Адзенне на вешалках

Беларусы ў ноч распродажаў трацілі ў буціках у сярэднім па 3 млн

98
Жанчыны ў асноўным куплялі скураныя сумачкі, сукенкі і блузкі, а мужчыны прымяралі касцюмы і джынсы – “штурханіны і нервовасці не было” адзначылі арганізатары.

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Беларусы ў ноч распродажаў пакідалі ў сталічных буціках у сярэднім па тры мільёны рублёў, паведамілі Sputnik ў чацвер у "Альфа-Банку" (Беларусь), які выступіў генеральным партнёрам праекта Fashion Secret Night.

Акцыя з тавараў, якія прадаюцца за "паўкошту" прайшла ў буціках 1 ліпеня. Як распавялі арганізатары мерапрыемства, крамы, якія ўдзельнічалі ў праекце, наведалі каля трох тысяч чалавек. Падоўжыліся распродажы да поўначы.

"Буцікі падчас начной распродажы наведала каля трох тысяч чалавек — прыкладна столькі ж было і ў мінулым годзе. Ноч распродажаў прайшла спакойна, без штурханіны і нервовасці. "Сярэдні чэк" склаў 3-3,5 мільёна рублёў", — гаворыцца ў паведамленні.

Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што дзяўчыны ў асноўным набывалі сукенкі, блузкі і скураныя сумачкі, "якія падчас распродажаў каштавалі ў Мінску, як у Мілане". Мужчыны ж прыглядалі сабе джынсы і касцюмы, якія на адзін вечар патаннелі ў два разы.

"Гэта сведчыць аб тым, што попыт на тавары цэнавага сегмента вышэй сярэдняга, у тым ліку на адзенне вядучых сусветных брэндаў, у Беларусі дастаткова стабільны. І гэта з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што ў краіне сфармаваўся ўстойлівы "сярэдні клас" са сваімі запытамі і патрэбамі", — адзначыў прэс-сакратар "Альфа-Банка"(Беларусь) Віталь Жаголкіна.

Fashion Secret Night стаў чарговым мерапрыемствам ў папулярным фармаце night sale, які зарадзіўся ў ЗША, але прыжыўся і ў Еўропе. Такімі мерапрыемствамі славяцца Мілан і Парыж —  сусветныя сталіцы моды. Традыцыя начных распродажаў пачынае прыжывацца і ў Мінску.

98
Тэги:
Мода, Грамадства, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Маладыя людзі ў ахоўных масках

Расспажыўнагляд: нашэнне маскі зніжае рызыку захварэць амаль у два разы

8
(абноўлена 09:52 23.09.2020)
Па звестках ведамства, нашэнне медыцынскай маскі зніжае верагоднасць заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку COVID-19, у 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Нашэнне медыцынскай маскі ў грамадскіх месцах амаль удвая зніжае рызыку заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку каронавірусам, да такіх высноў прыйшлі ў цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі Расспажыўнагляда.

Навукоўцы прааналізавалі эфектыўнасць выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны: медыцынскіх масак, пальчатак, апрацоўкі рук дэзінфікуючымі сродкамі і іх камбінацыі. Высветлілася, што сярод тых, хто выкарыстаў гэтыя сродкі, колькасць тых, хто захварэў на розныя ВРВІ значна меншая, чым сярод тых, хто іх не выкарыстаў.

"Нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць заражэння рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы. Пры наяўнасці кантакту з хворымі на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць інфікавання ўзбуджальнікамі ў 1,8 раза, выкарыстанне пальчатак зніжала верагоднасць заражэння ў 2,7 раза", - распавялі пра вынікі даследавання ў Расспажыўнаглядзе.

Навукоўцы рэкамендуюць насіць медыцынскія маскі пры наведванні грамадскіх месцаў, пры паездках у грамадскім транспарце, пры наглядзе за хворымі на ВРВІ, а таксама пры зносінах з асобамі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі.

Каб засцерагчы сябе ад заражэння, вельмі важна насіць маску правільна. "Маска павінна старанна замацоўвацца, шчыльна закрываць рот і нос, не пакідаючы зазораў. Імкніцеся не дакранацца паверхняў маскі пры яе зняцці, калі вы яе закранулі, старанна вымыйце рукі з мылам або спіртавым сродкам. Вільготную або адсырэлую маску варта змяніць на новую, сухую. Не выкарыстоўвайце другасна аднаразовую маску. Выкарыстаную аднаразовую маску варта утылізаваць, пажадана ў пакеце", - пералічылі агульныя правілы ў Расспажыўнаглядзе.

8
Тэги:
каронавірус, Распажыўнагляд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна

Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

12
(абноўлена 13:14 25.09.2020)
Ужо некалькі тыдняў у краіне назіраецца рост колькасці хворых на каронавірус: за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян з заклікам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольш шырока аб сацыяльным дыстанцыяванні ў Беларусі пачалі казаць вясной, калі пачалася пандэмія каронавіруса COVID-19. Грамадзянам рэкамендавалі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 метра, а таксама выконваць масачны рэжым.

Ужо больш за два тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра рост колькасці хворых на COVID-19. Толькі за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам. За час пандэміі каронавіруса краіне захварэлі 76 651 чалавек, з якіх памерлі 802 пацыента.

12
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Альтэрнатыўная інаўгурацыя: як прайшла акцыя салідарнасці ў Мінску

0
(абноўлена 07:47 28.09.2020)
Удзельнікі пратэстнай акцыі прайшлі маршам па праспектах і вуліцах Мінска, МУС паведамляе аб двухстах затрыманнях. Глядзіце на відэа, як праходзіў марш апазіцыі ў гонар альтэрнатыўнай інаўгурацыі.

Праціўнікі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прайшлі маршам па вуліцах і праспектах Мінска, святкуючы "альтэрнатыўную інаўгурацыю".

Афіцыйная інаўгурацыя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прайшла ў Палацы незалежнасці ў сераду, 23 верасня.

Цырымонія не была анансаваная прэс-службай кіраўніка дзяржавы. Увечары таго ж дня ў Мінску прайшлі пратэсты супраць інаўгурацыі Лукашэнкі, якія працягнуліся ў выхадныя дні.

Некаторыя ўдзельнікі акцыі ўзялі з сабой партрэт экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, іншыя вырашылі зрабіць ужо традыцыйнае шэсце касцюміраваным і надзелі кароны.

Акцыя пачалася непадалёк ад станцыі метро "Няміга", адкуль удзельнікі адправіліся да стэлы "Мінск - горад-герой".

Праваахоўнікі папярэдзілі мітынгоўцаў аб тым, што мерапрыемства не ўзгоднена. Калоны дэманстрантаў праз некаторы час рушылі па праспекце Машэрава ў бок праспекта Незалежнасці. Прыкладна да сямі гадзін вечара ўдзельнікі акцыі дайшлі да станцыі метро "Уручча".

МУС паведамляе аб парадку 200 затрыманняў падчас акцый пратэсту па ўсёй Беларусі.

Глядзіце на відэа, як у сталіцы праводзілі "народную інаўгурацыю".

0
Тэги:
акцыі пратэстаў, Апазіцыя, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі