санкцыйныя прадукты, якія неабходна знішчыць

Петыцыю супраць знішчэння ежы ў РФ падпісалі амаль 300 тыс. чалавек

55
(абноўлена 09:45 07.08.2015)
Незадаволеныя не разумеюць, чаму забароненыя прадукты нельга раздаць тым, каму яны патрэбны.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Расійская грамадскасць рэзка адрэагавала на пачатак знішчэння ў Расіі санкцыйных прадуктаў харчавання, арганізаваўшы на сайце change.org збор подпісаў супраць дадзеных дзеянняў уладаў.

Знішчаць санкцыйныя прадукты ў РФ пачалі 6 жніўня. Да гэтага іх проста не прапускалі ў краіну. Цягам года, паводле ацэнак Рассельгаснагляду, будзе знішчана каля 320 тысяч тон еўрапейскіх прадуктаў.

Незадаволеныя ідэяй знішчэння ежы грамадзяне заклікаюць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўрад краіны перагледзець гэтае рашэнне. Па стане на раніцу пятніцы 7 жніўня свой віртуальны "подпіс" пад петыцыяй пакінула амаль 300 тысяч чалавек.

"Навошта нам знішчаць ежу, якой можна накарміць ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных, пацярпелых ад прыродных катаклізмаў і іншых, хто мае патрэбу?", — задаюць пытанне аўтары петыцыі.

У сваю чаргу Рассельгаснагляд тлумачыць: канфіскаваныя на мяжы забароненыя прадукты нельга раздаць тым, хто жыве ў нястачы з-за адсутнасці падобных механізмаў. Паводле заяў прадстаўнікоў ведамства, прадукцыя ўвозіцца ў Расію без неабходных дакументаў, а значыць, гэтая ежа можа быць небяспечная. Акрамя гэтага, у ведамстве запэўніваюць, што ідэя раздачы прадуктаў можа прывесці да карупцыі.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў ўвечары ў чацвер паабяцаў, што Крэмль "улічыць петыцыю супраць знішчэння ежы", але звярнуў увагу на складанасць праверкі "аутэнтычнасці подпісаў".

55
Тэги:
Галіны эканомікі, Эканоміка, бізнэс і фінансы, Спажывецкія тавары і паслугі, Спажывецкія тавары, Прадукты харчавання, Смаленская вобласць, Цэнтральная ФА, Расія, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары