Вываз і ўстаноўка РН Саюз-ФГ на старт касмадрома Байканур

Турыстычныя назіральныя пляцоўкі могуць з’явіцца на Байкануры

69
Плануецца, што ў праекце прымуць удзел казахстанскія і замежныя інвестары, а пляцоўкі будуць разлічаны прыкладна на 200 чалавек.

МІНСК, 9 ліп —Sputnik. Камфартабельныя назіральныя пляцоўкі для турыстаў плануецца абсталяваць на касмадроме Байканур да 2017 года, паведаміў дырэктар дэпартамента індустрыі турызму міністэрства па інвестыцыях і развіцці Казахстана Цімур Дуйсенгаліеў.

"На Байкануры да 2017 года, можа быць, раней, атрымаецца пабудаваць камфартабельныя назіральныя пляцоўкі і забяспечыць больш лёгкі рэжым для таго, каб можна было ездзіць і глядзець старты ракет", —  сказаў ён у чацвер на брыфінгу.

Пры гэтым Дуйсенгаліеў удакладніў, што ў зараз "пляцоўкі нічым не абсталяваны —  трэба адпаведная інфраструктура".

 Паводле інфармацыі дырэктара дэпартамента, плануецца, што ў праекце прымуць удзел казахстанскія і замежныя інвестары, а пляцоўкі будуць разлічаны прыкладна на дзве сотні чалавек.

"Засталася толькі перамоўная стадыя: ёсць людзі, гатовыя ўкласці туды грошы, ёсць людзі, гатовыя прывесці тысячы турыстаў", —падкрэсліў Дуйсенгаліеў.

Касмадром Байканур размешчаны ў Кызылардынскай вобласці на поўдні Казахстана. Расія арандуе комплекс (у тым ліку аднайменны горад) да 2050 года.

Горад Байканур на перыяд арэнды мае статус горада федэральнага значэння.

69
Тэги:
Турызм, Аэракасманаўтыка, Байканур (касмадром), Казахстан, Азія, Увесь свет
Каментары