Дзеці

ЮНІСЕФ вылучыў беларускім дзецям на пяць гадоў $ 8,5 млн

36
Грошы пойдуць у тым ліку на фінансаванне дапамогі дзецям з асаблівымі патрэбамі.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Беларусь высока ацэньвае дапамогу Дзіцячага фонду ААН, выдзеленую на бліжэйшыя пяць гадоў, заявілі ў міністэрстве замежных справы рэспублікі.

Выканаўчы савет Дзіцячага фонду ААН на сваёй рэгулярнай сесіі, якая адбылася 9 верасня ў Нью-Ёрку, аднагалосна зацвердзіў краінавую праграму ЮНІСЕФ для Беларусі на 2016-2020 гады.

"Бюджэт новай краінавай праграмы складае 8,5 мільёна долараў ЗША. Праграма накіравана на падтрымку намаганняў Беларусі па найлепшым забеспячэнні інтарэсаў дзяцей на нацыянальным узроўні", — паведамілі Sputnik ў пятніцу ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што праграма таксама прадугледжвае садзейнічанне ўраду з боку ЮНІСЕФ па забеспячэнні доступу дзяцей з асаблівымі патрэбамі да комплекснага медыцынскага догляду, якаснай адукацыі, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі.

Асаблівая ўвага ў ёй нададзена пытанням падтрымкі сям'і ў стварэнні бяспечнага, клапатлівага і спрыяльнага асяроддзя для дзіцяці і ўзмацненню адказнага бацькоўства і мацярынства.

У МЗС сказалі, што пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас высока ацаніў новую краінавую праграму для Беларусі, ён вітаў паслядоўныя намаганні ЮНІСЕФ па прыцягненню няўрадавых арганізацый, грамадзянскай супольнасці і прадпрымальніцтва для дасягнення пастаўленых праграмай мэтаў.

Дапкюнас запэўніў, што ўрад рэспублікі са свайго боку працягне прыкладаць усе неабходныя намаганні для паспяховай і поўнай рэалізацыі праграмы.

36
Тэги:
Чалавецтва, Бацькі і дзеці, Грамадства, МЗС Беларусі, ЮНІСЭФ, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары