ДнеПроРок-2015

“ДнеПроРок” прайшоў без эксцэсаў

419
(абноўлена 17:24 13.07.2015)
За тры фестывальныя дні быў састаўлены толькі адзін адміністрацыйны пратакол.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. На фестывалі прысутнічала каля 2000 чалавек, ахову грамадскага парадку ажыццяўлялі супрацоўнікі Чавускага РАУС і АМАП УУС, паведамляецца на афіцыным сайце ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.

"За час правядзення фестывалю рок-музыкі складзены адзін адміністрацыйны пратакол — у дачыненні да непрацуючага жыхара г. Мінска, 1983 г.н., па арт. 17.3 ч. 1 КаАП Рэспублікі Беларусь (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення)", — паведамляе Магілёўскі аблвыканкам.

Падчас правядзення фестывалю "ДнеПроРок" супрацоўнікі аховы і міліцыі ставіліся да наведвальнікаў дэмакратычна — ветліва і з паразуменнем. Моцна выпіўшых на фестываль не пускалі, каб забяспечыць нармальны адпачынак другім наведвальнікам.

Вялікі трохдзённы міжнародны фестываль "ДнеПроРок" упершыню праходзіў у Магілёўскай вобласці Чавускага раёна. У фестывалі ўзяло ўдзел каля 30 калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны.

419
Тэги:
Актыўны адпачынак, Грамадства, Фестываль, Стыль жыцця, "ДнеПроРок", Магілёўскі аблвыканкам, Чавускі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь, Еўропа
Тэмы:
"ДнеПроРок"-2015 (11)
Каментары