Мабільны тэлефон

Даўжнікі ў Беларусі пазбавяцца інтэрнэту, сотавай сувязі і пасылак

40
(абноўлена 12:35 19.07.2015)
Паводле слоў намесніка міністра, гэта заахвоціць беларусаў хутчэй разлічыцца з абавязкамі па штрафах і камуналцы.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Беларускія судовыя выканаўцы будуць адключаць беларусаў, якія завінаваціліся дзяржаве, інтэрнэт і сотавыя, а таксама затрымліваць пасылкі з замежных інтэрнэт-крам, паведаміў у чацвер журналістам першы намеснік міністра юстыцыі Валерый Кулакоўскі.

"Зараз мы можам праверыць, калі ў даўжніка мабільны, і пры неабходнасці ўвесці забарону на аказанне паслуг аператарам сувязі, а таксама арыштаваць і спісаць усе грошы на рахунку", — сказаў Кулакоўскі.

Паводле яго слоў, такая ж практыка будзе распаўсюджвацца на паслугі інтэрнэт-правайдэраў.

"У судовых выканаўцаў ёсць тэхнічная і заканадаўчая магчымасць забараніць прадастаўленне адпаведных паслуг даўжнікам", — падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Кулакоўскі паведаміў, што ў рэспубліцы плануецца адбіраць пасылкі, якія ідуць даўжнікам з замежных інтэрнэт-магазінаў.

"Мы працуем над пытаннем звароту спагнанняў на тавары, якія перамяшчаюцца праз мяжу, уключаючы тавары з замежных інтэрнэт-крамах", — сказаў першы намеснік міністра.

Ён таксама ўдакладніў, што арышт пасылак у перспектыве павінен стаць адной з мер, якая будзе заахвочваць даўжнікоў хутчэй разлічыцца з дзяржавай па штрафах і розных плацяжах, у тым ліку за камунальныя паслугі.

40
Тэги:
Галіны эканомікі, Дзяржаўны апарат, Злачынства, закон і правасуддзе, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Валерый Кулакоўскі, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары