Рэканструкцыя трамвайных шляхоў па вуліцы Казлова

Аднаўленне трамвайнага руху па Казлова плануецца ў верасні

69
Аднак даехаць на трамваі да вакзала можна будзе не раней 2017 года.

МІНСК, 29 ліп —Sputnik. Завяршыць усе работы па абнаўленні трамвайнага палатна па вуліцы Казлова транспартнікі плануюць у верасні, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску выконваючы абавязкі намесніка генеральнага дырэктара "Мінсктрансу" Сяргей Вядзьгун.

У ліпені пачаўся другі этап рэканструкцыі трамвайных шляхоў на ўчастку ад вуліцы Казлова да вуліцы Батанічнай.

"Задача стаіць адкрыць рух трамваяў у верасні. Цалкам ўвесь участак па вуліцы Казлова. Работы вядуцца па плане, галоўнае, каб не было ніякіх пытанняў з арганізацыяй інжынерных сетак і гэтак далей", — заявіў прадстаўнік "Мінтранса".

Адначасова Вядзьгун пацвердзіў, што трамвайны рух да чыгуначнага вакзала адновіцца не раней 2017-га — пасля завяршэння будаўніцтва адпаведнага ўчастка трэцяй лініі метро.

На гэты перыяд на ўсім працягу закрытага трамвайнага руху арганізаваны часовыя аўтобусныя маршруты.

У "Мінсктрансе" адзначаюць, што на дадзены момант часовыя аўтобусы спраўляюцца з пасажырапатокам. Калі сітуацыя зменіцца, інтэрвал руху будзе скарочаны.

69
Тэги:
Грамадскі транспарт, Транспарт, Грамадства, Мінсктранс, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары