Правілы папулярнасці ад лаўрэата гуглаўскай кнопкі

CC BY 2.0 / Rego Korosi / YouTube logoЛоготип видеохостинга YouTube
Логотип видеохостинга YouTube - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзядзька Алежа распавёў Sputnik пра тое, як сабе паводзіць, каб спадабацца і "Гуглу", і гледачу.

МІНСК, 7 КАС — Sputnik. Гаражны майстар з Брэста Алег Несцераў ці проста дзядзька Алежа атрымаў прызнанне ад "гугл" — срэбраную кнопку, якую ўручаюць толькі блогерам, у якіх не менш за сто тысячаў падпішсыкаў у інтэрнэце. Спадар Алег распавёў Sputnik пра свае сакрэты папулярнасці ў сеціве.

"Трэба быць блізкім да народа: мне некаторыя да гэтага часу тэлефануюць і калі я падымаю трубку, здзіўленыя, кажуць — няўжо гэта сапраўды дзядзька Алежа! Я кажу — спадарства, я ж такі, як вы. Людзі думаюць — маўляў, як да Пугачовай, паспрабуй датэлефанавацца. А я ўсім адказы шлю — і ў скайпе, і ў кантакце. Па 800 пісем штодня атрымліваю, нават на простае "прывітанне" адкажу. І людзі бачаць, што я з усёй шчырасцю да іх стаўлюся, што ў відэазваротах з гумарам распавядаю, і падпісваюцца", — распавядае нам дзядзька Алежа.

Акрамя таго, у сваіх роліках блогер паказвае тое, што цікава большасці мужчынаў — як пафарбаваць, адрэмантаваць машыну, сяброўскі тон гутаркі і шчырасці Алега Несцерава проста прымушае падпісацца на ягоны блог. А вось, дарэчы, і ён.

Адным словам, будзьце шчырымі — і гугл да вас пацягнецца.

Стужка навiн
0