Хогвартс-экспресс

Павячэрай з Дамбладарам: фанатам Потэра прапануюць Каляды ў Хогвартсе

50
(абноўлена 21:37 12.10.2015)
Мы ведаем, дзе будзем на гэтыя Калядныя святы. Цяпер ведаеце і вы.

МІНСК, 30 вер — Sputnik. Прыхільнікам серыі кніг пра чараўніка Гары Потэра аўтарства Джоан Роўлінг прапануюць прыняць удзел у каляднай вячэры ў галоўнай зале замка Хогвартс. Падтрымліваць ідэю матэрыяльна будзе кампанія Warner Bros. Сама студыя, дзе пройдзе свята, знаходзіцца ў музеі патэрыяны у раёне брытанскай сталіцы (у павільёнах, дзе здымалі фільмы пра юнага мага).

Вячэру ў "Хогвартсе" ацанілі ў 230 фунтаў (каля 350 даляраў). Гасцям прапануюць любімыя пачастункі Потэра і яго сяброў: напрыклад, ёркшырскі пудынг і сметанковае піва. Таксама ўдзельнікам вячэры ўручаць па адмысловаму падарунку.

У кошт вячэры таксама ўваходзіць экскурсія па студыі. Госці паглядзяць гасціную факультэта Грыфіндор, цягнік Хогвартс-экспрэс і платформу 9 і ¾.

50
Тэги:
Увесь свет, Лондан
Каментары