Стаянка аэрапорта Мінск

Кошт стаянкі ў аэрапорце даражэе: па асобных пазіцыях у 2 разы

24
Кароткатэрміновая стаянка падаражэла на 10-15 тысяч рублёў, доўгатэрміновае захоўванне – нашмат больш.

 МІНСК, 1 ліп — Sputnik. Кошт паслуг па захоўванні аўтамабіляў на платнай ахоўнай аўтастаянцы нацыянальнага аэрапорта "Мінск" падаражэе з 16 ліпеня, паведамілі Sputnik ў прэс-службе аэрапорта.

Падаражанне закране стаянкі на 1180 машына-месцаў, на якой функцыянуе аўтаматычная сістэма ўліку часу і руху з відэафіксацыяй.

 "Аўтатранспартныя сродкі, якія выязджаюць з аўтастаянкі пасля 16 чэрвеня 2015 года, будуць разлічвацца па новых тарыфах", — сказалі ў прэс-службе.

Так, пагадзінная аплата стаянкі павялічылася ў сярэднім на 10-15 тысяч рублёў: калі машына будзе знаходзіцца на стаянцы да гадзіны, трэба будзе заплаціць 25 тысяч (зараз — 15 тысяч) рублёў, ад гадзіны да двух — 35 тысяч (зараз 25 тысяч).

Больш істотна выраслі цэны на стаянку машын звыш пяці гадзін: пры знаходжанні аўтамабіля на стаянцы аэрапорта да шасці гадзін вадзіцелі заплацяць 60 тысяч (зараз 39 тысяч), а ад 13 да 14 гадзін — 90 тысяч (зараз 50 тысяч).

Кошт сутак на стаянцы аэрапорта вырасла роўна ў два разы — да 120 тысяч рублёў. Доўгатэрміновае захоўванне машыны таксама падаражэла ўдвая: напрыклад, калі пакінуць аўтамабіль на стаянцы ад 28 сутак да месяца, прыйдзецца заплаціць 1,35 мільёна рублёў (зараз 690 тысяч).

 Цалкам абноўлены прэйскурант на паслугі стаянкі, які пачне дзейнічаць з 16 ліпеня, размешчаны на сайце аэрапорта.

24
Тэги:
Эканоміка, бізнэс і фінансы, Макраэканоміка, Паветраны транспарт, Мінск (аэрапорт), Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары