім даход такіх заяўнікаў склаў каля 85 мільёнаў рублёў. Па выніках прадстаўленых дэкларацый такім грамадзянам давялося выплаціць падаходны падатак, які склаў, у сярэднім каля шасці мільёнаў рублёў.

20
Тэги:
Падаткі, Эканоміка, бізнэс і фінансы, Эканоміка, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары