Пасадка пасажыраў на цягнік беларускай чыгункі

Беларуская чыгунка запрашае арганізацыі прадаваць білеты на цягнікі

66
Чыгуначнікі ўжо распрацавалі дагавор, на падставе якога юрасобы змогуць рэалізоўваць квіткі.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Беларуская чыгунка стварае агенцкую сетку па рэалізацыі білетаў на цягнікі, паведамілі Sputnik ў панядзелак у прэс-цэнтры БЧ.

Новаўвядзенне, як адзначаецца ў паведамленні, заклікана павысіць якасць паслуг для пасажыраў шляхам пашырэння магчымасці куплі праязных дакументаў.

"Магчымасць прадаваць квіткі на цягнікі могуць атрымаць іншыя арганізацыі —юрыдычныя асобы (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь). На БЧ ўжо распрацаваны і зацверджаны парадак заключэння дагавора аб афармленні праязных дакументаў (білетаў), які будзе ўведзены ў дзеянне 1 ліпеня бягучага года", — распавялі ў БЧ.

Там таксама адзначылі, што яны запрашаюць да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі, якія зацікаўленыя ў рэалізацыі білетаў на чыгуначны транспарт.

"Каб прыступіць да продажу квіткоў, неабходна заключыць з БЧ адпаведны дагавор", — удакладнілі ў прэс-цэнтры.

66
Тэги:
Грамадства, Турызм і адпачынак, Турызм, Чыгуначны транспарт, Грамадскі транспарт, Транспарт, Беларуская чыгунка, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары