Прыпынак транспарту ў Мінску

Электронныя праязныя з’явяцца і ў прыгарадным грамадскім транспарце

55
Услед за гарадскім транспартам “Мінсктранс” плануе адмовіцца ад папяровых квіткоў і на прыгарадных маршрутах.

МІНСК, 29 ліп —Sputnik. У бліжэйшай перспектыве магнітныя праязныя квіткі будуць уведзены і на прыгарадных маршрутах, заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду начальнік кіравання рухам "Мінсктрансу" Сяргей Вядзьгун.

"Гэта вельмі зручная рэч. Пасажыр будзе адзначаць пачатак і канец паездкі. У залежнасці ад даўжыні паездкі", — удакладніў прадстаўнік "Мінсктранса".

Ён нагадаў, што вопыт увядзення магнітных праязных білетаў у гарадскім грамадскім транспарце Мінска прызнаны паспяховым. Наступным этапам можа стаць ўкараненне дыферэнцыраванай аплаты за праезд і ў межах горада.

"Яшчэ няма дакладнага разумення, як будзе спаганяцца гэта аплата — па часе, затрачанаму на паездку, або па кіламетражу", — заявіў Вядзьгун.

Аднак ён удакладніў, што пры такой дыферэнцаванай аплаце пасажыру прыйдзецца падносіць праязны да валідатара двойчы — у пачатку і канцы паездкі.

Сістэма аплаты праезду ў гарадскім грамадскім транспарце з дапамогай бескантактавых смарт-карт (БСК) была ўведзена ў Мінску ў красавіку 2014 года.

55
Тэги:
Грамадства, Грамадскі транспарт, Транспарт, Мінсктранс, Мінскі раён, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары