Берлін ноччу, архіўнае фота

Нямецкае пасольства ў Мінску атакуюць пытаннямі, як ўехаць у Германію

48
Прадстаўнікі дыпмісіі устрымліваюцца ад каментароў, спасылаючыся на адсутнасць інфармацыі.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. У пасольстве Германіі ў Беларусі не змаглі выразна растлумачыць, як зменіцца для беларусаў працэдура ўезду ў краіну з улікам часовага прыпынення дзеяння Шэнгенскага пагаднення на нямецкіх межах. У прыватнасці, ці не ўзнікне праблем з уездам у Нямеччыну ў уладальнікаў шэнгенскай візы, выдадзенай пасольствам іншых краін — да прыкладу, Літвы ці Польшчы.

Германія абвясціла ў панядзелак аб прыпыненні дзеяння Шэнгенскага пагаднення на сваіх межах. Пакуль абвешчана, што гэтая мера будзе дзейнічаць некалькі тыдняў. Асноўныя намаганні будуць накіраваны на ўчастак мяжы, дзе Германія суседнічае з Аўстрыяй. Менавіта адтуль ідзе асноўны паток нелегальных мігрантаў. Аднак выбарачная праверка дакументаў будзе праводзіцца і на іншых кірунках. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель ў панядзелак праінфармавала аб гэтым рашэнні старшыні Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера.

"Я нічога пра гэта не ведаю. Пакуль парадак уезду такі, як учора і заўчора", — сказалі карэспандэнту Sputnik ў пасольстве, удакладніўшы, што толькі за першую палову дня да іх патэлефанавала некалькі дзясяткаў чалавек з такім жа пытаннем.

У прэс-службе Еўракамісіі праз некаторы час патлумачылі журналістам, што ў уладальнікаў дзеючых шэнгенскіх візаў праблем на мяжы з Германіяй паўстаць не павінна. Фізасоба, якая мае ў пашпарце дазвол на ўезд у шэнгенскую зону, будзе мець магчымасць бесперашкодна перасякаць межы ўнутры саюза.

48
Тэги:
Шэнгенская зона, Стыль жыцця і адпачынак, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары