Віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ў парламенце

Улады будуць кантраляваць выезд груп дзяцей за мяжу

43
Міністэрства адукацыі павінна ведаць, з якімі мэтамі выязджаюць за мяжу групы дзяцей або падлеткаў і кантраляваць змест адукацыйных праграм.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава заяўляе, што ў рэспубліцы вядзецца кантроль за тым, з якімі мэтамі арганізуецца выезд за межы краіны груп непаўналетніх і чым яны займаюцца на адпачынку ў іншых краінах.

"У дзяржавы ёсць магчымасць весці кантроль за наведваннем замежных краін дзецьмі і моладдзю. Гэта магчыма, і мы звяртаем на гэта ўвагу", — сказала Качанава, адказваючы ў аўторак на пытанні беларускіх парламентарыяў.

Віцэ-прэм'ер заўважыла, што ў нядаўнім часе пытанне кантролю за зместам адукацыйных праграм, якія арганізуюць турфірмы і адукацыйныя цэнтры, абмяркоўваўся ва ўрадзе.

"Калі непаўналетнія дзеці выязджаюць за мяжу, павінен быць кантроль — з якімі мэтамі гэта робіцца, адукацыю гэта ці турызм. Міністэрства адукацыі павінна трымаць гэта на кантролі", — падкрэсліла Качанава.

Пры абмеркаванні гэтага пытання ў парламенце дэпутаты палаты прадстаўнікоў выказалі занепакоенасць тым, што дзяржава ніяк не кантралюе змест адукацыйных моўных праграм.

"Дзеці выязджаюць групай у краіну-носьбіт мовы, каб атрымаць там моўную практыку, але мы не ведаем, чаму там вучаць нашу моладзь", — было заяўлена ў ходзе дыскусіі.

43
Тэги:
Міграцыя насельніцтва, Адукацыя, Палітыка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Наталля Качанава, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары